Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мэмарыяльныя мерапрыемствы ў Курапатах

26 красавіка сёлета беларускія патрыёты прышлі ў Курапаты, каб ушанаваць памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы. Людзі прышлі на сьвятое месца пакутніцтва нашага народу, на тэрыторыю Народнага Мэмарыяла. Людзі не захацелі далучацца да афіцыёзнага “шляху”, якім падстаўныя арганізатары ў чарговы раз завялі дэманстрантаў на бангалёрскае балота.

Каля вялікага Крыжа Пакутаў беларусы ўзьнялі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі і засьпявалі духоўны гімн “Магутны Божа”. Запалілі сьвечкі і зьнічы, усклалі кветкі да крыжоў на магілах пакутнікаў. Быў заслуханы зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, — “Праўда пра Чарнобыль”.

Выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў на Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Выступоўцы казалі аб Чарнобыльскай катастрофе – чарговым злачынстве расейскай імпэрыі, якая зрабіла народы закладнікамі сваёй шалёнай палітыкі і антычалавечых экспэрымэнтаў. Расейскія лётчыкі паводле загаду з Крамля адразу пасьля катастрофы спэцыяльнымі сродкамі справакавалі выпадзеньне дажджоў з радыёактыўных хмараў, якія вецер пагнаў ад Чарнобыля. Яны ратавалі Маскву і абрынулі атамную атруту на Гомельшчыну і Магілеўшчыну. За гэта іх узнагародзілі залатымі мэдалямі герояў. Савецка-расейскія акупацыйныя ўлады на працягу некалькіх гадоў захоўвалі рэжым таямніцы вакол чарнобыльскай бяды, хаваючы ад нашага народу і ад усяго сьвету праўду аб катастрофе і яе выніках, працягваючы антычалавечы экспэрымэнт над беларусамі. Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” разьбіў гэты мур маўчаньня, адкрыў праўду аб нашай бядзе і зьвярнуўся да цывілізаванага сьвету з заклікам аказаць дапамогу ахвярам крамлёўскага атамнага злачынства. Беларускія патрыёты першымі прышлі на дапамогу людзям у пацярпелых раёнах. Аднак, паступова справу арганізацыі гуманітарнай дзейнасьці ўзялі ў свае рукі структуры і прадстаўнікі антыбеларускага рэжыму. Яны зрабілі ўсё дзеля таго, каб спыніць міжнародную гуманітарную дапамогу з-за мяжы, замацаваць сотні тысячаў людзей на атручаных землях і не дапусьціць выратаваньня нашых дзяцей. У хаўрусе з міжнароднай атамнай мафіяй пад фальшывыя завярэньні (“наступствы аварыі ўжо ліквідаваны”) яны працягваюць злачынны экспэрымэнт над нашым народам. Больш таго яны дамаўляюцца з Масквой аб пабудове на тэрыторыі Беларусі атамнай станцыі, рыхтуючы нам чарговую катастрофу. Чаму мы ў гэты дзень Памяці і Смутку прышлі ў Курапаты? Таму што Чарнобыль радыяцыйны – гэта толькі працяг Чарнобыля расейскай акупацыі. У пантэоне народнай памяці ахвяры расейскай сталіншчыны ёсьць разам з ахвярамі расейскага атамнага шаленства. Беларусы павінны абараняць сваю зямлю ад маскоўскіх агрэсараў, якія зноў спрабуюць паняволіць нас. Каб не дапусьціць панаваньня дзікай і жудаснай маскоўскай імпэрыі ў нашай краіне. Шляхам Беларускай Салідарнасьці наш народ працягне змаганьне за канчатковае вызваленьне ад імпэрскай чумы.

Людзі прайшлі па Крыжовай Дарозе да трох манумэнтальных крыжоў на пагорку Кальварыі. Усклалі кветкі, маліліся. Мэрапрыемствы закончыліся сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
26 красавіка 2007 г.

27/4/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2007
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024