Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Расея ськідае маску

26 красавіка Пуцін зачытаў перад Думай свой зварот-справаздачу. Ён падкрэсьліў велізарныя посьпехі часу свайго кіраваньня імпэрыяй, нават сказаў, што “у Расеі скончыўся пэрыяд падзеньня вытворчасьці і яна стала адной з дзесяці найбольш разьвітых краінаў сьвету”. Пагаварыў ён і пра “духовность”: “Русский – это язык исторического братства народов”. Вось як, аказваецца. Ідэалізацыя маскоўскага рэйху з вуснаў крамлёўскага гаўляйтэра была толькі першым актам пастаноўкі, якую Крэмль разыграў на вачах усяго сьвету.

Ужо на наступны дзень, 27 красавіка адбыліся падзеі, якія вызначылі характар наступных актаў пастаноўкі і агульную ідэю крамлёўскага спэктакля. С. Міронаў, спікер Савета фэдэрацыі РФ, з раніцы запатрабаваў разарваць дыпляматычныя адносіны з Эстоніяй. Справа ў тым, што ўначы эстонскія ўлады пачалі дэмантаж савецкага помніка ў цэнтры Таліна. Помнік яны перавeзьлі на вайсковыя могілкі, куды будуць перазахаваныя парэшткі акупанцкіх жаўнераў з магілы, што недарэчна знаходзілася разам з помнікам у цэнтры эстонскай сталіцы.

Масква задзейнічала сваю агентуру: некалькі тысячаў “русскіх ребят”, якія спачатку кідаліся на паліцыю і спрабавалі прарвацца да месца дэмантажу бронзавага сымвала расейскай акупацыі Эстоніі. Калі іх адбілі, расейцы сшыхтаваліся сьвіньнёй і распачалі пагром на цэнтральных вуліцах Таліна. Да трох тысячаў пагромшчыкаў разьбівалі вітрыны і шыбы, нішчылі гарадзкую маёмасьць. “Русскіе ребята” ўвайшлі ў раж і пачалі рэзацца паміж сабой. Адзін з пагромшчыкаў памёр ад удара нажом. Шмат было паранена шклом, што сыпалася з разьбітых вітрынаў. Паліцыя дзейнічала апэратыўна і сьмела, але яе сілаў не хапала, асабліва на пачатку пагрому.

Расейскае тэлебачаньне адыграла сваю правакацыйную подлую ролю рупара маскоўскага варварства. Тэлевядучы НТВ падбег да паліцэйскага кардона і нема закрычаў: “Что же вы тут стоите? Там погромщики громят жилища мирных граждан…” Пасьля гэтага ў тэлерэпартажы камэра паказала прыкаваных да слупа пагромшчыкаў, якіх паліцыя нэйтралізавала такім чынам да падыходу спэцтранспарту. Нейкія рускія крычалі на паліцэйскіх: “Что же вы делаете с этими ребятами? Как же так можно?!..” Тыпова гэбельсаўская лёгіка паводзінаў: то “жертвы”, то “пагромшчыкі”, а ў выніку аказваецца, што вінаватыя самы эстонцы. Эстонскі народ праявіў дысцыплінаванасьць, паслухаўшыся закліку кіраўніцтва сталіцы і краіны, каб справай наладжваньня парадку займалася паліцыя. Але зразумела, што эстонскія мужчыны ня будуць доўга цярпець зьдзекі расейскага хама, які нішчыць маёмасьць на эстонскай зямлі.

Працяг правакацыі нечакана атрымаўся ў нарвэжскай сталіцы Осла, дзе на міжнароднай канфэрэнцыі краінаў НАТО выступіў запрошаны туды міністар замежных справаў РФ Лаўроў. Ён абвінаваціў Эстонію ў “кошчунстве” і папікаў Захад у прыёме ў свае структуры такой “нецывілізаванай краіны”. Нечакана для ўсіх ён заявіў, што Расея ў сувязі з гэтым пачынае выхад з праграмы скарачэньня звычайных узбраеньняў (якую падпісаў з Захадам яшчэ Гарбачоў у 1990 г.). Заходнікі выслухалі маскоўскага пасланца ў поўным аслупяненьні. Зразумела, што справа зусім не ў Эстоніі і не ў бронзавай скульптуры. Талінскі пагром, як і гітлерскі пагром у “Крышталёвую ноч” лістапада 1938 года, вызначае новы віток агрэсіўнай антычалавечай палітыкі крамлёўскага рэйха.

Маскі скінуты. Расея ў адкрытую ўступае ў канфрантацыю з заходнімі краінамі. Чаму так? Яшчэ толькі ўчора Пуцін расказваў, як “жіть стало лучше, жіть стало веселее”. Але Масква паперла напралом, і ня толькі на вуліцах Таліна. У варунках распаленага іхнымі ж рукамі канфлікту з Захадам Крэмль адкідвае апошнія апраўданьні законам і канстытуцыяй. Пуцін і ягоная каманда выходзяць на антызаконны захоп улады ў выглядзе трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну “ввиду чрезвычайных обстоятельств” Сшыхтаваўшыся сьвіньнёй, лубянцы пачынаюць марш пад лёзунгам “Спасай Россию!”

Яны папруць цемрай і на нашу Беларусь. Адкінуўшы заканадаўчую рыторыку ў Расеі, акупанты будуць такім жа чынам дзейнічаць і супраць нашай незалежнай Дзяржавы. На нашых вачах крахам заканчваецца чарговая заходняя палітыка падтрымкі Крамля, а таксама мясцовай прарасейскай псэўдаапазыцыі. Не зважаючы ні на што, наш народ павінен рыхтавацца да абароны Бацькаўшчыны ад Імпэрыі Зла.

Янка Базыль

27/4/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2007
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024