Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Трагедыя і блюзьнерства

24 красавіка 2007 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” паведамляе з Ерэвана. 15 тысячаў ў асноўным маладых людзей прайшлі праз цэнтар армянскай сталіцы з паходнямі, абразамі, крыжамі.
Гэта было мэмарыяльнае шэсьце ў памяць ахвяраў генацыду армянскага народу ў Асманскай імпэрыі. Моладзь паліла турэцкія сьцягі, бо Турцыя дагэтуль не прызнала факту генацыду і не пакаялася. 24 красавіка 1915 г. падчас Першай сусьветнай вайны туркі пачалі масавае высяленьне і забойства армянаў, якіх лічылі хаўрусьнікамі хрысьціянскіх краінаў.

Наш камэнтар: Армянскі народ па ўсім сьвеце адзначае мэмарыяльнымі мерапрыемствамі даўнія трагічныя падзеі. У Беларусі менавіта БНФ “Адраджэньне” на працягу гадоў мабілізоўваў беларускае грамадзтва на супраціў прамаскоўскаму афіцыёзу, які спрабаваў затаптаць памяць пра генацыд беларусаў маскоўскай імпэрыяй, пра ахвяраў Чарнобылю. Патрыёты-фронтаўцы вялі людзей праз цэнтар беларускай сталіцы, беларусы ішлі “Чарнобыльскім Шляхам” з абразамі, харугвамі і крыжамі, панаваў настрой жалобы.

І вось агульнымі намаганьнямі ўсходніх і заходніх ворагаў Фронт прыдушылі, перакрылі інфармацыю і каналы. На працягу некалькіх апошніх гадоў за справу арганізацыі “Чарнобыльскага Шляху” бярэцца групка падстаўных псэўдаапазцыянэраў. Гэтая публіка зблюзьнерыла саму ідэю народнага мэмарыяльнага шэсьця. Яны пагадзіліся з рэжымам і заклікалі людзей ісьці 26 красавіка на бангалёрскае балота, каб там арганізоўваць “мітынг”. Больш таго, гэтая публіка прыклала намаганьні, каб надаць “шэсьцю” фрывольны і вясёлы характар. Яны абвясьцілі, што сёлетні “шлях” яны правядуць пад знакам “лысага вожыка” (які, маўляў, зьяўляецца сымбалем радыяцыйных раёнаў Беларусі). Яны сьмяюцца, але псіхічна нармальным людзям ня сьмешна. Мы памятаем, што гнюснай мянушкай “чарнобыльскіх вожыкаў” савецка-расейскія акупанты весела называлі ў канцы 1980-х гадоў няшчасных беларускіх дзяцей, якія згубілі ў выніку радыяцыі валасы.

Імітатары сьмяюцца, яны, відаць, хочуць, каб ўсім было сьмешна на тэму Чарнобыля. Мы памятаем, як гэбісты танцавалі-крыўляліся перад труной Васіля Быкава падчас пахаваньня народнага генія ў 2003 годзе. Мы ведаем, як яны сьмяюцца і ламаюць крыжы ў Курапатах. Але няхай ведаюць крывадушныя, што ніхто ім гэтага не забудзе.

Юрка Марозаў

28/4/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2007
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024