Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Сёньня на Радаўніцу людзі прыходзілі ва ўрочышча Курапаты ўшанаваць памяць рэпрэсаваных продкаў. Прыйшоўшы аб адзінаццатай у Курапаты, заўважаю, як за крыжам “Пакутнікам Беларусі” сярод соснаў маўкліва стаіць мужчына сталага веку. 17/4/2007 › Навіны, Курапаты 15 красавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 15/4/2007 › Навіны Да восеньскіх Дзядоў талокі ў Курапатах будуць ладзіцца штосуботы У Курапатах сёньня адбылася традыцыйная талака, якая ладзіцца сябрамі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Але ў прыборцы тэрыторыі мэмарыялу бяруць удзел ня толькі партыйныя актывісты. Акцыя будзе працягвацца да восеньскіх Дзядоў. Сёньня ў Курапатах пабываў наш карэспандэнт. 14/4/2007 › Навіны, Курапаты За постсавецкія гады мы наглядзеліся на розныя формы крыважэрнага цемрашальства, што правіць баль у Расеі. На сходы ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў там рэгулярна ўламваліся малойцы з голенымі галовамі і гарланілі: “Сталин-ГУЛАГ-СССР!!!” (міліцыя рабіла выгляд, што аглохла, і людзі самы гналі прэч лубянскіх камсамольцаў). 13/4/2007 › Навіны Нешта функцыянеры псэўдаапазыцыі ў апошні час пачалі больш узмоцненна поўзаць перад Масквой. Аж у грудзі сябе б’юць і гучна крычаць: “Халуй я, халуй, вы что не слышыце!?” 13/4/2007 › Навіны Зянон Пазьняк: “У тую ноч кіраваў “апэрацыяй” Лукашэнка” 11 красавіка 1995 году дзевятнаццаць дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня абвясьцілі галадоўку, пратэстуючы супраць прапанаванага прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму аб скасаваньні Бел-Чырвона-Белага Сьцягу і Гэрбу “Пагоня” як дзяржаўных сымбаляў, скасаваньні статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Пасьля абвяшчэньня галадоўкі, калі дэпутаты БНФ селі каля трыбуны, большасьць дэпутатаў ВС не прагаласавалі за прапановы Лукашэнкі. Аднак ўначы 12 красавіка ў Авальную залю былі ўведзеныя войскі; людзі ў чорных масках (падразьдзяленьне КДБ “Альфа” ) зьбілі дэпутатаў і выцягнулі іх з будынку. На сувязі з Нью-Ёрку – старшыня Апазыцыі БНФ у ВС 12 скліканьня Зянон Пазьняк. 11/4/2007 › Навіны, Аналітыка Факты і падзеі (4-5 красавіка 2007 г.) Генерал КГБ і па сумяшчальніцтву віцэ-прэмьер Расеі Іваноў 4 красавіка наведаў Прыморскі край, вядомы сваім крызісным становішчам, галечай, злачыннасьцю, павальным пьянствам. 9/4/2007 › Актуаліі Паважаныя землякі, беларусы! Хрыстос уваскрос! Зянон Пазьняк 9/4/2007 › Навіны Факты і падзеі (1-3 красавіка 2007 г.) Беларускае грамадзтва ня гледзячы на рэжымную хлусьню даведваецца ўсё больш дэталяў пра гібель нашых авіятараў і вайскоўцаў у Самалі. 6/4/2007 › Актуаліі «Гомельская праўда» за 22 сакавіка піша пра раскрыцьцё злачынстваў і пакараньне дзьвюх арганізаваных крымінальных груповак – адна з Гомелю (вядомая тутэйшым як «пажарнікі»), другая – з Рэчыцы. На сёньняшні дзень 46 гомельскіх і 32 рэчыцкіх бандзюганы атрымалі ад 4 да 15 гадоў зьняволеньня, аднаму зь іх пакараньне не было вынесенена ў сувязі з тым, што ён скончыў жыцьцё самагубствам. 4/4/2007 › Навіны Факты і падзеі (29-31 сакавіка 2007 г.) 29 сакавіка ў Маскве быў забіты чарговы дворнік. Пры чым, “почырк” забойства той жа, што і ў серыі іншых забойстваў прыбіральшчыкаў у горадзе “подмосковных вечеров”: больш за 20 нажавых удараў. Усе забітыя прыехалі ў Маскву з постсавецкіх краінаў Цэнтральнай Азіі. 3/4/2007 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |