Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Рускімі правакацыямі ў Эстоніі кіруюць з Адміністрацыі Пуціна Міністар замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт заявіў, што Эстонія, а разам зь ёю і ўвесь Эўрапейскі Зьвяз апынуліся пад атакаю з боку Расеі. Паводле міністра, гаворка ідзе менавіта пра напад, бо чыняцца хакерскія атакі на ўрадавыя сайты Эстоніі, блякуецца пасольства Эстоніі ў Маскве, правакуецца грамадзянскае непадпарадкаваньне. “Паводле IP-адрасоў выяўлена, што напады кібэртэрарыстаў на інтэрнэт-сайты эстонскіх урадавых установаў і канцылярыі прэзыдэнта былі ўчыненыя з канкрэтных кампутараў, якія належаць асобам у расейскіх урадавых установах, улучна з адміністрацыяй прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі”, – заявіў заявіў Урмас Паэт. У сувязі з аблогаю пасольства Эстоніі ў Маскве эстонскі бок абвінаваціў Расею ў парушэньні Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных дачыненьнях. “Лічым неабходным, – заявіў міністар замежных справаў Эстоніі, – каб Эўрапейскі Зьвяз адрэагаваў на паводзіны Масквы з максымальнай цьвёрдасьцю. Гэта можа азначаць або спыненьне перамоваў паміж Эўразьвязам і Расеяй або адмову іх распачаць. Трэба сур’ёзна ўзважыць магчымасьць адкладу саміту Эўразьвяз-Расея”. Эўрапейскі Зьвяз заклікаў сёньня расейскія ўлады прытрымлівацца Венскай канвэнцыі і забясьпечыць нармальную працу эстонскага пасольства ў Маскве. Тым часам актывісты пракрамлёўскага руху “Нашы” спрабавалі перашкодзіць паслу Эстоніі ў Расеі Марыне Кальюранд правесьці ў Маскве прэсавую канфэрэнцыю. Эстонская амбасадарка абвінаваціла расейскія ўлады ў нежаданьні весьці з Эстоніяй адкрыты, празрысты дыялёг на роўных: “Мы гатовыя да дыялёгу з усімі, калі гэты дыялёг вядзецца цывілізавана. З тымі ж, хто раве, крычыць і нападае, мы гаварыць ня будзем”. Учора консульскі аддзел пасольства Эстоніі ў Маскве прыпыніў працу. Таксама сталі вядомыя некаторыя дэталі сьледзтва з факту гібелі ў Таліне ў часе непарадкаў на мінулым тыдні грамадзяніна Расеі Дзьмітрыя Ганіна. Прычынаю сьмерці сталі нажавыя раны, атрыманыя 20-гадовым Ганіным падчас бойкі з марадэрамі, якія рабавалі краму. Паводле эстонскай паліцыі, у кішэнях вопраткі забітага грамадзяніна Расеі былі знойдзеныя скрадзеныя тавары. На цяперашні момант абвінавачаньні ў арганізацыі забурэньняў у Таліне выстаўленыя 60 затрыманым. Каля паловы зь іх – грамадзяне Эстоніі, яшчэ амаль палова – “асобы без грамадзянства”, а таксама па адным грамадзяніну Расеі і Літвы. Улады Таліну паведамілі, што цяпер адбываецца працэс ідэнтыфікацыі парэшткаў 12 савецкіх салдатаў, эксгумаваных на Тынісмягі. Пасьля ідэнтыфікацыі ўсе зьвесткі будуць перададзеныя ў Чырвоны Крыж і пасольства Расеі ў Эстоніі. Паводле прэсавага сакратара Міністэрства абароны Эстоніі Мадыса Міка, калі спэцыялістам удасца ідэнтыфікаваць парэшткі, сваякі палеглых салдатаў змогуць весьці перамовы аб адпраўленьні гэтых парэштак на радзіму. (Паводле радыё Свабода; скарочана) Інфармацыйная камісія КХП-БНФ 4/5/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |