Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (6-7 траўня 2007 г.)

Пасьля першамайскіх сьвятаў пажылыя жыхары Беларусі і інваліды пайшлі ў паліклінікі і аптэкі па лекі. Аказалася, што рэжым (за які столькі разоў яны галасавалі і якім бясконца захапляліся) адмяніў ільготы.
Цяпер гэтым людзям трэба купляць лекі (часам вельмі дарагія) за свае грошы. Пазбаўлены ільготаў дзеці-інваліды і інваліды Чарнобыля. Для абсалютнай большасьці гэта азначае поўную галечу, пэнсіі ўжо ня будзе хапаць нават на хлеб. Такім чынам зьдзейсьнілася пагроза, агучаная “жалезнай дамай” антыбеларускага рэжыму Н. Пяткевіч — “Отменить все льготы!” Зразумела, што цемра асаднікаў-адстаўнікоў, якая атабарылася на нашай зямлі, уся гэбоўская і паліцэйская адстаўная публіка не адчуе на сваёй скуры эфэкту ад чаргоавай “сацыяльнай рэформы” лукашыстаў. Ім ніхто ільготы і пэнсіі не скарачаў і не адмяняў. Яны ходзяць у амплуа апірышча прарасейскага рэжыму і “пятай калёны”, заўсёды гатовай ударыць нашаму народу ў плечы. На фоне цынічнага абрабаваньня народу рэжым ўсяроўна трубіць пра пабудову чарговых “зімовых палацаў” і іншыя ідыёцкія праекты. Можа бабулькам і інвалідам можна будзе бясплатна катацца на каньках і гуляць у хакей? У выходныя дні выявіўся яшчэ раз кантраст двух пакаленьняў. У зонах адпачынку маладзёвыя кампаніі (ведаючы пра “рэформу”) гукалі групкам бабулек, што грэліся на сонейку і абмяркоўвалі цэны на лекі: “Бабулькі хадзіце туды. Там подпісы за Лукашэнку зьбіраюць!” Старыя адказвалі праклёнамі ў адрас згаданага “бацькі народу”. Замыкаецца кола дзікай шматгадовай дэмагогіі і падману.

З Расеі 7 траўня паступілі тыповыя паведамленьні. Жыхары пасёлка Красная Горка зьвярнуліся ў Крэмль з лістом пратэсту. Ужо працяглы час вайсковае начальства распрадае ўсім жадаючым экспанаты ваеннага музэю, што месьціцца ў мясцовым форце непадалёк ад Пецярбурга. Раней гэтую практыку пракамэнтаваў нам. галоўнакамандуючага ВМФ па ўзбраеньню А. Смалякоў: “Вывоз орудий производится с целью сохранения уникальных образцов вооружений…” Адмірал сказаў таксама, што на музэй няма сродкаў. Трэба адзначыць, што жыхароў хвалюе не музэйная справа. Яны баяцца, што на месцы разрабаванага адміраламі музэю будуць пабудаваны катэджы для бандытаў і мафіёзаў. 7 траўня адбыўся выбух у сінагозе г. Саратава. Добра, што вернікі сышлі з будынка пасьля сканчэньня службы і ніхто не пацярпеў. У Маскве ў той жа дзень міліцыя схапіла двух расейцаў, якія напярэдадні па-зьверску забілі двух таджыкаў. Цікавы камэнтар з Пятроўкі: “Убийство совершено на почве личной неприязни”. Цяпер у Маскве так называецца расавая і нацыянальная нянавісьць.

Па адмашцы з Масквы у аўтаномнай Бураціі прызначаны два кандыдаты на пост кіраўніка рэспублікі. Боріс Золотарёв служыў раней кіраўніком Эвэнкіі, а Владімір Бавлов быў сэнатарам ад Бураціі ў Маскве. Бурацкія палітыкі і інтэлігенцыя зьбянтэжаны такой альтэрнатывай з двух “засланых казачкоў”. Яны заяўляюць, што абодва “амаль не знаёмыя з рэспублікай і не прадстаўляюць тытульную нацыю Бураціі”. На гэта маскоўскія газэты робяць камэнтар, што абраныя асобы, “не зьвязаныя з мясцовымі элітамі і здольныя “обуздать растушчій в республіке націоналізм”.

Лубянка ліхаманкава рыхтуе глебу для незаконнага трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну Пуціна. 7 траўня ён выступіў перад крамлёўскім начальствам і агучыў некаторыя ініцыятывы. Па-першае, паабяцаў перасяліць усіх, хто жыве ў ”хрушчоўках” і іншых неадпаведных цывілізацыі месцах, у новае, “достойное” жыльлё. На іхныя патрэбы Крэмль выдзяляе столькі-та грошай. Па-другое, у сувязі з 9 траўня Пуцін загадаў утварыць адмысловую службу, якая будзе прыглядаць за могілкамі савецкіх вайскоўцаў замяжой (трэба заначыць, што, напрыклад, Пэнтагон мае такую службу з пачатку мінулага стагоддзя і дбае аб ваенных амэрыканскіх пахаваньнях па ўсім сьвеце). Такім чынам, Пуцін “шырокім жэстам” паабяцаў да наступнай вясны перасяліць усіх і задбаць аб могілках. У бліжэйшыя месяцы мы яшчэ наслухаемся розных фантастычных крамлёўска-лубянскіх абяцанак. Як тут ня ўспомніць Леніна. На зьездзе камсамольцы спыталі ў яго: “Уладзімір Ільліч, а калі настане камунізм?” Бальшавіцкі клясік не міргнуўшы вокам адказаў: “Через пятнадцать лет, товарищи”.

З набліжэньнем так званага дня перамогі расейскае тэлебачаньне паказала 7 траўня макабрычны сюжэт на тэму. На безыменным полі пад Ржэвам у Цьверскай вобласьці адбываюцца раскопкі на месцы баёў. Зусім нядаўна было агучана, што пад Ржэвам загінула значна больш людзей, чым пад Сталінградам. Але ў савецкі час гэтую старонку вайны (і шмат якія іншыя) амаль ня згадвалі. Крэмль выдаткоўваў мільярды на гіганцкія і тупыя манумэтальныя комплексы ў так званых гарадах-героях. Беларускага наведвальніка Ржэва зьдзіўляе зачуханасьць і дзікасьць горада і навакольля, прымітыўна зьлепленыя аматарскіх формаў помнікі вайне. Фронт стаяў каля Ржэва на працягу 17 месяцаў (!), з верасьня 1941 года. Большасьць загінуўшых саветы так і не пахавалі. На шырокім полі раскопваюць трупы савецкіх жаўнераў, што ляжаць у тры слаі – так, хваля за хваляй гналі іх у лабавую атаку на нямецкія кулямёты. Зразумела, што абсалютная большасьць з іх – “невядомыя” (хаця ў архівах павінны быць зьвесткі пра гэтых людзей). Калі б так ваявалі ў той вайне амэрыканскія генэралы, то ні Рузвэльт, ні вайсковае начальства доўга не пратрымаліся б пры ўладзе. Сталіну і КПСС ўсё было дазволена. У сувязі з гэтым беларусы – нашчадкі няшчаснага пакаленьня той вайны – павінны заявіць, што ніколі больш ня будзе наш народ ваяваць за Маскву і абараняць злачынную крамлёўскую кодлу. Вечны праклён расейскаму і германскаму фашызму!

Янка Базыль

8/5/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2007
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024