Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Травеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

13 травеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.

Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Толькі наперад”. Выступіў таксама сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў на Беларусі старшыні Фронту і Партыі. Ён паведаміў пра сур’ёзныя эканамічныя праблемы рэжыму, які любымі спосабамі спрабуе ліквідаваць дэфіцыт бюджэту. Менавіта з гэтым зьвязана шырокая антынародная кампанія па пазбаўленьню пажылых людзей, інвалідаў, студэнтаў і дзяцей ільготаў і даплатаў. Рэжыму спатрэбіліся гэтыя сродкі для самавыратаваньня. Пра непазьбежнасьць гэтых антынародных дзеяньняў патрыёты папярэджвалі беларусаў ужо даўно. Да лягічнага тупіковага канца прыходзіць шалёная палітыка арыентацыі беларускай эканомікі не на цывілізаваны сьвет, а на імпэрскую Расею. У самой Расеі разгортваецца кампанія, мэтай якой зьяўляецца трэці (незаконны) прэзыдэнцкі тэрмін Пуціна. Менавіта па гэтай прычыне Расея распачала канфлікт з нагоды дэмантажу савецкага помніка ў Эстоніі. Пагромы, наладжаныя ў Эстоніі расейцамі, агрэсіўныя выступы вышэйшых прадстаўнікоў Масквы, антыэўрапейскія і антыамэрыканскія заявы Крамля і расейскіх генэралаў – усё гэта сьведчыць пра мэтанакіраванае абвастрэньне міжнароднай сітуацыі. Крэмль шукае ворагаў, якімі ён палохае свой народ і прымушае расейскае грамадзтва забыцца на ўнутраныя сацыяльныя і эканамічныя праблемы. Адкрытая мяжа з такой агрэсіўнай краінай – пэрманэнтная небясьпека для беларускага народу. Патрыёты павінны тлумачыць беларусам неабходнасьць умацаваньня Народнай Салідарнасьці дзеля абароны ад гэтай дзікасьці. Беларуская мова, наша культура, наша зямля і дзяржава – гэта база для нармальнага разьвіцьця нашага народу і краіны. Асіміляцыя (русіфікацыя) беларусаў, якую актыўна праводзіць прамаскоўскі рэжым па загаду з Масквы – гэта тое зло і зьнішчэньне, якому павінны салідарна супрацьпаставіцца беларусы.

Выступіў сакратар Управы Фронту і Партыі Валеры Буйвал. Ён гаварыў аб важнай ролі Беларусі ў Цэнтральнай Эўропе. На саміце ў Кракаве кіраўнікі шэрагу постсавецкіх незалежных краінаў паспрабавалі дамовіцца аб энэргазабесьпячэньні Эўропы энэрганосьбітамі ў абыход тэрыторыі Расеі. Іхная спроба сустрэла супраціў Масквы, якая прымусіла Казахстан і Туркмэнію не далучацца да гэтага праекту. Адной з галоўных прычынаў няўдачы незалежных краінаў зьяўляецца іхная неадэкватная пазыцыя ў адносінах да Беларусі – не да рэжыма, а менавіта да нацыянальна-дэмакратычнай апазыцыі, да патрыётаў. Ваяжы ў Варшаву, Вільню, Кіеў кіраўнікоў падстаўной прамаскоўскай псэўдаапазыцыі – гэта быў фальшывы манэўр антыбеларускіх імпэрскіх сілаў, імітацыя антыімпэрскай барацьбы. Дэклярацыі падтрымкі, зробленыя некаторымі палітыкамі незалежных краінаў Цэнтральнай Эўропы палітычным пустышкам і намэнклятурным стаўленьнікам кшталту Мілінкевіча, Лебедько, Вячоркі, Калякіна, дэзарыентавалі палітычныя колы і грамадзтвы суседніх Беларусі дэмакратычных дзяржаваў. У выніку прарасейскі рэжым на тэрыторыі Беларусі захаваўся і прадстаўляе сабой пляцдарм расейскай агрэсіўнай антыэўрапейскай палітыкі. Аказалася, што без дэмакратычнай Беларусі немагчыма супрацьстаяць маскоўскаму імпэрыялізму – незавершаная канструкцыя распадаецца.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны паведамілі пра шалёную кампанію русіфікацыі, якую праводзіць рэжым па ўсёй краіне. Неабходна папярэджваць чынавенства аб адказнасьці за антыбеларускую палітыку асіміляцыі беларускага народу, якая фактычна накіравана на канчатковае зьнішчэньне нашай мовы і культуры. Маладыя сем’і павінны дамагацца стварэньня беларускамоўных садкоў і школаў, каб новае пакаленьне нашых дзяцей не стала рабамі расейскай імпэрыі.

Па выніках абмеркаваньня Сойм пряняў рашэньне шырока давесьці да чынавенства і беларускага грамадзтва інфармацыйны матэрыял “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”. bs.doc

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
13 траўня 2007 г.

13/5/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2007
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024