Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Змагары за вольную Беларусь”

У апошнюю суботу траўня ў Таварыстве беларускай культуры ў Летуве адбылася чарговая імпрэза, прысьвечаная Івану і Лявону Луцкевічам.

Іван Луцкевіч — неардынарная постаць у гісторыі Беларусі. Нарадзіўся ён у Шаўлях, вучыўся ў Лібаўскай і Менскай гімназіях, Маскоўскім археалагічным інстытуце, Пецярбургскім універсітэце, студыяваўся ў Вене, пасьля рэвавлюцыі 1905 гада перабраўся настала ў Вільню. Тут ён актыўна ўдзельнічае ў заснаваньні першых беларускіх газэт, выдавецтваў, навуковых таварыстваў, дзякуючы яму ў 1919 годзе пачала працаваць Віленская Беларуская гімназія, пазьней- беларускі музей імя Івана Луцкевіча, асновай экспанатаў стала яго прыватная калекцыя беларускіх старажытнасьцяў.

Ён паўплываў на творчасьць Я. Купалы, Я. Коласа, Зм. Бядулі, М. Гарэцкага, М. Багдановіча і іншых пісьменьнікаў, лёс і творчасьць якіх зьвязаны зь Вільняй.

Вясной гэтага года споўнілася 85 год з дня нараджэньня Лявона Луцкевіча — нашчадка роду Луцкевічаў. Ён нарадзіўся ў Вільні, скончыў знакамітую беларускую гімназію, выкладаў беларускую літаратуру ў Радашковічах, працаваў дырэктарам мастацкай школы ў Баранавічах.Ваеннае ліхалецьце яго закінула ў Прусію,Чэхаславаччыну, Польшчу. дзе і быў арыштаваны. Пакараньне адбываў на Калыме, вярнуўся ў родную яго сэрцу Вільню, пачаў зьбіраць матар,ял пра Івана і Антона Луцкевічаў, пра Базальянскія муры, “беларускую Вільню”. Актыўна ўдзельнічаў у стварэньні ТБК, зьяўляўся яе сакратаром да апошніх дзён свайго жыцьця. Лявона Луцкевіча я ведала з канца 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя, карысталася яго прыватнай бібліятэкай, ад яго ўпершыню даведалася пра Паўліну Мядзёлку, Н. Арсеньеву, Б. Рагулю і іншых беларускіх дзеячоў, да яго прыходзіла з сваімі вучнямі, яго запрашала на сустрэчы ў беларускую школу ў Вільні, ён прыходзіў у школу, якую разам з сваім сябрам старшынёй ТБК Хведарам Нюнькам заснаваў, дзякуючы іх аўтарытэту ў літоўскім грамадстве пачала працаваць такая школа, кафедра беларусістыкі пры Віленскім педагагічным універсітэце.

Як было прыемна, калі мы з вучнямі вярталіся з чарговай вандроўкі па “беларускай Вільні” і яны ўбачылі Лявона Луцкевіча, усе хорам закрычалі:”Дзядзька Лявон ідзе!” Пісалі неяк сачыненьне “Цікавая сустрэча” і некалькі вучняў пісалі пра Лявона Луцкевіча, яно захавалася ў маім архіве. Гэта было ў сярэдзіне 90-х гадоў — самыя плённыя ў культурна-грамадскім жыцьці дзядзькі Лявона. Здавалася так і будзе працягвацца, 28 ліпеня 1997 года перастала біцца сэрца Лявона Луцкевіча. Пахавалі яго побач з помнікам Івану й Антону Луцкевічам на старажытных могілках Росы. Цяпер я туды прыходжу кожны год на Дзяды і на Радаўніцу, запальваю сьвечку і стаўлю бел-чырвона-белыя кветкі.Таварыства зьняло пра яго паховіны добры відыяфільм, які будзе паказаны на чарговай імпрэзе, прсьвечанай Лявону Луцкевічу, 28 ліпеня, калі будзе адзначацца дзесяцігодзьдзе з дня ягонай сьмерці. Ідэю вольнай і незалежнай Беларусі, якую праз усё жыцьцё пранёс Лявон Луцкевіч працягваюць яго сябры, прыхільнікі, моладзь, якая прыходзіць у ТБК.

Гэтым разам прысутныя на імпрэзе паглядзелі відыяфільм, зьняты таварыствам падчас адкрыцьця табліцы Пётру Сергіевічу ў траўні 1996 года, тады Лявон Луцкевіч шмат гаварыў пра мастака, якога ведаў зь сямі гадоў, і кватэра якога была цэнтрам беларускасьці на працягу дзесяцігодзьдзяў і якая, нажаль, не стала яго музеем. Так прыемна было пачуць жывы голас дзядзькі Лявона, успомніць тую гістарычную імпрэзу, а многія з прысутных яго ўбачылі ўпершыню: студэнты ЕГУ, беларускі студэнт , які вярнуўся з ЗША, а таксама намесьнік старшыні ТБК Хв. Нюнькі асьпірант Валера Місюк, які вёў мерапрыемства. Паведамленьне пра род Луцкевічаў падрыхтавала Л. Мілаш.

Наступным выступіў з дакладам аб палітычным становішчы на Беларусі студэнт ЕГУ, палітолаг Артур Юдзіцкі. Яго выступленьне выклікала шырокі рэзананс, шмат было пытаньняў да выступоўцы, прысутныя актыўна ўключыліся ў дыскусію, аўдыторыя добра падрыхтаваная па пытаньнях гісторыі і палітычнага становішча ў Беларусі, у тым ліку абмяркоўваўся і чарговы кангрэс дэмакратычных сілаў, які пачаў працу ў гэты дзень у Менску. Прысутнічалі журналісты літоўскіх газет і радыё. а таксама радыё “Палёнія”.

Апошнім выступіў малады студэнт Андрусь Храпавіцкі, які два гады студыяваўся ў ЗША на журналіста, ён расказаў пра сябе, пра жыцьцё беларусаў у ЗША , да яго таксама было шмат пытаньняў і ў галіне журналістыкі, і па пытаньнях беларускай мовы і культуры ў сьвеце, як ведаюць Беларусь за акіянам. Андрусь Храпавіцкі ўпершыню наведаў Вільню, па запрашэньню старшыні ТБК, тут вучыцца ў ЕГУ ягоная дзяўчына Надзея Бабіч, якая першы раз прысутнічае на імпрэзах ТБК. Так кола чальцоў маладых ТБК пашыраецца , наладжваюцца кантакты, знаёмствы.

Па просьбе старшыні ТБМ імя Фр. Скарыны Юры Гіля сябры ТБК на чале з старшынёй 28 траўня паедуць у Сьвіраны ўпарадкаваць мемарыяльную сядзібу Францішка Багушэвіча,перадаць ад таварыства кнігі для Савічунскай бібліятэкі, якой днямі прысвоена імя Фр. Багушэвіча.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Леакадзія Мілаш, Вільня, 27 траўня 2007 год

Крыніца: http://www.pbpf.org/

31/5/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2007
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024