Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва Інфармацыя і папярэджаньне для чыноўнікаў, якія праводзяць палітыку асіміляцыі беларусаў у інтарэсах імпэрскай Расеі. 6/5/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь У Курапатах працягваюцца штосуботнія талокі Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ прыбіраюць тэрыторыю мэмарыялу. Апошнім часам Курапаты наведваюць замежныя дэлегацыі. Сёньня там была дэлегацыя з нямецкай акцыі “Выкупленьне”. 5/5/2007 › Навіны, Курапаты Травень для беларусаў пачаўся халодным ветрам з боку Расеі і чарговымі скокамі псэўдаапазыцыі на бангалёрскім сабачніку. 1 траўня там забраліся зябкія і нешматлікія групы левых. Яны, мабыць, паслухалі вінцукіста Хадыку, які ў чарговы раз пераконваў усіх, што бангалёрскае балота — “гэта сьвятыня для беларусаў”. Назіралася чарговая спроба зганьбіць наш нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, з якім па сабачніку паслухмяна бадзяліся некаторыя асобы, не заўважаныя раней ў адраджэнскай дзейнасьці. 5/5/2007 › Навіны Такое адэкватнае вызначэньне Расеі дае выданьне “The Economist” (Вялікабрытанія) у аднайменным артыкуле за 4 траўня 2007 г. “The Economist” паведамляе, што з Інгушэціі вымушаны сыходзіць місіі ААН. У сакавіку комплекс ААН у Назрані двойчы абстралялі з гранатамётаў. 5/5/2007 › Навіны У Салігорскім КДБ дапытваюць маладафронтаўцаў Пры амаль поўным маўчаньні запалоханага грамадзтва Прамаскоўскі рэжым працягвае вайну і рэпрэсіі супраць беларускай моладзі. Але ведайма – мы пераможам і нічога не забудзем. 4/5/2007 › Навіны Рускімі правакацыямі ў Эстоніі кіруюць з Адміністрацыі Пуціна Міністар замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт заявіў, што Эстонія, а разам зь ёю і ўвесь Эўрапейскі Зьвяз апынуліся пад атакаю з боку Расеі. Паводле міністра, гаворка ідзе менавіта пра напад, бо чыняцца хакерскія атакі на ўрадавыя сайты Эстоніі, блякуецца пасольства Эстоніі ў Маскве, правакуецца грамадзянскае непадпарадкаваньне. 4/5/2007 › Навіны Польская дэлегацыя ў Курапатах 2 траўня вялікая група грамадзянаў Польшчы наведала Народны Мэмарыял у Курапатах. Людзі ўсклалі вянок да Трох Крыжоў на Кальварыйскім пагорку Мэмарыяла, пакланіліся памяці ахвяраў генацыду беларускага народу. Польскія сябры ў знак салідарнасьці з беларускім народам пакінулі на многіх крыжах і магілах нацыянальныя бела-чырвоныя польскія сьцяжкі і стужкі. Дзякуй культурным людзям з братняй суседняй Польшчы! Валеры Буйвал 3/5/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |