Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Папярэджаньне чыноўнікам (2)

Прыводзім чарговы сьпіс чыноўнікаў, якім сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ накіравалі інфармацыйны матэрыял “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”. (Спампаваць: chynounik-2.doc, [37 кб])

“Беларуская Салідарнасьць” падтрымлівае актыўную асьветніцкую працу Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ.

27/6/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

Камэнтаваць


ВАДА ЗЬМЯШАЛАСЯ З КРЫВЁЙ

Архіўная паліца:
Па тэме ігуменскай трагедыі прапануем артыкул З. Пазьняка, надрукаваны ў 1991 г.
Ніжэй тэкст, які быў зьмешчаны ў “Народнай Газэце” Далей...

26/6/2007 › Навіны, Старонкі гісторыі

 


“Ігуменскі Шлях” – дарога памяці

24 чэрвеня Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізавала штогадовыя мэмарыяльныя мерапрыемствы паблізу г. Чэрвеня (былы Ігумен) Менскага раёну. Да сяброў Партыі далучылася шмат дзяўчат і хлопцаў – маладых беларускіх патрыётаў. (Фота: 100_0195.jpg [1,7 Мб]) Далей...

24/6/2007 › Навіны

 


Папярэджаньне чыноўнікам

Сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ пашыраюць працу па рассылцы чыноўнікам інфармацыйнага матэрыялу “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”. (Спампаваць: bs_57.doc [62 кб])

Кожны беларускі чыноўнік павінен атрымаць гэты матэрыял, каб ён меў магчымасьць усьвядоміць, што ёсьць русіфікацыя для беларусаў, і рабіў выбар. Ніжэй прыведзены сьпіс чыноўнікаў, якім накіравана папярэджаньне. (Спампаваць: chynounik-1.doc [41 кб])

БС

24/6/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь

 


Факты і падзеі (22-23 чэрвеня 2007 г.)

22 чэрвеня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сабраліся ля магілы вялікага беларуса Васіля Быкава на Ўсходніх могілках у Менску. Да грамады далучылася шмат моладзі. Далей...

23/6/2007 › Актуаліі

 


Аб’ява. Новыя архіўныя матэрыялы

На старонцы http://www.pazniak.com зьмешчаныя новыя архіўныя матэрыялы – відэазапісы з 1994 года пэрыяду першых прэзыдэнцкіх выбараў на Беларусі. У першым матэрыяле выступ З. Пазьняка з прэзыдэнцкай камандай на тэлебачаньні; у другім матэрыяле – выступ-лекцыя перад тэлегледачамі аб палітыцы намэнклятуры ў 1991-1994 гг.

На працягу апошняга месяца-паўтара гэтая старонка падвяргаецца рэгулярным электронным нападам невядомых зламысьнікаў, гэтак жа як і шэраг іншых беларускіх старонак і сэрвераў. Сутнасьць гэтых нападак беларусам зразумелая. Мацуйма Беларускі Інтэрнэнт.

БС

23/6/2007 › Навіны

 


Угодкі сьмерці вялікага пісьменьніка

22 чэрвеня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сабраліся ля магілы вялікага беларуса Васіля Быкава на Ўсходніх могілках у Менску. Да грамады далучылася шмат моладзі.

Былі ўзьнятыя нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі. Мэмарыяльнае мерапрыемства было прысьвечана 4-м угодкам сьмерці вялікага пісьменьніка. Людзі засьпявалі гімн “Магутны Божа”, усклалі да надмагільнага помніка кветкі, запалілі сьвечкі. Выступоўцы казалі пра Васіля Уладзіміравіча, ягонае змагарнае жыцьцё і геніяльную творчасьць. Людзі ўспаміналі пра актыўны ўдзел Васіля Быкава ў палітычнай працы Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (ён атрымаў быў партыйнае пасьведчаньне за №1). Кнігі Быкава – гэта расповед пра наш народ і нашае жыцьцё. Перакладзеныя на дзесяткі моваў сьвету, менавіта ягоныя творы даносяць іншым народам праўду пра беларусаў. Не здарма антыбеларуская дыктатура так ненавідзела гэтага вялікага чалавека. У вызваленай Беларусі абавязкава будзе ўшанавана памяць Васіля Быкава, будуць створаны помнікі, ягоным імем будуць названы вуліцы і плошчы, будуць выдавацца ягоныя творы. Сьпевам гімну “Магутны Божа” быў завершаны мэмарыльны мітынг.

БС

23/6/2007 › Навіны

 


Спэцы па “маршам” за грантамі

19 чэрвеня у паштовыя скрынкі грамадзянаў сталіцы былі раскіданы газэткі-лісткі пад тытулам “За свабоду!” (надрукаваныя ў друкарні “Нева” у Пецярбурзе). Далей...

22/6/2007 › Навіны

 


Факты і падзеі (19-20 чэрвеня 2007 г.)

19 чэрвеня у паштовыя скрынкі грамадзянаў сталіцы былі раскіданы газэткі-лісткі пад тытулам “За свабоду!” (надрукаваныя ў друкарні “Нева” у Пецярбурзе). Далей...

22/6/2007 › Актуаліі

 


“Лідары” і “іншыя” ў Маскве

18 чэрвеня, як звачайна (і як заўсёды) прамаскоўская “апазыцыя” прыехала зь Менска ў Маскву. Сустракаліся з маскоўскімі “дэмакратамі” (маргінальная групка Нямцова), размаўлялі там з маскоўцамі як “дэмакратычна” лепш інтэграваць Беларусь у Расею. Далей...

19/6/2007 › Навіны

 


25-я угодкі ўтварэньня падпольнай патрыятычнай арганізацыі “Змагарная Салідарнасьць”

14-18 чэрвеня ў Варшаве і Вроцлаве адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 25-х угодкаў утварэньня падпольнай патрыятычнай арганізацыі “Змагарная Салідарнасьць”. Далей...

19/6/2007 › Навіны

 


Факты і падзеі (12-18 чэрвеня 2007 г.)

12 чэрвеня Расея гуляла “вдоль по Пітерской, да по Тверской…” Імпэрыя сьвяткавала “День Россіі”. Паводле расейскіх СМІ найбольш любяць Расею ў Чачэніі. Далей...

19/6/2007 › Актуаліі

 


Усё, як заўсёды

13 чэрвеня радыё Свабода зьмясьціла такую інфармацыю:

“12 чэрвеня ў сталіцы ЗША Вашынгтоне адкрылі мэмарыял, прысьвечаны ахвярам камунізму ва ўсім сьвеце. Далей...

14/6/2007 › Навіны

 


Прадстаўнікі Рады БНР удзельнічалі ў адкрыцьці помніка ахвярам камунізму ў Вашынгтоне

У аўторак 12 чэрвеня щ сталіцы ЗША ля будынку Кангрэсу быў адкрыты помнік ахвярам камунізму. Далей...

13/6/2007 › Навіны



Зянон ПАЗЬНЯК: “Гэта шлях беларускі”

(Выступ на чэрвеньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

Я спынюся на трох тэмах істотных для нашага асэнсаваньня. Гэта наступныя тэзісы:

1. Становішча паказвае на правільнасьць нашай нацыянальна-асьветніцкай пазыцыі і дзейнасьці. Правільны яе прыярытэт у гэтых абставінах. Мы бачым канкрэтныя вынікі і разумеем, што гэта вынікі таксама нашай сьціплай працы. Існуе накірунак у працэсах, ацэнкі і тэрміналёгія Адраджэньня. Існуе компас, ёсьць тыя, што не асьлеплі, тыя, што йдуць. Па зразумелых прычынах вялікая справа не вырастае яшчэ ў масавую зьяву, але пазначае тэндэнцыю, нацыянальны вольны рух. І гэта адзінае, што ёсьць, — жывое. І на гэтае адзінае жывое кінуты зараз усе рэпрэсіўныя сілы антыбеларускага рэжыму. Далей...

10/6/2007 › Навіны, Аналітыка

 


Чэрвеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

10 чэрвеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Далей...

10/6/2007 › Навіны

 


Zapraszennie do udziału w akcji „Droga Czerwieńska”

Warszawa
Instytut Pamięci Narodowej

Konserwatywno-Chrześciańska Partia organizuje coroczną akcję pamięci ofiar ludobójstwa bolszewickiego, popełnionego na więźniach politycznych w czerwcu 1941 roku w okolicach miasteczka Czerwień obwodu Mińskiego. W poprzednich akcjach brali udział obywatele Polski i Litwy. Далей...

8/6/2007 › Polski

 


The Way of Cherven

Conservative Christian Party – Belarusan Popular Front will carry on a traditional memorial action dedicated to the victims of the communist terror. In June 1941 the NKVD has shot hundreds of political prisoners near the city of Cherven (Minsk region) including with the Polish and Lithuanian citizens. Далей...

8/6/2007 › English

 


Чэрвеньскі Шлях

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ праводзіць штогадовае мемарыяльнае мерапрыемства ў памяць ахвяраў бальшавіцкага тэрору. У чэрвені 1941 г. каля горада Чэрвень Менскай вобласьці каты НКВД расстралялі сотні палітычных вязьняў, у тым ліку палякаў і летувісаў. Далей...

8/6/2007 › Навіны

 


Вернісаж твораў Міколы Купавы

У нядзелю 3 чэрвеня ў Нью-Ёрку адчынілася выстава Міколы Купавы “Постаці зямлі Беларускай”, прысьвечаная 125-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа. Далей...

5/6/2007 › Навіны

 


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2007
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024