Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У нядзелю 3 чэрвеня ў Нью-Ёрку адчынілася выстава Міколы Купавы “Постаці зямлі Беларускай”, прысьвечаная 125-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вернісаж адбыўся ў грамадзкай залі Сабора сьвятога Кірылы Тураўскага на Атлянтык Эвеню, 401 у Брукліне. Было даволі шмат беларусаў з Нью-Ёрку і Нью-Джэрзі. Выступалі сябры і аднадумцы мастака: Зянон Пазьняк, Павел Купава, Вітаўт Кіпель, Алесь Вінакураў. Валянціна Якімовіч пранікнёна чытала вершы Якуба Коласа і Янкі Купалы, Сяржук Сокалаў-Воюш сьпяваў пад гітару беларускую баладу пра князя. Мікола Купава падрабязна расказаў пра сваю творчасьць і творы. На выставе прадстаўлены вядомыя працы мастака, пасьвечаныя мясьцінам і вобразам вялікіх беларускіх песьняроў, выкананыя ў тэхніцы каляровай і чорна-белай літаграфіі, абразной гравюры (лінарыты) і акварэлі. Сярод іх вядомы партрэт маладога Якуба Коласа (лінарыт, 1982 г.), які, без перабольшаньня скажу, увайшоў у фонд клясыкі беларускага мастацтва. Тут жа выдатны партрэт Янкі Купалы, выкананы ў кантрастным плякатным стылі, панарама Вязынкі, хутар Акопы, памятныя мясьціны ў Вільні і Менску, зьвязаныя з гісторыяй і культурай Беларусі. Асабліва шырока прадстаўлена выдатная сэрыя літаграфіяў, пасьвечаная мясьцінам жыцьцёвага шляху Якуба Коласа. Тут стары Пінск зь відам на Езуіцкі калегіум і знакаміты касьцёл Сьвятога Станіслава (1646 г.) – самы вялікі касьцёл ордэна езуітаў ў Вялікім Княстве, выдатны помнік беларускага барока (узарваны бальшавікамі ў 1956 г. падчас савецкай акупацыі), выдатна зробленая выява Пінскай кватэры Якуба Коласа, дом Марыі Каменскай у Віленскай чыгуначнай калёніі, дом Якуба Коласа ў Менску і інш. Увогуле, трэба сказаць, што Мікола Купава ў гэтай частцы свайго мастацтва адзін з тых выдатных беларускіх мастакоў, які натхнёны мастацкай спадчынай, ці, дакладней, пранцыпам творчасьці, ідэяй і падыходам Напалеона Орды (г. зн. імкненьнем адлюстраваць, зафіксаваць і зрабіць фактам мастацкай творчасьці мясьціны і пабудовы, зьвязаныя з падзеямі беларускай гісторыі і культуры, з жыцьцямі вялікіх людзей). Гэта адзін з тых карысных для нацыі мастакоў, які імкнецца ўвекавечыць кантэкст культуры, той кантэкст, які прамінае альбо які зьнішчаюць варожыя сілы. Тут мушу адзначыць, што невыпадкова, калі ствараўся, дзейнічаў і дасягаў гістарычных перамог Беларускі Народны Фронт, Мікола Купава быў адным з гарачых і актыўных яго ўдзельнікаў; быў пастаянна сябрам Сойму БНФ, узначальваў фронтаўскую Камісію па культуры. Гэта ўсё яшчэ сучаснасьць, але на нашых вачах яна ўжо робіцца гісторыяй, якая, як правіла, выклікае асэнсаваньне і мастацкі імпэт ужо потым, у новых пакаленьнях. У анонсе і на плякаце да выставы напісана, што прадстаўляе выставу “Беларускі музэй у Нью-Ёрку”. У сапраўднасьці, фармальна, такога музэю яшчэ няма, але фактычна, на справе, ужо робяцца выставы і зьбіраюцца творы, рыхтуецца памяшканьне пад запасьнікі (фонды) музэя. Тут прынцып, які я вельмі ўхваляю: спачатку справа, а потым фармальнае зацьвярджэньне задачы. У Беларускім музэі зацікаўлены ўсе, найперш Царкоўная Рада Сабора Кірылы Тураўскага, працуе група прыхільнікаў, а ініцыятарам ідэі і яе энтузіястам зьяўляецца Алесь Вінакураў, які таксама шмат парупіўся, каб выстава Міколы Купавы адбылася ў Нью-Ёрку. Належыцца таксама добрае слова Царкоўнай Радзе Сабора, якая падтрымлівае справу музэя і беларускіх выставаў, і шмат якія чальцы яе непасрэдна ўдзельнічаюць ва ўсёй цяжкай працы, якая ідзе на карысьць агульнага беларускага дабра. 5 чэрвеня 2007 г. Зянон ПАЗЬНЯК 5/6/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |