Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Чэрвеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 10 чэрвеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, — “Гэта шлях беларускі”. З дакладам выступіў таксама сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні ў Беларусі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. У дакладзе прагучала інфармацыя аб становішчы ў Беларусі. З усяе краіны паступае інфармацыя пра цяжкія праблемы ў эканоміцы і фінансах нашай краіны. Паўсюль адбываецца захоп (пад выглядам “пакупкі”) беларускіх прадпрыемстваў расейскім імпэрскім капіталам. Блізкія да рэжыму асобы ў апошнія месяцы актыўна бяруць крэдыты ў банках, чакаюць выбуху інфляцыі. Да гэтай катастрофы вядзе эканоміку краіны прарасейская антынацыянальная палітыка ўладаў. Вынікі нядаўняга “кангрэсу” прарасейскай “аб’яднанай апазыцыі” сьведчаць пра імкненьне варожых Беларусі сілаў дэзарыентаваць людзей, перш за ўсё моладзь, і завесьці ў тупік сацыяльны і палітычны пратэст. Масква ня хоча мець нават ілюзорнай апазыцыйнай структуры, таму на “кангрэсе” быў праведзены раскол, быў адсунуты ад “лідэрства” Мілінкевіч і ўтвораны дзьве асноўныя групоўкі. Ворагі Беларусі разумеюць, што менавіта моладзь зьяўляецца найбольш небясьпечнай для рэжыма сілай. Нават падчас “кангрэсу” моладзь абсьвістала прафэсара Ю. Хадыку, адэкватна ацаніўшы ягоную фальшывую натуру. Каб адлучыць ад адраджэнскай працы маладых, псэўдаапазыцыя і тыя, што стаяць за ёй, прыдумалі для моладзі “новыя прыярытэты”. Гэта не барацьба за беларускую мову, культуру, не абарона нашай дзяржавы ад расейскай агрэсіі. “Прыярытэты” падстаўных дзеячаў вызначаны як “дэмакратыя” і “правы чалавека”. Антыбеларускія сілы вярнуліся да становішча 1988-90 гадоў, калі толькі пачыналася барацьба за незалежнасьць Беларусі. Яны не прыдумалі нічога новага. Неабходна весьці асьветніцкую працу, тлумачыць людзям подласьць і падступнасьць гэтай палітыкі, вызначаць сапраўдныя нацыянальныя інтарэсы і прыярытэты. Выступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Апошнім часам актывізавалася агентура, прадстаўнікі адміністрацыі рэжыму і афіцэры КГБ РБ (нават палкоўнікі, якіх часам ведае мясцовае насельніцтва). Яны дзеляцца з людзьмі “давернай інфармацыяй”: кажуць, што “пара мяняць Лукашэнку, ён усё заваліў, трэба некага новага” і г.д. Цалкам верагодна, што такім чынам на дыктатара зьдзяйсьняецца ціск, каб ён быў больш уступлівым у здачы дзяржаўнай маёмасьці і самой дзяржавы. На прадпрыемствах па ўсёй краіне адміністрацыя папярэджвае работнікаў аб вялікіх скарачэньнях у недалёкай будучыні. Разбураецца вытворчасьць, на многіх прадпрыемствах не хапае нават грошай на выплату заробкаў. Рэнтабельнасьць прадпрыемстваў не перавышае 10-15%. Грантаўская псэўдаапазыцыя зрабіла ў некалькіх месцах правакацыйныя выступы. Напрыклад, у Навалукомлі правакатары ад грантаўскіх структураў сказалі школьнікам-падлеткам, што “можна зарабіць грошай і папратэставаць без усялякай небясьпекі”. Маладых паслалі размалёўваць горад надпісамі “За свабоду” і расклеіваць налепкі з прапагандай за Мілінкевіча. Зразумела, што міліцыя і спэцслужбы імгненна захапілі маладых, арганізавалі “зачысткі” у навучальных установах. Бацькі падлеткаў праклінаюць гэтую “апазыцыю”, правакатары задаволены. Паўсюль паўтараецца тая ж самая правакацыйная мадэль псэўдаапазыцыі, якая без сэнсу падстаўляе беларускую моладзь пад удар і спрабуе прызвычаіць яе да карупцыі. Трэба супрацьпаставіць гэтай разбуральнай дзейнасьці асьветніцкую працу ва ўсіх рэгіёнах краіны, не дапусьціць, каб фальшывыя зазывалы збэсьцілі нашу моладзь. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 10/6/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |