Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Усё, як заўсёды

13 чэрвеня радыё Свабода зьмясьціла такую інфармацыю:

“12 чэрвеня ў сталіцы ЗША Вашынгтоне адкрылі мэмарыял, прысьвечаны ахвярам камунізму ва ўсім сьвеце. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш, які якраз скончыў візыт у былыя камуністычныя краіны – Чэхію, Польшчу, Баўгарыю і Альбанію, узяў удзел у адкрыцьці мэмарыялу. У сваёй прамове Буш правёў паралелі паміж камунізмам і тэрарызмам.

Прэзыдэнт Буш у сваёй прамове сказаў, што камунізм адказны за сьмерць каля ста мільёнаў нявінных людзей у Савецкім Саюзе, Кітаі, іншых краінах Азіі, ва Ўсходняй Эўропе ды ў іншых рэгіёнах сьвету. Сярод іншага Буш казаў пра ўшанаваньне памяці мільёнаў ахвяраў, чые імёны назаўжды застануцца невядомымі:

“Сярод іх бязьвінныя ўкраінцы, якія памерлі ад голаду падчас сталінскага Галадамору, расейцы, якія загінулі ў сталінскіх чыстках, літоўцы, латышы і эстонцы, якіх грузілі ў вагоны для быдла і дэпартавалі ў паўночныя лягеры сьмерці савецкага камунізму”.

На самай справе пры адкрыцьці мэмарыялу нічога не было сказана пра Беларусь і беларусаў, якія бадай ці не найбольш пацярпелі ад камунізму, страцілі чвэрць насельніцтва, а з улікам Чарнобыля – яшчэ больш. Не ўспомнена нават пра Курапаты і разбудаваную расейска-сталінскую сістэму генацыду на Беларусі. На адкрыцьцё мэмарыялу ня быў нават запрошаны змагар з камунізмам Зянон Пазьняк – адкрыўца Курапатаў і бадай найбольш узьненавіжаны праз савецкіх камуністаў чалавек (які, дарэчы, якраз знаходзіцца ў Злучаных Штатах). Ёсьць над чым задумацца беларусам, каб зразумець чаму да іх і да іхных ахвяраў гэтак адносяцца ў сьвеце. Відаць пакуль беларусы ня вернуцца да свайго нацыянальнага гонару, ня створаць сваю нацыянальную сілу і ня стукнуць кулаком па стале ў сваёй хаце – ніхто іх паважаць ня будзе, хоцьбы іх палову выстралялі ў Курапатах. Пакуты ўзьвялічваюць моцных, але не слабых. Адносіны амэрыканцаў ускосным чынам гэта як бы і пацьвярджаюць.

БС

14/6/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2007
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024