Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (12-18 чэрвеня 2007 г.) 12 чэрвеня Расея гуляла “вдоль по Пітерской, да по Тверской…” Імпэрыя сьвяткавала “День Россіі”. Паводле расейскіх СМІ найбольш любяць Расею ў Чачэніі. У Грозным кадыраўскія бандыты сабралі на стадыёне некалькі тысячаў мясцовай моладзі і абвясьцілі па мікрафонах, што “усе прысутныя абвяшчаюцца гвардыяй Пуціна”. Раздавалі пасьведчаньні “удзельніка гвардыі”. Потым узьнімалі рукі “в едіном порыве” і галасавалі за прыняцьце звароту да Пуціна, каб ён ішоў на трэці тэрмін. Шумная і фальшывая кампанія па арганізацыі “пісем трудяшчіхся” набірае абароты. У той жа “день Россіі” некаторым вайсковым адзінкам выдалі новыя сьцягі. Замест чырвоных шматаў цяпер над шыхтамі імпэрцаў будуць лунаць шытыя золатам шматы з георгіеўскімі крыжамі і дзьвюхгаловымі арламі. Ужо нават і тупыя маршалы зразумелі, што на Леніне і бальшавіках вайсковага духу не пабудуеш. Вось і ўзяліся за цара-бацюшку і царыцу-матушку. 18 чэрвеня ў Маскве вынесьлі прысуд кілеру (па сумяшчальніцтву ахоўніку) А. Маркіну. Паліцыя арыштавала яго ў Гішпаніі і выдала Расеі ў траўні сёлета. За забойствы і страляніну кілеру далі некалькі гадоў турмы. Вельмі цікава было б даведацца, як патрапіў у Гішпанію гэты монстр. Пад якім соўсам – як пляжнік, культурны работнік, а можа бізнэсмэн? Сёлетняе лета дэманструе беларусам больш жорсткія правілы выдачы (хутчэй – нявыдачы) шангенскіх візаў у тым ліку і ў Гішпанію. Людзі расказваюць пра цынічны тон савецкіх сакратарак, якія праводзяць у амбасадах краінаў Эўразьвязу размовы (уласна – допыты) з нашмі грамадзянамі, што падалі дакуманты на турыстычную візу. “А что вам там делать? А к кому это вы едете? Представьте справки о вашем бизнесе…” і г. д. Большасьць беларусаў атрымлівае замест візы грэблівую адмову. Паводле лёгікі, ўсім нам трэба было запісацца ў рускія кілеры – глядзіш, у амбасадах і размаўлялі б “почтітельней” і візы б выдавалі, як крывавым маркіным. 14-18 чэрвеня ў Варшаве і Вроцлаве адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 25-х угодкаў утварэньня падпольнай патрыятычнай арганізацыі “Змагарная Салідарнасьць”. Арганізацыя ўзьнікла ў чэрвені 1982 г., калі частка сяброў незалежнага прафсаюза “Салідарнасьць” не пагадзілася з Лехам Валенсай і ягонымі прыхільнікамі, якія заклікалі зьняць антысавецкія і антырасейскія лёзунгі і імкнуцца да дыялёгу з уладамі. Узначаліў арганізацыю Карнэль Маравецкі. Сотні змагароў па ўсёй Польшчы (найбольш актыўна ў Вроцлаве) працавалі ў падпольных друкарнях, выпускалі апазыцыйныя газэты і ўлёткі, распаўсюджвалі праўдзівую інфармацыю па краіне і па-за яе межамі. “Змагарная Салідарнасьць” арганізоўвала антыбальшавіцкія дэманстрацыі і страйкі. Дзякуючы дысцыпліне і майстэрству канспірацыі, камуністычныя спэцслужбы Польшчы і маскоўскі КГБ так і ня здолелі інфільтраваць і зьнішчыць арганізацыю. Многія казалі тады, што “трэба саступіць”, “быць больш лагодным і пайсьці на пагадненьне з уладамі”, “шукаць разуменьня ў Маскве” і г.д. Але змагары працягвалі барацьбу. Яны асудзілі Валенсу і кіраўніцтва прафсаюза “Салідарнасьць” за заключэньне пагадненьняў “круглага стала” з камуністамі ў 1989 годзе. Патрыёты патрабавалі поўнай ліквідацыі камуністычнага ладу і суду над камунізмам дзеля ўсталяваньня сапраўднай дэмакратыі. Тысячы людзей (у асноўным моладзь) выйшлі тады на дэманстрацыі па закліку “Змагарнай Салідарнасьці” і біліся з паліцыяй. Але згоднікі ўсяроўна зрабілі па-свойму, называючы барацьбітоў “экстрэмістамі”. Час паказаў, што “Змагарная Салідарнасьць” мела рацыю. Прэзыдэнцтва Валенсы, а потым два прэзыдэнцкія тэрміны былога камуніста Квасьнеўскага былі правальнымі для Польшчы. Праз 17-18 гадоў пасьля даўніх падзеяў толькі цяпер польскае кіраўніцтва і грамадзтва пачынаюць праводзіць люстрацыю, ачышчэньне грамадзтва ад гэбоўскай агентуры і карупцыянэраў, сапраўдныя рэформы. На юбілейную сустрэчу зьехаліся сотні вэтэранаў “Змагарнай Салідарнасьці” з Польшчы і іншых краінаў, а а таксама госьці з Летувы, Нямеччыны, Чэхіі, Грузіі, Эстоніі, Украіны і Беларусі. Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскую Партыю – БНФ прадстаўлялі намесьнік старшыні Сяргей Папкоў і сакратар Управы Валеры Буйвал. На юбілейнай канфэрэнцыі яны распавялі пра барацьбу беларускага народу супраць расейскай агрэсіі, за вызваленьне ад прамаскоўскага рэжыму, за нашу культуру, мову і Дзяржаву. На канфэрэнцыі выступілі таксама прадстаўнікі расейскага дысыдэнцкага руху (так званыя “русскіе демократы”) Ул. Букоўскі, А. Падрабінек, Н. Гарбанеўская. Усіх зьдзівіла іхная заява аб тым, што М. Хадаркоўскі (вядомы расейскі алігарх, пасоджаны Крамлём у турму) зьяўляецца “узніком совесті” і “сымбалем барацьбы за дэмакратыю”. Калі Ул. Букоўскі заявіў, што выстаўляе сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі, але “перамагчы немагчыма дык трэба мабілізаваць грамадзтва…”, беларускія ўдзельнікі зразумелі, што недзе ўжо ўсё гэта чулі. Беларусы спрабавалі патлумачыць “русскім демократам”, што паводле беларускага досьведу, яны такім чынам толькі забясьпечаць прыход выбаршчыкаў на выбарчыя ўчасткі, а галасы “па-свойму” палічыць пуцінскі рэжым. Але ўсім было зразумела, што пад “сьцягам Хадаркоўскага” дэмакраты Расеі ўсяроўна пойдуць знаёмым шляхам менскіх псэўдаапазыцыйных дзеячоў. На спэцыяльным пасяджэньні на тэму антыкамунізму з-за кулісаў на сцэне зьявіўся А. Мілінкевіч і ўсеўся побач з Букоўскім. Менскі “антыкамуніст” з лагоднай усьмешачкай “разьвенчваў” камунізм разам з іншымі ўдзельнікамі дыскусіі. Беларусы спыталіся ў яго, чаму ж тады ён трымаў сваім намесьнікам і начальнікам выбарчага штабу камуністычнага генсека Калякіна? Мілінкевіч салодка ўсьміхнуўся і адпарыраваў: “Мы сабралі ў кааліцыю ўсе партыі пад адным лёзунгам “За праўду, дабро і справядлівасьць”. Пасьля гэтага польскія ўдзельнікі канфэрэнцыі зразумелі, што гэта за “антыкамуніст” такі з Менска, у якога “камуністы за праўду і справядлівасьць”. Такім чынам, стала зразумела канчаткова (тым, хто меў ілюзіі), што гэта за публіка – расейскія дэмакраты і Мілінкевіч. Акцёрская майстэрства гэтых асобаў ня здольнае прыхаваць іхную сапраўдную фальшывую сутнасьць і імпэрскую накіраванасьць ідэяў. Янка Базыль 19/6/2007 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |