Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Лідары” і “іншыя” ў Маскве

18 чэрвеня, як звачайна (і як заўсёды) прамаскоўская “апазыцыя” прыехала зь Менска ў Маскву. Сустракаліся з маскоўскімі “дэмакратамі” (маргінальная групка Нямцова), размаўлялі там з маскоўцамі як “дэмакратычна” лепш інтэграваць Беларусь у Расею.

На сустрэчы (“канфэрэнцыі”) прысутнічаў цяпер ужо легальна вядомы рускі шпіён Суздальцаў (якога нават Лукашэнка дэпартаваў зь Беларусі за шпіёнскую дзейнасьць). Суздальцаў сказаў, што з боку беларускіх таварышаў гэта “абсалютна трапны палітычны крок”. “Зьяўленьне маніфэсту Сініцына — Парфяновіча (аб уваходжаньні Беларусі ў Расею — АМ) было першай прыкметай таго,– сказаў шпіён, што людзі зразумелі — зьявіўся вакуўм. Так што тут беларускія дэмакраты паступаюць абсалютна правільна”.

На сустрэчы зафіксаваны дзяжурныя імёны: былы міністар эканомікі ва ўрадзе Расеі Яўген Ясін, дэпутат Дзярждумы Ўладзімер Рыжкоў, палітолаг Сяргей Маркаў, партыйныя лідэры — Мікіта Бялых, Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін ды іншыя (Шкада, што “іншых” не назывыюць, бо і “ншыя” ды сарамлівыя там таксама ёсьць.)

Партыйныя лідары і “іншыя” прывезьлі на спатканьне нават аб’яднаўчую паперчыну зь Беларусі. На што шпіён Суздальцаў адзначыў, “што ўпершыню на такую сустрэчу зь Менску прывезьлі падрыхтаваны дакумант. Гэта канцэпцыя беларуска-расейскіх дачыненьняў, падрыхтаваная аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі. Дакумант распрацоўвалі Яраслаў Раманчук і Аляксандар Дабравольскі… Гэта канцэптуальны дакумант у справе беларуска-расейскай інтэграцыі,”– сказаў Суздальцаў.

”Палітоляг і аглядальнік” Валер Карбалевіч таксама ўдзельнічаў у сёньняшняй “канфэрэнцыі”, ён таксама пацьвердзіў працяг справы Аляксандра Рыгоравіча і, як заўсёды глыбокадумна заўважыў:
“Паколькі на афіцыйным узроўні беларуска-расейскія дачыненьні зайшлі ў тупік, дык некаторыя палітычныя, грамадзкія сілы спрабуюць неяк вывесьці сітуацыю з тупіка.”

19 чэрвеня ў Маскве адбудзецца падпісаньне дамовы паміж здраднікамі з АГП і маскоўцамі пра сталае супрацоўніцтва. Сустаршыня Палітрады “аб’яднаных дэмакратычных сілаў” Беларусі Анатоль Лябедзька так тлумачыць неабходнасьць маскоўскай імпрэзы:

“Натуральна, што аб’яднаным дэмсілам трэба весьці замежна-палітычную дзейнасьць ня толькі на Захадзе, але і на Ўсходзе. Трэба ж быць рэалістамі. Дыскусія атрымалася карысная. Было шмат мэдыяў, пяць тэлевізійных камэраў.”

Пяць тэлевізійных камэраў – гэта, канешне, вялікі прарыў у палітыцы, можна сказаць “грант-прарыў”, грантыёзны прарыў. Шкада толькі што не паказалі “іншых” здраднічкаў – яны ж таксама прарваліся.

Адам Мікша
(Паводле Радыё Свабода)

18 чэрвеня 2007 г.

P. S. Калі хто па прывычцы ня можа паверыць у такую інфармацыю, запрашаем паглядзець старонку Радыё Свабода (панядзелак, 18 чэрвеня 2007, 16:14). Там ўсё напісана па ўсіх правілах паліткарэктнасьці, якой мы, прымаючы пад увагу мярзотнасьць інфармацыйнай зьявы, тут ня ўлічваем.

19/6/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2007
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024