Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (22-23 чэрвеня 2007 г.) 22 чэрвеня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сабраліся ля магілы вялікага беларуса Васіля Быкава на Ўсходніх могілках у Менску. Да грамады далучылася шмат моладзі. 23/6/2007 › Актуаліі Аб’ява. Новыя архіўныя матэрыялы На старонцы http://www.pazniak.com зьмешчаныя новыя архіўныя матэрыялы – відэазапісы з 1994 года пэрыяду першых прэзыдэнцкіх выбараў на Беларусі. У першым матэрыяле выступ З. Пазьняка з прэзыдэнцкай камандай на тэлебачаньні; у другім матэрыяле – выступ-лекцыя перад тэлегледачамі аб палітыцы намэнклятуры ў 1991-1994 гг. На працягу апошняга месяца-паўтара гэтая старонка падвяргаецца рэгулярным электронным нападам невядомых зламысьнікаў, гэтак жа як і шэраг іншых беларускіх старонак і сэрвераў. Сутнасьць гэтых нападак беларусам зразумелая. Мацуйма Беларускі Інтэрнэнт. БС 23/6/2007 › Навіны Угодкі сьмерці вялікага пісьменьніка 22 чэрвеня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сабраліся ля магілы вялікага беларуса Васіля Быкава на Ўсходніх могілках у Менску. Да грамады далучылася шмат моладзі. Былі ўзьнятыя нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі. Мэмарыяльнае мерапрыемства было прысьвечана 4-м угодкам сьмерці вялікага пісьменьніка. Людзі засьпявалі гімн “Магутны Божа”, усклалі да надмагільнага помніка кветкі, запалілі сьвечкі. Выступоўцы казалі пра Васіля Уладзіміравіча, ягонае змагарнае жыцьцё і геніяльную творчасьць. Людзі ўспаміналі пра актыўны ўдзел Васіля Быкава ў палітычнай працы Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (ён атрымаў быў партыйнае пасьведчаньне за №1). Кнігі Быкава – гэта расповед пра наш народ і нашае жыцьцё. Перакладзеныя на дзесяткі моваў сьвету, менавіта ягоныя творы даносяць іншым народам праўду пра беларусаў. Не здарма антыбеларуская дыктатура так ненавідзела гэтага вялікага чалавека. У вызваленай Беларусі абавязкава будзе ўшанавана памяць Васіля Быкава, будуць створаны помнікі, ягоным імем будуць названы вуліцы і плошчы, будуць выдавацца ягоныя творы. Сьпевам гімну “Магутны Божа” быў завершаны мэмарыльны мітынг. БС 23/6/2007 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |