Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (22-23 чэрвеня 2007 г.)

22 чэрвеня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сабраліся ля магілы вялікага беларуса Васіля Быкава на Ўсходніх могілках у Менску. Да грамады далучылася шмат моладзі.

Былі ўзьнятыя нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі. Мэмарыяльнае мерапрыемства было прысьвечана 4-м угодкам сьмерці вялікага пісьменьніка. Людзі засьпявалі гімн “Магутны Божа”, усклалі да надмагільнага помніка кветкі, запалілі сьвечкі. Выступоўцы казалі пра Васіля Уладзіміравіча, ягонае змагарнае жыцьцё і геніяльную творчасьць. Людзі ўспаміналі пра актыўны ўдзел Васіля Быкава ў палітычнай працы Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (ён атрымаў быў партыйнае пасьведчаньне за №1). Кнігі Быкава – гэта расповед пра наш народ і нашае жыцьцё. Перакладзеныя на дзесяткі моваў сьвету, менавіта ягоныя творы даносяць іншым народам праўду пра беларусаў. Не здарма антыбеларуская дыктатура так ненавідзела гэтага вялікага чалавека. У вызваленай Беларусі абавязкава будзе ўшанавана памяць Васіля Быкава, будуць створаны помнікі, ягоным імем будуць названы вуліцы і плошчы, будуць выдавацца ягоныя творы. Сьпевам гімну “Магутны Божа” быў завершаны мэмарыльны мітынг.

Але раптам наперад выскачылі некалькі дзеячыкаў з мілінкевіцкага “руху” “За свободу” (прысутныя пазналі іх – гэтыя асобы на працягу гадоў паўдзельнічалі ва ўсіх групоўках і груповачках: Маладым Фронце, Зубрах і г.д.). Дзеячыкі распачалі сваю прамову: “Сёньня – сьвята… Сьвяточныя мерапрыемствы ў Беларусі…” Пачуўшы гэта, патрыёты адвярнуліся ад іх і пайшлі прэч. Нават у такі памятны дзень і ў такім месцы падстаўныя не даюць спакою сваёй блюзьнерскай і фальшывай балбатнёй.

У расейскай Думе 22 чэрвеня рабіў справаздачу начальнік ФСБ Патрушаў. Ён упэўнена барабаніў пра раскрытыя тэракты, захопленых тэрарыстаў і г.д. З усяго гэта ён зрабіў генэральную выснову: “Тэрарызм ва ўсім сьвеце павялічваецца, а ў Расеі памяншаецца…” Заўважана, што апошнім часам ФСБ стала актыўна ратаваць (паводле бравурных паведамленьняў у СМІ) расейцаў і ўсё чалавецтва. Патрушаў паведаміў нават, што падчас самітаў “васьмёркі” у Сочы і Пецярбурзе ягоные падначаленыя “выратавалі жыцьцё высокіх удзельнікаў”.

На працягу ўсяго 22 чэрвеня СМІ ў РФ і РБ рабілі на людзей інфармацыйную атаку на тэму пачатку “Велікой отечественной войны”. Беларусы, аднак, ужо здагадаліся, што для нашага народу Другая сусьветная вайна пачалася ў верасьні 1939 года, калі беларусы ў складзе Войска Польскага ўступілі ў бой з нямецкімі фашыстамі і калі Заходнюю Беларусь “вызваліла” НКВД, каб растраляць і выслаць у ГУЛАГ 10% насельніцтва краю. Цікава, што сёлета маскоўская гэбельсаўшчына маўчала пра “вероломное нашествіе” 1941 года. Людзі ўжо маюць дастаткова інфармацыі, што Сталін меркаваў ударыць па немцах (і таксама без афіцыйнага абвяшчэньня вайны), але Гітлер апярэдзіў яго і ўдарыў першым. У выніку загінулі і патрапілі ў палон мільёны жаўнераў і афіцэраў Чырвонай арміі, якія былі пастаўлены ў некалькіх сотнях мэтраў ад мяжы з немцамі і рыхтаваліся не да абароны, а да наступу да самага Ля-Маншу. Гэта яшчэ адзін урок беларусам – ня трэба больш абараняць Маскву, яе імпэрыю і яе маразматычных начальнікаў.

Пуцін паступова скалочвае сваю мафійную “сямью”. 22 чэрвеня ён прызначыў начальнікам новай структуры былога нам. генпракурора РФ Аляксандра Бастрыкіна. Цяпер Бастрыкін будзе кіраваць Сьледчым камітэтам РФ пры пракуратуры. Бастрыкін вучыўся на адным курсе з Валодзям Пуціным у Ленінградзкім унівэрсітэце ў 1970-я гады, потым працаваў сакратаром камсамола ўнівэрсітэта. Камсамольцы-дабравольцы, “в доску пітерскіе” паступова апаноўваюць крамлёўскі Алімп.

22-23 чэрвеня Радыё Свабода на поўным сур’ёзе распавядае пра дыпляматычную дзейнасьць вядомага менскага жырыноўца. С. Гайдукевіч доўга хадзіў у дэмакратах (з падачы “незалежных” СМІ), галасаваў і атрымоўваў гранты ў клюбе “аб’яднанай апазыцыі”, што напружана функцыянаваў пад кіраўніцтвам незабыўнага Ганса Віка ў нямецкім цэнтры IBB на ўскраіне Менску. Потым ён пару разоў выстаўляўся на прэзыдэнцкіх выбарах у амплуа апазыцыянэра і першым віншаваў Лукашэнку з “джэнтэльмэнскай перамогай”. Антыбеларускі рэжым урэшце ацаніў і ўзяў на службу “апазыцыянэра”. Гайдукевіч цяпер ходзіць у спэцпрадстаўніках міністэрства замежных справаў РБ. У Рыме ён сустрэўся з некаторымі начальнікамі Эўразьвязу, казаў ім, што на Беларусі пануе дэмакратыя, няма палітзьняволеных. Эўраначальнікі ківалі галовамі і выказвалі задавальненьне ды прасілі, каб рэжым “хаця б зрабіў якія першыя крокі да дэмакратыі…” (цытуем эўраітальянца Рыгоні). Якая гнюснасьць з аднаго боку і з другога…

Янка Базыль

23/6/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2007
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024