Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Ігуменскі Шлях” – дарога памяці 24 чэрвеня Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізавала штогадовыя мэмарыяльныя мерапрыемствы паблізу г. Чэрвеня (былы Ігумен) Менскага раёну. Да сяброў Партыі далучылася шмат дзяўчат і хлопцаў – маладых беларускіх патрыётаў. (Фота: 100_0195.jpg [1,7 Мб]) Удзельнікі пачалі Шлях ад будынка былой Ігуменскай турмы. Гэты астрог расейскія акупанты нашай зямлі пабудавалі яшчэ на прыканцы 18 стагоддзя. Ворагі Беларусі пакарысталіся турмой і ў чэрвені 1941 года, калі каты НКВД гналі калёны вязьняў з Менскай турмы ў бок Расеі. Палітычных вязьняў вывелі з Ігуменскай турмы 25 чэрвеня і пагналі па дарозе. У лясным масіве Цагельня расейскія акупанты адкрылі агонь па нявінных людзях і забілі больш за 700 чалавек. Зразумела, што ў савецкія часы было забаронена згадваць пра ігуменскую трагедыю. З 1990 г. Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” пачаў праводзіць мэмарыяльныя акцыі ў памяць ахвяраў расейскага тэрору. Людзі ўсталявалі манумэнтальныя крыжы на магілах ахвяраў. Сёлетнія мэмарыяльныя мерапрыемствы распачалася сьпяваньнем духоўнага гімну “Магутны Божа”. Выступілі выканаўца абавязкаў старшыні на Беларусі Фронту і Партыі сп. Юры Беленькі, сакратары Управы Фронту і Партыі сп. Алесь Чахольскі і Валеры Буйвал. Выступоўцы казалі пра народную памяць аб ахвярах, пра гістарычную драму нашага народу. Як і шэраг іншых народаў, беларусы апынуліся паміж двума дзікімі ворагамі: германскім фашызмам і расейскім бальшавізмам. Калі пачалася гітлерская агрэсія супраць саўдэпіі ў чэрвені 1941 г., паўсюль – у Прыбалтыцы, на Беларусі, Украіне і Малдове – НКВД пачаў зьнішчаць дзесяткі тысячаў людзей, незаконна рэпрэсіраваных паводле палітычных абвінавачваньняў (крымінальнікаў расейскія акупанты адпускалі на волю як “класава блізкіх савецкай уладзе). Фашыстоўскія зьверствы наклаліся на расейска-бальшавійкія зьверствы з першых дзён нямецка-маскоўскага канфлікту. Няма выбачэньня ні адным забойцам, ні другім. Ворагі забівалі бяззбройных беларусаў і думалі лёгка скарыць наш народ. Але беларусы змагаліся супраць акупантаў як на Усходзе, так і на Захадзе (у Польшчы, Францыі, Нарвэгіі, Нідэрляндах, Італіі, у Паўночнай Афрыцы). Наш народ не пагадзіўся з рольлю пасіўнай ахвяры гвалтаўнікоў і біў ворага мужна і па-майстэрску. Выступоўцы нагадалі пра сёньняшнюю згоду двух драпежнікаў – Масквы і Берліна, якія заключаюць антыбеларускія, антынародныя пакты ў Томску і іншых месцах і зноўку дзеляць Эўропу між сабой. Змагаючыся супраць фашызму падчас Другой сусьветнай вайны, беларусы марылі пра лепшую долю. Але наш народ падманулі і зноў паняволілі, таму што не было тады нацыянальнай Беларускай Дзяржавы. Трагічныя ўрокі мінуўшчыны дыктуюць нам ясныя высновы. Цяпер мы маем сваю нацыянальную Дзяржаву, нават акупацыйны прамаскоўскі рэжым ня здольны разбурыць яе. Расейскія агрэсары і іхныя германскія хаўрусьнікі павінны ведаць: калі трэба наш народ, наша моладзь будуць бараніць Беларусь ад нашэсьця як з Усходу, так і з Захаду. Беларусы будуць біць акупантаў у адпаведнасьці з Канстытуцыяй, у адпаведнасьці з прыродным правам і нашай нацыянальнай традыцыяй. Каб не паўтарыўся генацыд, што наладзілі нашаму народу маскоўскія і германскія акупанты. Будучыня Беларусі – сьветлая і прыўкрасная – павінна быць абаронена. Наша сіла – у Беларускай Народнай Салідарнасьці. (Фота: Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 24/6/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |