Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Архіўная паліца: АД АЎТАРА Дзіўны выпадак. Можа, трэба падаць у суд на гэты ЦК за выкарыстаньне назвы Вярхоўнага Савета і ашуканства чытачоў? Ды й за рэкляму плаціць трэба. Зрэшты, калі і надалей будзе прадаўжацца такая містыфікацыя, то, можа, і мне прыпісаць грыф Вярхоўнага Савета да газэты «Навіны БНФ», заснавальнікам якой я фармальна зьяўляюся? Быць дзяржаўнай газэтай прэстыжна — і вага падымаецца, і значэньне. Варта падумаць. Зыходзячы з вышэйсказанага, прашу надрукаваць артыкул на старонках «Народнай газэты». Ад рэдакцьі «Народнай газеты» * * * Сёлета ўвесь гуманны сьвет адзначаў 50 гадоў ад пачатку Другой сусьветнай вайны. Загінулі мільёны нявінных людзей, ня толькі на франтах, але і ў лягерах сьмерці ў Асвенцыме і на Калыме, у Дахаў і Карлагу, Бухенвальдзе і Варкуце, ад гестапаўскіх катаваньняў і пад кулямі энкавэдзісцкіх падонкаў розных спэцатрадаў, што стралялі салдатам у плечы, стваралі “шпіёнаў” і “ворагаў народа”. Знаёмячыся з дакумантамі, фактамі, сьведчаньнямі і апавяданьнямі людзей пра сталінскі тэрор, зьвяртаю ўвагу на тое, што ў пачатку вайны тысячы невінаватых, неасуджаных людзей былі расстраляныя, задушаныя, замардаваныя энкавэдзістамі ў турмах і на дарогах Беларусі. 23-24 чэрвеня нямецкія самалёты бамбавалі Менск, а энкавэдзісты сьпешна хапалі людзей па сьпісах, аб’язджалі кватэры і адразу — на расстрэл. Расстрэльвалі бесперастанку, калёнамі выводзілі за горад і забівалі, найбольш па Магілёускай шашы. Зьнішчаны былі вязьні ў Пінску, Глыбокім, Вялейцы, Ігумене і іншых гарадах. Былая жыхарка Вялейкі спадарыня Алена Шарэпа-Лапіцкая расказала мне, як у пачатку вайны энкавэдзісты расстрэльвалі арыштаваных каля вялейскага астрога, як сьпешна вывозілі ў лес на экзэкуцыю за вёскай Касута. Каго не пасьпелі на месцы — гналі на ўсход і расстрэльвалі па дарозе. Так утварыліся ў нас крывавыя дарогі — дарогі сьмерці. Бадай, не засталося ўжо на Беларусі дарог не крывавых. Вось, напрыклад, адна зь іх: Вялейка — Барысаў, 24 чэрвеня 1941 г. каля дзвюх соцень людзей энкавэдзісты расстралялі ў вялейскай турме, а астатніх каля 2.000 пагналі пад канвоем на Барысаў праз Сосенку, Ілью, Плешчаніцы. Па дарозе забілі 700. «…Людзі слаблі, падалі, тых, якія не маглі ўжо падняцца, расстрэльвалі альбо па некалькі разоў прабівалі штыкамі». (А. Колас). «…Чуліся енкі. Стралялі па нас, ляжачых. Зь якой прычыны, невядома. Пасьля страляніны на шашы засталося пяць забітых і некалькі раненых (…). Нам сказалі падняцца і ісьці далей. Першая група была наперадзе каля двух кілёмэтраў ад нас. 3 той групай была зроблена такая самая апэрацыя. Даходзячы да вёскі Кавалі налічыў шэсьць трупаў, якія ляжалі пад плотам непадалёк ад вёскі». (К. Халасьцянаў). Потым людзей пагналі хуткім тэмпам. Хто не вытрымліваў, тут жа забівалі штыкамі, прыкладамі альбо расстрэльвалі. За 20 кілёмэтраў ад Плешчаніц замардавалі такім чынам некалькі сот душ. «Людзі падаюць ад стамленьня, іх прабіваюць штыкамі два-тры разы — і далей. Па астатніх з тылу (калёны) страляюць без перапынку (…). Чую, што сілы мяне пакідаюць. 3 носу хлынула кроў. Павольна адстаю і ўжо скора апынуся ў канцы, дзе без перапынку людзі падаюць ад рэвальверных куль. Перабягаем праз невялікі дол паміж адным і другім лесам. Бачу, што пасяродку лукі забалочаная зарослая рэчка. Адсутнасьць вады, голад, бо ўжо трэці дзень нічога ня елі — адбіралі ў нас рэшткі сілы. Спадзяюся, што тут злаўлю хоць адзін глыток вады. Але, убачыўшы страшнае мардаваньне, адагнаў гэтую думку. Тры вязьні зазяхаўшыся, дабеглі да рэчкі і нахіліліся да вады. Адразу ж падскочыў да іх адзін з энкавэдзістаў і штыком прапароў усіх па чарзе. Целы затапіліся ў вадзе. Перабягаю праз кладку, зробленую з гальля; бачу, што рэчка напоўнена трупамі. Вада зьмяшалася з крывёй, уся чырвоная…» (Ф. Пілярскі). «…Пачуўся голас каманды: «бегом!». Змучаныя вязьні пахіліліся наперад, нібы хочучы выканаць гэты загад, але ногі ўжо ня слухаліся. У тую ж хвіліну я пачуў тупы скрыгат штыкоў па касьцях схуднелых вязьняў». (Б. Янцэвіч). А вязні — гэта «ворагі народа»: настаўнікі і сяляне, служачыя чыгункі і гімназісты, адвакаты і прафэсары, рамесьнікі і рабочыя, беларусы, палякі, гэбраі (…). Такі быў іх крывавы шлях. Ня знойдзена нават пахаваньняў. Сама дарога стала пахаваньнем. Магілай вязьняў стала ў тыя дні дарога з Беразвечы, Глыбокага на Улу-Таклінова праз Ушачы. Аднак самай крывавай, відаць, была дарога зь Менска на Магілёў. Да сёньняшняга дня яна яшчэ не раскрыла свае страшныя таямніцы. Але, калі едзеш па ёй, то здаецца, што дарога стогне. Побач жа і Трасьцянец і магілы замардаваных фашыстамі габрэяў, пакінутых на глум і марадзёрства. У ноч з 24 на 25 ліпеня 1941 года па магілёўскай дарозе зь Менска на Ігумен (Чэрвень) пагналі калёну палітвязняў колькасцю, як сьведчылі відавочцы, ад 6 да 8 тысячаў душ. Як і ў вялейскіх, глыбоцкіх і іншых калёнах, ніхто з гэтых арыштаваных ня быў яшчэ асуджаны (хаця які там суд). Некаторых нават не дапытвалі. Сярод вязьняў калёны былі габрэі, летувісы, рускія, палякі, латышы, але, вядома, большасць складалі беларусы. Ужо на вуліцах Менска чэкісты прыстрэльвалі альбо забівалі прыкладамі інвалідаў, цяжарных жанчын, жанчын зь дзецьмі і проста зьнясіленых вязьняў, успамінаў летувіс Ёзас Тумас, якому ўдалося ўратавацца. За горадам гэтая праца сьмерці пайшла больш інтэнсіўна. Па сьведчаньні ўдзельнікаў паходу, на працягу паўтара сутак, пакуль калёна дайшла да Чэрвеня, на шляху было забіта каля 600—700 чалавек. 26 чэрвеня арыштаваныя прыйшлі ў Чэрвень, калёну загналі ў турэмны двор. Тут правялі сартаваньне вязьняў: крымінальнікаў запісвалі добраахвотнікамі ў Чырвоную Армію, астатніх падзялялі на тры групы. Адна зь іх была пакінута ў двары турмы і там дачакалася прыходу немцаў. Дзьве іншыя групы пагналі ноччу па бабруйскай дарозе ў бок урочышча Цагельня. У групе, дзе знаходзіўся Ё. Тумас, было каля 750 чалавек. Ё. Тумас успамінаў, што камандзіры і камісары спыніліся і пачалі раіцца, як расстрэльваць вязьняў. «— Так будет хорошо, — сказау адзін зь іх, — часовых переведите с правой стороны дороги на левую, и все будет в порядке. Все равно эту сволочь мы не успеем вывести». Пасля гэтага, — прадаўжае Ё. Тумас, — не засталося ніякага сумненьня, што на гэтым месцы энкавэдзісты нас усіх расстраляюць. Гэта пацьвердзілі і рускія, якія лепш за нас ведалі звычкі энкавэдзістаў. Некалькі рускіх, плачучы, сталі прасіць энкавэдзістаў аб літасьці. Адзін вымольваў: «— Товарищ комиссар, сжалься надо мной, я не «политический», я — уголовник, и только по ошибке меня определили в группу с этой сволочью. Товарищ комиссар, не убивай невинного человека!». Іншы стагнаў: «— Товарищ комиссар, я из Казанской губернии и в Минске жил недолго. Я невиновен, только Васька напрасно на меня донес» (…). «Пачуўшы першае слова каманды: «Сволочи!» (гэта быў загад ляжачым устаць), я ўскочыу, — піша Ё. Тумас, — і кінуўся бегчыў лес (…). Пачалася страшэнная страляніна. Энкавэдзісты расстрэльвалі стаячых людзей зь вінтовак і кулямётаў. Праз нейкі час абедзьве групы вязьняў перасталі існаваць». Аднак гэтае страшнае злачынства было толькі бандыцкім эпізодам крывавай дарогі ля былога Ігумена. Мясцовы краязнаўца і дасьледчык Ігуменшчыны настаўнік Уладзімер Дарагуж вывучыў тут гісторыю сталінскага тэрору і зьвесткі пра злачынствы надрукаваў у раённай газэце «Уперад». Масавыя расстрэлы, аналагічныя, як у Курапатах, пачаліся тут з 1937 года. Каля былой ігуменскай турмы, каля могілак, уздоўж дарогі на Бабруйск ля ўрочышчаў Цагельня і Высокі Стан (Высокі Бугор) — скрозь тады расстрэльвалі людзей па начах, чуліся енкі і стогны; скрозь тут цяпер пахаваньні, далы і западзіны магілаў. Ігуменская турма была заўсёды перапоўненая ў час калектывізацыі — «кулакі», потым — «ворагі народа», затым — «заходнікі», жыхары Заходняй Беларусі. У чэрвені 1941 многіх забівалі проста ў камэрах. Уладзімер Дарагуж піша, што калі пасьля эвакуацыі турэмнага пэрсаналу на тэрыторыю турмы прыйшлі ігуменцы, то найбольш іх уразіла «вузкае памяшканьне з возерам крыві». Жыхар Ігумена Іван Адамавіч Тамашэвіч і яго сябра Шпак бачылі і чулі, як у ноч з 17 на 18 жніўня 1937 г. расстрэльвалі ў лесе ля Высокага Стану. «Праз некалькі дзён, — расказваў Ул. Дарагужу Іван Тамашэвіч, — мы знайшлі там тры вялікія ямы, засыпаныя пяском і замаскаваныя яловымі лапкамі. А ў ноч з 4 на 5 сьнежня дзяжурыў я (непадалёк у пажарнай ахове — 3. П.). Шэсьць аўтамашын прайшло на Высокі Стан, а затым пачуліся стрэлы. Але ж гэта ня ўсё. Аб’ездчык лясьніцтва Янка Пархімовіч расказваў, што назаўтра шэсьць машын людзей расстралялі на Магілёўцы зьлева перад паваротам на Рудню Астравітую». Шмат што расказалі сьведкі тых часоў Уладзімеру Дарагужу. І пра тое, як расстралялі ля Цагельні калёну латышоў, як вазілі людзей ад будынкаў турмы і міліцыі ў лес на сьмерць, як катавалі, як закопвалі ў вялізных ямах, як засаджвалі іх елачкамі, як пясок варушыўся, як шнырылі сексоты і «хапуны» (крытыя машыны НКВД — «чорныя крумкачы»), як вынішчалі народ. «Пусьцелі гарады і вёскі, — піша Уладзімер Дарагуж, — удавелі бабы, сірацелі дзеці.» Расказвае настаўнік Рыгор Мікалаевіч Пятровіч: «— Калі перад вайной мы, школьнікі, рабілі лыжны агітпаход і прыйшлі ў вёску Гайдукова Слабодка, то ўбачылі, што самыя цяжкія работы на калгасным двары робяць жанчыны. У чэрвені 1941 года людзі з Ігумена і навакольных вёсак пахавалі ахвяры расстрэлу ў агульных магілах. «Пахаваньне праводзілі мой бацька, іншыя людзі, я таксама ўдзельнічаў, — успамінае мясцовы жыхар Іван Міхайлавіч Аляшкевіч. — Большасць забітых ляжала перад Цагельняй зьлева ад дарогі, частка — справа. Я заўважыў, што дзе-нідзе стаяў посуд зь ядой і вадой. Відаць, міласэрныя чэрвеньцы дапамагалі як маглі сьмяртэльна параненым людзям». Беларуская жанчына Н. М. Рунцо з сяла Лучнога падабрала аднаго раненага вязьня, карміла, даглядала. Ачуняў праз два месяцы. Гэта быў латышскі пісьменьнік. Калі выздаравеў, пайшоў у лес. Далей лёс яго невядомы. Але былі і іншыя адносіны. Ганна Адамаўна Зазека расказала Ул. Дарагужу: «На другі дзень пасля гэтага расстрэлу мы гуртам ішлі ў ягады, бачылі мноства забітых людзей. Справа ад дарогі пачуўся стогн — «вады…» Мы хацелі наліць у конаўку, але чалавек сказаў, што яму з бутэлькі будзе зручней. «А хто вас пастраляў? —пытаем. — Можа, які дэсант? Не, — адказвае, — тыя, што прывялі». Пачуўшы гэта, Сакольчык пабег у турму і прывёў салдата. Той дастрэліў параненага». «У 1954 годзе, — расказвае Ул. Дарагужу электрык У. М. Алампіеў, — тут бралі пясок для падсыпкі дарогі. Адкрылася вельмі шмат шкілетаў. У час дажджу сюды сцякала вада, утвараючы возера, і чарапы ўсплывалі. А тады ў горадзе насупраць пажарнай быў прыёмны пункт другаснай сыравіны, там працаваў нарыхтоўшчык Воранка. Пацаны здавалі яму чалавечыя косці, атрымлівалі грошы на напітак ці марожанае». 20 ліпеня 1991 года, праз 50 гадоў пасля масавага расстрэлу, прайшлі па крывавай дарозе ад Ігумена да Цагельні людзі пасьляваеннага пакаленьня і былыя палітвязьні сталінскіх турмаў. Прайшлі жалобна і ўрачыста не пад канвоем, а з харугвамі і над сьцягамі, з кветкамі ў руках, каб пакланіцца і ўвекавечыць памяць нявінна забітых суайчыньнікаў, памаліцца за іх душы. Беларускае гісторыка-асьветніцкае таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралёг Беларусі» і Саюз былых палітзьняволеных Летувы пры садзеяньні Беларускага Народнага Фронту і Чэрвеньскага райвыканкама наладзілі чарговыя «Жальбіны», прысьвечаныя ўгодкам нявінных ахвяраў бальшавізму. У пачатку шляху на ўскрайку лесу ўзвысіўся сямімэтровы беларускі Крыж пакуты, асьвечаны сьвятарамі чатырох хрысьціянскіх канфэсіяў. Надпіс: «1930—1941. Ахвярам бальшавіцкага тэрору». У канцы дарогі ля трох агульных магіл — летувіскі Крыж памяці, выразаны ў народных традыцыях з камля вялікага дрэва. Гучаць малітвы і псальмы, лунаюць прыспушчаныя беларускія і летувіскія трыкалёры, маркотна глядзяць вочы Багародзіцы — заступніцы нашай зямлі Беларускай і летувіскія духоўныя гімны ўзносяцца над магільнымі хвоямі. Сюды прыехалі людзі зь Менска і з ўсёй Летувы. Прамаўлялі ад мясцовай улады, прадстаўнікі Ігумена, Каўнаса, беларускай інтэлегенцыі. А я зьдзіўляўся, якім, пэўна, аўтарытэтам карыстаецца тут, на гэтай палітай крывёю зямлі, сталінскі бальшавізм. Як да яго прыслухоўваюцца, як баяцца. Напярэдадні камуністычныя ўлады правялі апрацоўку насельніцтва, каб не ішлі на гэтыя «Жальбіны», бо будзе дрэнна, бо прыедзе БНФ і могуць страляць… І ніхто не прыйшоў з навакольных вёсак. Ды й з Ігумена мала хто. Пэўна, страшна? І навошта? Навошта гэта Воранку і Сакольчыку? Як пісаў расейскі паэт: Чем тяжелей наказанье, Невыпадкова палітычная апэрэтка са зьездам бальшавіцкай плятформы ў КПСС адбылася менавіта на Беларусі. І яны «праявіліся», што называецца, ва ўсім бляску сваёй ленінска-сталінскай сутнасьці. (Нават нечакана, кашчунства ж як ніяк). Прапанавалі сваю лепшую залю, сваю лепшую гасьціньніцу «Октябрьская», сваю прэсу, прысутнічалі высокапастаўленыя функцыянеры ЦК КПБ. Скора міне паўстагоддзя, як закончыўся нюрнбэргскі суд. Суд — які выратаваў духоўна нямецкую нацыю. Што прынясе нам працяг Нюрнбэрга — суд над тымі злачынцамі, якія ўчынялі рэпрэсіі над мільёнамі ні ў чым не вінаватых людзей? Зянон ПАЗЬНЯК, 26/6/2007 › Навіны, Старонкі гісторыі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |