Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (26-29 чэрвеня 2007 г.) 26-28 чэрвеня вялікая дэлегацыя “аб’яднанай апазыцыі” езьдзіла ў Берлін. Здаецца, няма чаму зьдзіўляцца. У меньшым і большым складзе гэтая публіка рэгулярна наладжвае ваяжы на Захад і ў Маскву. Пяць сотняў грузінскіх мужчынаў і жанчын нагадалі расейскім акупантам, хто гаспадар на дарогах Грузіі. 28 чэрвеня грузінскія будаўнікі рэмантавалі дарогу ў правінцыі незалежнай Грузіі — Паўднёвай Асэціі. Раптам на будаўнікоў наляцелі бронемашыны з аўтаматчыкамі – расейскія “міратворцы” пачалі тварыць мір. Маскоўскія акупанты паспрабавалі не прапусьціць на месца правядзеньня работ два грузавікі і бульдозэр. Але жыхары навакольных вёсак сьмела насунуліся на расейцаў і закідалі іх разам з іхнымі бронемашынамі каляровым парашком. Нахабныя захопнікі імгненна ператварыліся ў стракатых пудзілаў. Генэрал у блакітна-чырвоныя палоскі вымушаны быў загадаць сваім ружовым, сіне-жоўтым і бура-малінавым падначаленым рэціравацца і адкрыць дарогу. 29 чэрвеня замежныя СМІ паведамілі (а расейскія змаўчалі), што група бесланскіх мацерак зьвярнулася ў Стразбургскі суд па правах чалавека. Іхную заяву суд прыняў. Жанчыны, чые дзеці загінулі ў Беслане ў 2004 г., падалі ў суд на Расею. Яны патрабуюць поўнага міжнароднага рассьледваньня апэрацыі ФСБ пад камандай Пуціна, у выніку чаго загінулі сотні дзяцей. Гэбоўскія забойцы не адкруцяцца ад адказнасьці і пакараньня. Мяркуем, што яны і самы гэта разумеюць. Таму нягледзячы на ўвесь бадзёры выгляд і рэзкія манэры тав. Пуцін павінен быў бы здрыгануцца ад гэтай зьвесткі са Стразбурга. Гэта можа быць першы званок для крамлёўска-лубянскай канторы, што трэба пазбаўляцца ад заплямленага крывёй дзяцей ленінградзкага палкоўніка, які пнецца на трэці прэзыдэнцкі тэрмін. Янка Базыль 3/7/2007 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |