Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
На разьвітаньне з Генадзем Банкевічам Не жыве больш наш Генадзь Уладзімеравіч Банкевіч – ветэран Беларускага Народнага Фронту з першых дзён яго заснаваньня. 6-га ліпеня ён памер. Гэта быў той моцны Беларус, якога не зламала ні доўгае жыцьцё пад саветамі, ні савецкая армія, дзе ён, кадравы афіцэр, правёў частку свайго жыцьця. Ён не забыўся ні мову, ні Бацькаўшчыну, як гэта здарылася зь іншымі кадравымі ваеннымі. І таму ня дзіўна, што як толькі ўтварыўся Народны Фронт, Генадзь Уладзімеравіч апынуўся ў актыўных яго шэрагах. Генадзь Уладзімеравіч Банкевіч належаў да тых энэргічных фронтаўцаў, якія ўмеюць дзейнічаць, працаваць і арганізаваць. Ён быў чалавекам, на якога можна было пакласьціся, які датрымліваў слова і арыентаваўся ў складаных пытаньнях. Пачынаючы з 1989 г., Генадзь Банкевіч выбіраўся ва ўсе Соймы Беларускага Народнага Фронту, кіраваў рэгіянальнымі структурамі, каардынаваў працу, рабіў шмат руціннай, цяжкай, жмуднай працы, але патрэбнай і неабходнай у палітычнай справе. Гэта быў вядомы і патрэбны чалавек у Фронце, з выразнай беларускай адраджэнцкай пазыцыяй, якую ніхто ня мог пахіснуць ніякімі хітрыкамі, казуістыкай, ды прагматычнымі разважаньнямі. Генадзь Банкевіч добра ведаў беларускі шлях і йшоў гэтай дарогай да канца. Цяжкая невылечная хвароба падкасіла ягоныя сілы і забрала жыцьцё. Добрая памяць пра Генадзья Уладзімеравіча Банкевіча застанецца ў нас назаўсёды. Хай будзе мяккай яму наша родная зямля, дзеля якой ён жыў, працаваў і змагаўся Зянон Пазьняк 8/7/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |