Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: “Справа пачынаецца з дзеяньня”

(Выступ на ліпеньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

З апошніх нашых дзеяньняў вельмі патрэбнай і разумнай справай зьяўляецца рассылка матэр’ялаў пра русіфікацыю і асіміляцыю канкрэтным адрасатам у сістэме ўлады і адукацыі. Бачу, што акцыя станоўча ўспрынята беларусамі – аглядальнікамі Інтэрнэту па ўсім сьвеце. Змаганьне з палітыкай асіміляцыі і русіфікацыі павінна стаць асобным накірункам у нашай нацыянальна-асьветніцкай праграме.

Прамаскоўскі рэжым і яго інфільтраваная апазыцыя кожны па свойму праводзяць гэтую русіфікатарскую палітыку. Прытым, што характэрна, ніхто зь іх гэтага не хавае. Нядаўна функцыянэры гэтай “апазыцыі” зноў былі ў Маскве, дзе абдымаліся з маскоўцамі і засьведчылі, што паколькі на лукашэнкаўскім інтэграцыйным накірунку зьявілася часовая “пустка”, то яны (Калякіны, Лябедзькі і інш.) павінны яе запоўніць і прадоўжыць справу беларуска-расейскай інтэграцыі на новым эстапе.

Вельмі яскравая ілюстрацыя да агульнай антыбеларускай схемы: “рэжым і ягоная апазыцыя”, клясічна створанай у Беларусі нашымі непрыяцелямі. Падступнасьць гэтай схемы ў тым, што паміж рэжымам і “апазыцыяй” часткова існуе, а часткова разыгрываецца канфлікт, дзе апазыцыя, гуляючы правакацыйную ролю, і, як правіла, імітуючы змаганьне, карыстаецца дэмакратычнай антырэжымнай фразэалёгіяй. Гэта заблытвае людзей і прадугледжвае пераемнасьць прамаскоўскай улады ў Беларусі ў выпадку сур’ёзнага рэжымнага крызісу. У гэтым сутнасьць тыповай маскоўска-лубянскай схемы.

Гэтая схема не магла быць ажыцьцёўлена, калі была моцная і дамінуючая нацыянальна-дэмакратычная апазыцыя (гэта значыць Беларускі Народны Фронт). Таму першасная задача Масквы, як памятаеце, была зьнішчыць, раскалоць і аслабіць Народны Фронт. Гэта ўдалося ім зрабіць ня толькі таму, што далучыліся немцы (Ганс Вік і іншая эўраагентура), ня толькі таму, што стварыўся для нас вельмі некарысны зьбег абставінаў, — прычына найбольш у нас самых. Гэта значыць у нацыянальнай нясьпеласьці нашага савецкага грамадзтва. Успомніце, як расколвалі наш рух у канцы 90-х, якую квазі-адукаваную прафэсарскую бязглузьдзіцу прыходзілася выслухоўваць па пытаньнях, у якіх (напрыклад, у Польшчы) лепш арыентуецца звычайны польскі “бомж”, ня кажам ужо пра якога-небудзь рабочага ці электрыка.

З гэтага вельмі значнага для нас прыкладу (у шэрагу іншых) мы павінны зрабіць дзьве важныя высновы. Першая – гэта абавязкавая неабходнасьць асьветніцтва. Другая – для таго, каб зьмяніць некарысную для нас палітычную сітуацыю, неабходна стварыць і ўзмацніць беларускую нацыянальна-дэмакратычную сілу. У рэчышчы гэтай задачы, адначасна з узмацненьнем беларускай сілы павінна быць ліквідавана псэўдаапазыцыя. Гэты працэс павінен адбывацца сам сабой разам з узмацненьнем беларусаў і беларускай нацыянальнай палітыкі (прытым, незалежна ад партыйнай арыентацыі, галоўна, каб яна была беларускай). Але на пэўным этапе ліквідацыя гэтай рэжымнай структуры павінна прадугледжваць актыўныя дзеяньні, бо Масква стане адкрыта абапірацца на яе, значна больш актыўна, чым цяперашнія эўралібэралы ў сваіх інтарэсах і антынацыянальнай дзейнасьці.

Штучны падзел псэўдаапазыцыі (які цяпер пачаўся) на “прамаскоўскіх” (камуністы, АГП і інш.) і “празаходніх”, не павінен нікога ўводзіць у зман. Гэта адна публіка. Усе яны пазьбягаюць нацыянальнай сымволікі, нацыянальнай ідэі, змаганьня (нават дэклярацыяў) за нацыянальныя інтарэсы і апірышча на беларускія нацыянальныя сілы. Адзін “заходнік” нават прапанаваў у чарговы раз беларускі сьцяг зьмяніць і ўзяць за сьцяг – сіні сьцяг Эўразьвязу. (Вось табе і на! А то парцяначкай каўбойскай махалі).

Толькі Беларуская Сіла здольная зьмесьці з дарогі гэтае сьмецьце. Зараз вырашылі зь Мілінкевіча зьляпіць “нацыяналіста” (зразумела для чаго). З гэтага нічога не атрымаецца, вядома, акрамя бутафорыі. Але ёсьць адзін вельмі нэгатыўны аспэкт – гэта ўплыў псэўдаапазыцыйнай фальшы на здаровых людзей і псаваньне беларускай моладзі.

Усялякая справа пачынаецца з працы і дзеяньняў. Калі ёсьць праца і дзеяньне, то ёсьць і людзі, якія дзейнічаюць і працуюць, і якія здольныя аформіць дзеяньні ў рэальную арганізацыю салідарных аднадумцаў. Гэта натуральны шлях.

Шлях ненатуральны пачынаецца з гаварэньня, заяваў і маніфэстаў, пасьля чаго даюцца інтэрвію ў тэлекамэры і мікрафоны аб намерах, аб жаданьні стварыць арганізацыю. Потым аб’яўляюць, што яе стварылі і даюць інтэрвію пра тое, што думаюць і г.д. Адбываецца вялікае “чырыканьне”. Урэшце пішуць заяўкі на гранты і зноў даюць інтэрвію пра намеры. Тут іх запрашаюць на Захад ці ў Маскву на сэмінар ці канфэрэнцыю, аплочваюь гатэль і дарогу і зноў “чырыкаюць” самы з сабой і ў тэлекамэры. Нарэшце тры чалавекі становяцца ў пікет з лёзунгам кшталту “Надаела!” Альбо “Мы не рабы!” і г.д. Зноў мікрафоны, інтэрвію, сэмінары, 5 сутак, сустрэча “герояў”, мікрафоны, інтэрвію і г.д. – увесь імітацыйны маразм псэўдазмаганьня, якое прыдуманае ў так званай “аб’яднанай апазыцыі” нібы спэцыяльна для разбэшчваньня моладзі. Прапануюць забаўку ў псэўдапалітыку і псэўдазмаганьне. І гэта, на жаль, дзейнічае. Дзейнічае, як дрэнная кампанія на падлетка, які яшчэ не навучаны разьбірацца, што такое добра і што такое дрэнна.

Наша адраджэнская моладзь, якая дбае найперш пра Беларусь, пра самаасьвету і адукацыю дзеля Беларусі, пра дзеяньне для Беларусі, а не дзеля ўражаньня на чужую публіку, нашая моладзь павінна паводзіць сябе інакш. Нельга растрачваць маладосьць па-пустому, бо нічога не вяртаецца. І калі страцім Беларусь – то хто яе верне?

Толькі самадастатковыя людзі могуць пабудаваць самадастатковую (гэта значыць, незалежную) Беларусь. Той , хто дробны – той глядзіць то на Захад, то на Усход, то піліцца ў люстэрка, шукаючы сваёй значнасьці. А яе не відаць, бо яна ўнутры і завецца свабодай.

Зянон Пазьняк
Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
8 ліпеня 2007 г.

9/7/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2007
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024