Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ліпеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

8 ліпеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Справа пачынаецца з дзеяньня”.

Выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца на Беларусі абавязкаў старшыні Фронту і Партыі, сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі і сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Фронту і Партыі. Выступоўцы паведамілі пра разгортваньне прамаскоўскім рэжымам працэсу татальнай русіфікацыі і асіміляцыі беларускага грамадзтва. Стала вядома, што ў фондах Беларускага Тэлебачаньне актыўна вядзецца зьнішчэньне відэаматар’ялаў, прысьвечаных дзеячам нацыянальнай культуры, праграмаў з беларускай песьняй і словам (яны захоўваліся нават у савецкі пэрыяд). Ненавісьнікі Беларусі спрабуюць пазбавіць беларусаў культурнай спадчыны, прадэманстраваць, што ў нашага народу “не было і няма адметнай культуры”. Нават старажытнае народнае сьвята Купальле рэжым імкнецца ператварыць у дзікую “істінно русскую” пьянку. Мясцовыя ўлады па ўсёй краіне абавязаны па загаду з цэнтру на гэтае сьвята забясьпечыць насельніцтва аўталаўкамі з гарэлкай, рэстараны і гарэлачныя аддзелы крамаў павінны працаваць кругласутачна. Пад выглядам “насьледваньня традыцыі” робяцца заклікі да зьдзяйсьненьня актаў вандалізму і зьнішчэньня маёмасьці грамадзянаў. Такога ніколі не было ў беларускай традыцыі сьвяткаваньня Купальля. Але рэжым імкнецца прыраўняць народнае сьвята да нізкапробнага афіцыёзу на 3 ліпеня. Выдатныя творцы, таленавітыя гурты, усе тыя, хто сьпявае па-беларуску, ізаляваны ад народа. Дзяржаўную падтрымку, рэкляму, фонды і г.д. атрымлівае маса бездарных копіяў маскоўскай псэўдакультуры. Нізкі ўзровень рускамоўнай эстрады і іншых жанраў мясцовай маскультуры па законах прафанацыі выдаецца за “беларускую культуру”. “Шэфства” над апошнімі беларускамоўнымі гімназіямі бяруць на сабе раёны Масквы. “Шэфы” завальваюць гэтыя асяродкі беларускай культуры расейскай выдавецкай макулатурай, і гэта лічыцца культуртрэгерствам.

Рэжым перайшоў да татальнага запалохваньня ўсіх слаёў беларускага грамадзтва. Цяпер за любыя парушэньні ў вядзеньні дакумэнтацыі, невыкананьне вытворчага пляну кіраўнікі прадпрыемстваў будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасьці. Тыя, хто думаў зрабіць кар’еру пад антыбеларускай уладай, пачынаюць баяцца за сваё жыцьцё. Грамадзтва перажывае шок пасьля адмены ільготаў і сацыяльных выплатаў пэнсіянэрам, інвалідам, сіратам і г.д. У сувязі з ростам сацыяльнага незадавальненьня рэжым актывізаваў дзеяньні сваёй псэўдаапазыцыі з мэтай дэзінфармацыі і заблытваньня людзей. У Курапатах (ня могучы ўжо далей адмаўляць факту генацыду беларусаў) зьявіліся “экскурсаводы”, якія распавядаюць людзям, як тут “беларусы расстрэльвалі беларусаў, і амаль не засталося парэшткаў ахвяр”. Але ім ня ўдасца пачварнай хлусьнёй падмануць беларусаў, навязаць ім комплекс віны за злачынствы, зьдзейсьненыя маскоўскімі акупантамі. Паездкі псэўдаапазыцыі ў Маскву і Берлін, дзе вячоркі-лебедько-мілінкевічы “распрацоўваюць стратэгію апазыцыі” і абмяркоўваюць “пляны больш эфэктыўнай інтэграцыі Беларусі ў Расею”, зьяўляюцца дэманстрацыяй антынароднай і антыдзяржаўнай дзейнасьці гэтых палітычных імітатараў.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны паведамілі пра дзеяньні лубянскай агентуры, якая пачала праводзіць апытаньні і “прафіляктычныя размовы” у працоўных калектывах. Галоўная тэма агентурных апытаньняў і выступаў – “што вы думаеце пра нацыянальную беларускую ідэю?” Адчуваецца, што рэжым панічна баіцца гуртаваньня беларускага народу вакол нацыянальнай ідэі. Таму ўсімі намаганьнямі рэжым і прысьцёбнутая да яго псэўдаапазыцыя спрабуюць падсунуць беларусам замест нацыянальных каштоўнасьцяў савецка-расейскі сурагат і псэўдаэўрапейскую рыторыку. Толькі сіла Праўды, Беларуская Салідарнасьць здольныя разбурыць падступныя пляны антыбеларускіх структураў.

Сойм ухваліў дзейнасьць структураў Партыі па рассылцы чыноўнікам вертыкалі, адукацыі і культуры матэрыяла “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”. Рэкамендаваў структурам Партыі пашырыць інфармаваньне грамадзкіх структураў аб сутнасьці злачыннай русіфікацыі.

Пасьля паседжаньня сябры Сойму накіраваліся да помніка Янку Купалу ў цэнтры сталіцы. Там сабралася шмат людзей, каб ушанаваць памяць вялікага песьняра. Да помніка былі ўскладзены кветкі. Людзі прасьпявалі песьню “Не загаснуць зоркі ў небе”.

Гэты дзень стаў днём жалобы для беларускіх патрыётаў. Сотні людзей сабраліся ў Менску, каб разьвітацца з Генадзем Уладзіміравічам Банкевічам (15.05.1930 – 6.07.2007), сябрам Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, вэтэранам адраджэнскага руху. Сябры і палечнікі гаварылі пра мужнасьць, нязломнасьць, прынцыповую пазыцыю Генадзя Уладзіміравіча, успаміналі гады барацьбы за незалежную Беларусь, за нашу культуру і мову. Людзі сьпявалі гімн “Магутны Божа”. Жалобная працэсія прайшла пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі. Сп. Банкевіч быў пахаваны на Паўночных могілках сталіцы.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
8 ліпеня 2007 г.

9/7/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2007
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024