Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (11-16 ліпеня 2007 г.)

Ноўгарад Вялікі перахапіў эстафэту ў Цьверы. Старажытныя расейскія гарады (разгромленыя дашчэнту і акупаваныя крыважэрнай Масквой у 15 стагоддзі) сталіся аб’ектам перадвыбарчай рэклямнай чысткі мясцовай адміністрацыі.
11 ліпеня ў мэрыі Вял. Ноўгарада ўвіхалася абласная пракуратура, адбывалася маштабная выемка дакумантаў і ператрус. На мэра горада Н. Гражданкіна ўжо заведзены дзьве крымінальныя справы. Марнаваньне вялікіх фінансавых сродкаў – самае моднае злачынства часоў перадвыбарчай кампаніі эпохі трэцяга тэрміну Пуціна.

12 ліпеня ў Паўночнай Асэціі загінуў выдатны расейскі абаронца правоў чалавека. Ю. Сідакоў усё жыцьцё прысьвяціў гэтай высакароднай справе, можна сказаць “паклаў сябе на праваабарончы алтар”. На працягу апошніх 10 гадоў ён самаахвярна служыў старшынёй камісіі па правах чалавека аўтаномнай рэспублікі РФ Паўночнай Асэціі (мы асабліва заўважылі вынікі ягонай дзейнасьці ў справе забойства дзяцей у Беслане). Да гэтага Сідакоў сядзеў на пасадзе старшыні камісіі па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Вызначаны ён быў на гэтую пасаду за папярэднія заслугі. А менавіта: з 1968 па 1991 г. ён служыў у КГБ СССР, даслужыўся да нам. старшыні КГБ Паўночнай Асэціі. З 1972 г. “палымяны праваабаронца” быў адначасова супрацоўнікам сакрэтнага гэбоўскага падраздзяленьня “Зеніт”, якое займалася “пресеченіем діверсіонной деятельності протів СССР за граніцей”. Вядома, што на Лубянцы “пресеченіе за граніцей” азначае дзейнасьць па наладжваньню тэрарыстычнай дзейнасьці за мяжой. Адным словам, слаўны таварышч. Ягоны аўтамабіль нечакана выехаў на сустрэчную паласу дарогі і ўрэзаўся ў машыну, дзе загінуў кіроўца і цяжка паранена пасажырка. Ня выключана, што катастрофу наладзілі самы калегі-праваабаронцы з гэбэ, бо “он слішком много знал”.

14 ліпеня ў экзатычную Вэнэсуэлу прыбыла дэлегацыя менскага афіцыёза начале з дзяржсакратаром савета бясьпекі РБ В. Шэйманам. Чыноўнікі сустрэліся з міністрамі капіталіста-бальшавіка Чавэса, каб дамовіцца аб “умацаваньні двухбаковых выгадных адносінаў”: пасылаць у Вэнэсуэлу нашы трактары (ужо паслалі чатыры), іншую прадукцыю і наладжваць сумесныя прадпрыемствы па нафтаздабычы. Пасьля гэтага няхай хто-небудзь скажа, што Пуцін зьбіраецца памяняць Лукашэнку на кагосьці з прамаскоўскай “аб’яднанай апазыцыі”. Масква не пусьціла б на нафтавы рынак спаленага васала, які яе не задавальняў бы. Так што падмаскоўскай улады над Беларусяй мілінкевічам-лебедько і іншым ня бачыць. Але ім і ў вечнай псэўдаапазыцыі вельмі камфортна.

На “русскоязычных” парталах РБ ў сярэдзіне ліпеня зьявіліся паведамленьні пад тытулам “У белорусов будет новая мова”. Лукоўскія “палаткі” прагаласавалі за прыняцьце чарговага русіфікацыйнага закону супраць беларускай мовы. Старшыня палатачнай камісіі “па адукацыі, культуры і навуцы” Ул. Здановіч камэнтуе ў сеціве гэты чарговы антыбеларускі закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Прадугледжаны штрафы за выкарыстаньне ў друку “тарашкевіцы”. Цяпер ворганы будуць сачыць за тым, каб “белоруссы правільно выражалісь на своей мове”. Палатачны старшыня паабяцаў не караць Максіма Багдановіча за тое, што ён быў напісаў: “Цьвяток радзімы васілька…” (па-беларуску, маўляў, будзе “кветка”). Цынічны “заканадаўца” з крывой усьмешачкай забыўся або ня ведае, што лексіка паэзіі значна багацей за штодзённую лексіку і падпарадкоўваецца іншым законам. Напрыклад, любімы русіфікатарамі А.С. Пушкін напісаў быў: “И тонут лодки рыбарей…” Як вядома, лоўца рыбы называецца “rybar” толькі на славацкай мове. Па-расейску ён называецца “рыбак”. Аднак, Пушкін дзеля рыфмы выкарыстаў слова з лацінай стараславянскай даўніны, і ніхто за гэта не зьдзіраў з яго штраф. Працэс ганьбаваньня і зьнішчэньня нашай мовы будзе спынены ў дзень краху антыбеларускага марыянэткавага рэжыму.

15-16 ліпеня расейскія СМІ застракацелі тытуламі “Провал польской разведки в Белоруссии”. БТ ў гэты час паказвала і расказвала, як КГБ РБ злавіла 5 шпіёнаў. Адзін, маўляў, сам зьявіўся на менскую Лубянку і ва ўсім пачаў прызнавацца. Другі, маўляў, вёз у Польшчу надта шмат гарэлкі і калі яго затрымалі палякі, то пагадзіўся супрацоўнічаць з іхнымі “ворганамі”. Цікава, што расейскія СМІ паведамляюць, што “шпіёны не пасьпелі нанесьці шкоды абароназдольнасьці Белоруссіі”. А вось па БТ выступіў нам. начальніка КГБ РБ В. Вегера і заявіў, што “не пасьпелі нанесьці шкоды Белоруссіі і Россіі”. Розьніца, як разумеем, вельмі істотная. Узьнікае пытаньне: а каму служаць, абароназдольнасьць якой дзяржавы мацуюць тав. Вегера і ягоныя калегі? Нават расейскія майстры ад прапаганды скемілі, што трэба выказвацца больш далікатна, каб ня лезла ў вочы праца спэцслужбаў РБ на чужую дзяржаву. Хаця тав. Вегера раскрыў таямніцу полішынэля. Усе ведаюць, што супрацьпаветраная абарона Беларусі падпарадкавана Маскве і абараняе Маскву (сучасьнейшыя комплексы С-300), што цэлыя палкі беларускіх жаўнераў і афіцэраў служаць “на благо велікой Россіі”. Цяпер вось з Масквы паступіў загад нанесьці яшчэ адзін удар па дабрасуседзкіх польска-беларускіх адносінах. Помста за плян разьмяшчэньня амэрыканскага антыракетнага шчыта ў Польшчы. Беларусы ў каторы раз выкарыстоўваюцца як пешкі ў крамлёўскай гульні.

16 ліпеня на рацэ Ака і на возеры Селігер у Расеі разгарнуліся два гіганцкія летнікі. Расейскія бэрэсэмы пад назовамі “Местные” і “Наші” (па 10 тысячаў маладых у кожным летніку!) сабраны разам, каб рыхтавацца да выбарчай барацьбы. Ім будуць чытаць лекцыі пра мэтады піяру, працы з электаратам і г.д. Дэвіз летніх курсаў – “правільность путінского курса”. Крамлёўскі рэжым грошы на вецер ня кідае. Зразумела, што рыхтуецца выбарчая агентура для арганізацыі трэцяга тэрміну Пуціна.

Янка Базыль

16/7/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2007
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024