Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Васіль Быкаў: “Апазыцыя БНФ зрабіла гераічны ўчынак – дамаглася сувэрэннасьці”

Адразу пасьля прыняцьця 27 ліпеня 1990 году Вярхоўным Саветам 12-га скліканьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце я зрабіў для ЛіМу інтэрвію з Васілём Быкавым, у якім ён даў ацэнку Дэклярацыі:

“Дзеля таго, каб дакумэнты такога роду адпавядалі свайму наміналу, патрэбны адпаведны палітычны ўзровень народнай сьвядомасьці, выразная дэмакратычная воля яго кіраўніцтва. А якая тут воля, калі ў гэтай залі Вярхоўнага Савету, які прымаў Дэклярацыю, выразна панаваў хаўтурны настрой, бо ўсё гэта рабілася супраць волі большасьці”.

Праз год, 25 жніўня 91-ага, ізноў жа супраць волі парлямэнцкай большасьці, але затое пры падтрымцы дзясяткаў тысяч менчукоў, якія выйшлі на плошчу Незалежнасьці, Апазыцыя БНФ дамаглася ад Вярхоўнага Савету наданьня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы. І – запатрабавала новых парлямэнцкіх выбараў (“новая краіна – новы парлямэнт”). Але пракамуністычная большасьць, якая пад кіраўніцтвам Кебіча трансфармавалася ў групу “Беларусь”, з дапамогай арытмэтычнай перавагі (суадносіны сілаў былі дзесяць да аднаго) блякавала ледзь ня ўсе прапановы Апазыцыі БНФ, накіраваныя на ўмацаваньне Незалежнасьці і дэмакратычныя рынкавыя пераўтварэньні. Ня мела Апазыцыя падтрымкі і ад так званых “памяркоўных” дэпутатаў, якія пазьней назвалі сябе “маладымі ваўкамі” і аб’ядналіся вакол Лукашэнкі. «Сувэрэнітэт – гэта не ікона, на якую трэба маліцца» – заявіў адзін зь іх…

У ліпені 1997 году, рыхтуючы на Свабодзе перадачу пра Дэклярацыю, я патэлефанаваў Васілю Быкаву ў Бычкі – Васіль Уладзімеравіч на некалькі дзён прыехаў у родную вёску. Над Бычкамі была навальніца, і якасьць тэлефоннай сувязі была не найлепшая.

Быкаў: “Ну, вядома, што кожная гістарычная зьява набывае сваё выразнае разуменьне з адлегласьці часу. У маштабах гісторыі вельмі цяжка зблізку зразумець тое ці іншае. Асабліва такую зьяву лёсавызначальную, як сувэрэннасьць, скажам, той ці іншай краіны. Або яе шлях да гэтай сувэрэннасьці. Ну але што датычыць сувэрэннасьці Беларусі, дык можна ўжо сказаць пэўна, што ўсё-такі тое, што адбылося, хаця і не прынесла плёну, але, безумоўна, яго нельга пераацаніць у гістарычных маштабах. Гэта вельмі значная зьява, і хаця яна, можна сказаць, скончылася нічым, яна дала, па-першае, урок, па-другое, яна ў каторы раз заклала падмурак. І ўрэшце, я думаю, што гэтыя падмуркі калі-небудзь спраўдзяца і спатрэбяцца. Ну, калі гэта будзе — цяжка сказаць.

Што ж датычыцца Апазыцыі ў Вярхоўным Савеце, то я думаю, што ў тых умовах, у той час менавіта Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту зрабіла гераічны ўчынак з таго, што дамаглася менавіта гэтай сувэрэннасьці. Гэта, канешне, яе заслуга. І чым далей, незалежна ад таго, чым гэта скончыцца — незалежна ад гэтага , ад лёсу Беларусі наогул, — зноў жа, у гістарычным вымярэньні гэта будзе вельмі значна і гэта будзе ацэнена праз вякі. І тут ня так важна, ці гэта скончылася вялікай удачай, хаця, канешне, шанец быў, вельмі рэдкі. Ну, відаць, грамадзтва перш за ўсё, з пэўных прычын не магло пакарыстацца гэтым шанцам. Але, усё-такі зроблена спроба, можа быць самая радыкальная і самая выніковая спроба з усіх спроб. А няўдача — яна часам бывае болей значна і болей красамоўная за якую-небудзь удачу, асабліва за ўдачу напалову. Я думаю, што час — ацэніць”.

Быкаўскія словы пра “няўдачу” сёньня, праз 10 гадоў, патрабуюць пэўнага тлумачэньня. У 1995 годзе ніводзін дэпутат Апазыцыі БНФ не прайшоў у Вярхоўны Савет на падкантрольных уладзе выбарах. У 1996 годзе Зянон Пазьняк быў вымушаны эміграваць. У 1997-м, калі рабілася інтэрвію, новыя лідэры новай апазыцыі пачалі выціскаць на палітычную пэрыфэрыю тых, хто меў непасрэднае дачыненьне да стварэньня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце. Прэса (у тым ліку і незалежная) не без сарказму пісала пра паразу лідэраў БНФ. Быкаў, аднак, лічыў, што ў гісторыі застанецца менавіта перамога.

Радыё Свабода, Сяргей Навумчык, Прага

27/7/2007 › Навіны, Старонкі гісторыі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2007
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024