Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (30-31 ліпеня 2007 г.)
У сувязі з сэзонам адпачынкаў беларускія працоўныя паспрабавалі выкарыстаць сваё сяброўства ў афіцыйных прафсаюзах. Яны зьвярнуліся да парторгаў па пуцёўкі ў санаторыі. Але аказалася, што пуцёвак проста няма. Іх распаўсюдзілі (з прафсаюзнымі скідкамі і без) на неабсяжных прасторах братэрскай Расеі. Бурапенная кампанія псэўдапапазіцыі перад акцыяй 27 ліпеня скончылася чарговым завядзеньнем (нямногих) людзей у тупік. Напярэдадні сталіцу даволі актыўна заклеялі жудаснымі налепкамі. У Расеі на смаленскай друкарні (з вычварэнскімі памылкамі ў беларускім правапісе) спэцы ад піяра распрацавалі і раздрукавалі “революціонный прізыв”. На крывава-чырвоным фоне змрочна мільгаюць безаблічныя сілуэты людзей. Сілуэты дрыгаюць нагамі і топчуць бел-чырвона-белае палотнішча, якое намалявана ў ніжняй частцы кампазіцыі. Над галовамі – чорны дэвіз “27 ліпеня Дзень Незалежнасьці”. Адчуваецца рука ненавісьнікаў Беларусі і нашай незалежнасьці. Такімі вось змрочнымі пудзіламі арганізатары меркавалі прыцягнуць моладзь на сваю акцыю. Адной з галоўных задачаў было далейшае заблытваньне нашых людзей. Паводле ненавісьнікаў, сьвята нашай незалежнасьці не 25 сакавіка, а ў любы іншы дзень календара. Пасьля правальнай акцыі 27-га па сталіцы і па-за яе межамі ў паштовыя скрынкі былі раскіданы газэткі з “дэмпрэсы” (таксама надрукаваныя ў смаленскай друкарні). Газэткі называюцца “Без цензуры” і “Глоток воздуха” (усё на мове акупанта нашай краіны). У “падпольных” выданьнях поўна ўсякай усячыны пра Лукашэнку і ягоную групоўку. Яны і карупцыянэры, і алігархі, і “Он до сіх пор не наказан” і “Нікакого референдума не было”. Мясцовы дыктатар выразна супрацьпастаўляецца крамлёўскаму цару: “Путин ведь всегда относился к элите. Особой специфической касте. Даже в Советском Союзе. Тогда как Лукашенко всегда был внизу. Вышел из черни». Вось як, аказваецца. Хто ж стаіць за гэтым пакланеньнем “алым звёздам Кремля”? У якасьці адзінага станоўчага героя газэтак выступае “самый выдаюшчійся політіческій деятель нашей эпохі” А. Лебедько. Ён мужна стаіць і “говоріт правду в глаза”. На наступнай старонцы зноў здымак Лебедько і ён перад амонамі “громко говоріт правду в лукашенковской Беларусі”. Трэба нагадаць, што менавіта малажавы камсамолец А. Лебедько на прыканцы ліпеня 1990 года (калі ў Вярхоўным Савеце БССР адбываліся дэбаты над праектам Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі) імпэтна бараніў “едінство СССР” і праклінаў беларускі сувэрэнітэт з дэпутацкай трыбуны. Ён, падобна, спадзяецца, што людзі забыліся пра ягоныя савецкія подзьвігі. З гэтым спадзяваньнем Лебедько пастараўся актыўна засьвяціцца падчас псэўдаапазыцыйнай акцыі 27 ліпеня сёлета, дзе была абяцана “сустрэча з дэпутатамі 1990 года”. Вось такія бываюць “павароты гісторыі”. 30 ліпеня расейскія СМІ паведамілі пра акт псіхіятрычнага тэрору на расейскай правінцыі. Мурманская журналістка Ларыса Арап надрукавала была ў мясцовай прэсе артыкул пад тытулам “Дурдом” пра мэтады “лячэньня” у мясцовым псіхдыспансэры. Сярод іншых дзікасьцяў “лекары” ўжываюць да дзяцей – пацыентаў дыспасэра электрашок. Кіраўніцтва псіхдыспансера выклікала журналістку на сустрэчу, каб “абмеркаваць тэму”. Калі яна прышла, яе зьвязалі і пачалі “лячыць”. Сямья доўга ня ведала, дзе яна. Потым доўга дамагалася сустрэчы зь ёю. На спатканьне з дачкой Арап вынесьлі на насілках, яна ледзь магла варушыцца і гаварыць. Да справы выратаваньня закладніцы з “палаты нумар шэсьць” падключыўся шэраг праваабарончых арганізацыяў і аўтарытэтаў у РФ і за мяжой. Гэбісты ў белых халатах аднаўляюць сваю жудасную практыку. Яшчэ адзін падарунак гасьцям сочынскай алімпіяды тов. Путіна. 31 ліпеня на дарозе ў Інгушэціі партызаны абстралялі аўтобус з міліцыянтамі, забілі і паранілі многіх зь іх. Эпізод у прынцыпе банальны. Але прыкметна, што расейскія СМІ ўпершыню не паведамілі, што гэта былі за службоўцы. Раней яны падкрэсьлівалі: “чачэнскія міліцыянты Кадырава” або “байцы сургуцкага АМОНа”. Мяркуючы па недамоўленасьці, партызаны накрашылі на сваёй дарозе шэраг расейскіх гастралёраў-забойцаў. Але з Крамля даўно ўжо аддадзены загад хаваць факт прысутнасьці ў каўказкіх рэспубліках акупацыйных частак, каб прадставіць трагедыю ў выглядзе “унутранага канфлікта”. Янка Базыль 1/8/2007 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |