Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: “Лукашэнка не валодае стратэгічнай палітыкай” Сытуацыю вакол апошняга “газавага канфлікту” паміж Беларусьсю і Расеяй камэнтуе старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі Беларускага народнага фронту Зянон Пазьняк. Пазьняк: “Цяперашняя “газавая атака” зьвязаная з праблемай захаваньня ўлады КГБ у Расеі і найперш асабіста Пуціна ў сувязі з заканчэньнем яго кадэнцыі і новымі выбарамі. У канцы мінулага году Расея зьмяніла тактыку. Цяпер яна практыкуе атаку замест “пакрокавай палітыкі”, ці “пакрокавай інтэграцыі”, як увесь час казалі. Сутнасьць гэтай новай тактыкі – атрымаць хуткую перамогу ці хаця б посьпехі на “беларускім фронце”. Гэта значыць – запалохаць Лукашэнку, загнаць яго ў кут і прымусіць расплачвацца нацыянальнай маёмасьцю. А ўрэшце падпісаць нейкую фармальную паперу аб “інтэграцыі” ці хаця б дэклярацыю альбо акт аб намерах, які даў бы падставу для маніпуляцыі з трэцім тэрмінам Пуціна. З гэтай тыпова кагэбісцкай стратэгіяй зьвязана і зьмена кіраўніцтва КГБ у Менску, задача якога – хутка задушыць парасткі нацыянальна-вызвольнага супраціву ў Беларусі. Лукашэнка ўжо даўно не валодае стратэгічнай палітыкай унутры краіны. Хоць зьнешне здаецца, што гэта ён кіруе і аддае загады на вынішчэньне беларускай нацыі. Так, аддае загады, бо яны адпавядаюць ягонай беларусафобнай сутнасьці. Але партытура гэтай акупацыйнай палітыкі напісана ня ім, а публікай з Масквы, якая абсадзіла яго ўладу. Перакуліць расейскую атаку і выйсьці з сытуацыі магчыма і нават нескладана. Трэба праводзіць нацыянальную палітыку, унутраную і замежную, зыходзіць з нацыянальных інтарэсаў. Але для Лукашэнкі гэта чыста тэарэтычнае пытаньне. Бо перакрочыць празь сябе, празь нянавісьць да беларушчыны ён у прынцыпе ня здольны ніколі – ні ў стане спакою, ні ў стане страху, ні ў шоку. Ён будзе змагацца за сваю скуру, як пацук, і цягнуць за сабой на дно ўсю Беларусь. А ў гэтым якраз і палягае мэта новай расейскай тактыкі. Так што антыкрамлёўскі піск Лукашэнкі нічога для беларусаў ня значыць. У той час, калі кідаюць у турмы беларускую моладзь, зьнішчаюць беларускую культуру, гісторыю, архітэктуру, школу, мову і гэтай далей. У гэтым спэктаклі і ў гэтай вайне ёсьць толькі адзін бок, які цярпіць і нясе страты. Гэта – беларускі народ”. Радыё Свабода, Сяргей Навумчык, Прага 3/8/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |