Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Жнівеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

12 жніўня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Эскалацыя расейскай палітыкі”. Выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні на Беларусі Партыі і Фронта, сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыі і Фронта, сп. Валеры Буйвал і сп. Уладзімер Раманцоў, сакратары Управы Партыі і Фронту.

Выступоўцы казалі аб нашэсьці на Беларусь расейскага мафійнага капітала, які выклікаў шалёны скачок коштаў на жыльлё. Беларусам (якія жывуць на свае заробкі) цяпер практычна немагчыма набыць жыльлё для сваіх семьяў. Адкрыта і прыхавана расейскія капіталісты авалодваюць беларускімі прадпрыемствамі. Напрыклад, аўстрыйская фірма, якая валодае сталічным мота-велазаводам, аказалася на самой справе фірмай расейскага капіталіста пад чужым прыкрыцьцем. Цывілізаваны сьвет са зьдзіўленьнем назірае за эканамічнай і палітычнай экспансіяй расейскай імпэрыі. Замест таго, каб разьвіваць занядбаныя расейскія вобласьці прынамсьці вакол Масквы, расейскі рэжым ўтыркае сьцягі на дне Ледавітага акіяна, уводзіць дадатковыя вайсковыя часткі на Паўночны Каўказ, дзе пачынаецца новы віток каляніяльнай вайны. Імпэрыя ня можа існаваць як нармальная сучасная дзяржава і гэта зьяўляецца асноўнай прычынай яе непазьбежнага краху.

Выступоўцы аналізавалі прычыны апошніх перастановак у кіраўніцтве спэцслужбаў мясцовага рэжыму. Рэжым рыхтуецца да сацыяльных пратэстаў беларускага грамадзтва, якое ужо цяпер адчувае на сабе правальную эканамічную палітыку прамаскоўскага кіраўніцтва. Адначасова працягваецца здушэньне беларускай культуры і школы. Напрыклад, у Глыбокім мясцовыя беларусафобы з адміністрацыі зачыняюць апошнюю беларускую школу, перарабляюць яе ў расейска-каляніяльную, нягледзячы на пратэсты бацькоў і вучняў.

Актывізавалася псэўдаапазыцыя, якая пачала актыўна арганізоўваць “экскурсіі” у Курапаты. Падстаўныя “культуролягі” распавядаюць беларускім і замежным грамадзянам пра свой “гераізм” і “самаахвярнасьць”. Яны не паставілі аніводнага крыжа, ня ўдзельнічалі ў абароне курапацкай сьвятыні ад вандалаў рэжыму. Але цяпер гэтая публіка стварае міф аб сабе і заяўляе пра праекты “новага помніка” у Курапатах, які яны мяркуюць ўсталяваць разам з антыбеларускім рэжымам. Беларускім патрыётам прыйдзецца бараніць Народны Мэмарыял у Курапатах таксама і ад гэтага псэўдаапазыцыйнага грантаўскага няшчасьця.

Сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны распавялі аб дзейнасьці патрыётаў, якія паўсюль вядуць змаганьне за беларушчыну, за нашу Бацькаўшчыну. Галоўная задача гэтай барацьбы – далучэньне да Беларускай Салідарнасьці сумленных людзей, якім неабыякавы лёс краіны.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
12 жніўня 2007 г.

12/8/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2007
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024