Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Прэс-рэліз (8-14 жніўня 2007 г.)

“Нікто не забыт – нічто не забыто”… Усе памятаюць гэты энэргічны дэвіз савецкіх часоў, прысьвечаны даўняй вайне. Цяпер у Расеі не да той вайны, ідуць новыя войны, прафэсіяналы запісваюцца ў карніцкія атрады, каб “срубіть деньжат”, расейская моладзь актыўна хаваецца ад ваенкаматаў, каб выжыць.
8 жніўня расейскія СМІ зрабілі яшчэ адзін унёсак у перадвыбарчую кампанію Пуціна: паказалі разгром банды жулікаў у пагонах. У Растове і Маскве арыштавана група афіцэраў-супрацоўнікаў МУС РФ. Яны падрабілі бухгалтарскія паперы і разгарнулі апэрацыю па выкраданьні з бюджэта міністэрства 140 мільёнаў “боевых денег”. Крывавыя грошы за знаходжаньне ў раёнах, дзе страляюць чачэнскія партызаны і адбываюцца расейскія карніцкія “зачысткі”, павінны былі атрымаць некалькі дзесяткаў міліцэйскіх чыноў. А “своі же ребята” паспрабавалі скрасьці гэтыя сумы (якія, дарэчы “героі антытэрарыстычнай апэрацыі” выбівалі для сабе праз растоўскі суд). Толькі нядаўна кінулі ў турму галоўнага бухгалтара МУС РФ. Ён скраў толькі 5 мільёнаў рублёў (можна сказаць – “крістально чістый человек”). Але “нікто не забыт…”

8 жніўня ў Навасібірску фінішыравала невялікая аўтакалёна расейскіх аўтамабілістаў-экстрэмалаў. Яны праехалі далёкім маршрутам праз некалькі сібірскіх вобласьцяў, сталіцы якіх былі заснаваны яшчэ пры Пятры І, дзе яшчэ працавалі зьняволеныя дзекабрысты. Аказваецца, праехаць па тэрыторыі гэтых расейскіх правінцыяў дагэтуль можна толькі на тэхніцы, абсталяванай для экстрэмальных падарожжаў. Пажадана перад выездам у суседнюю вобласьць схадзіць у РПЦ, прычасьціцца. напісаць спадчынную, разьвітацца на ўсялякі выпадак з сямейнікамі. Вясёлы камандзёр аўтапрабега прызнаўся ў тэлекамэру: “Бывала, што мы праходзілі ў тайзе і сярод скалаў па 1800 мэтраў за дзень. Уяўляеце сабе!…” Так, спрабуем уявіць. Нават у вядомых некранутасьцю сваёй дзікай прыроды Бразіліі, Нігэрыі, Лаосе і г.д. даўно (яшчэ ў 19 стагоддзі) пракладзены дарогі паміж правінцыйнымі цэнтрамі. А на “родіне героев” працягваецца карасканьне сярод тайгі нават там, куды калянізатараў паслаў яшчэ Іван Жахлівы. Гэта значыць, што на працягу 400 гадоў сваёй калянізацыі калянізатары кала ня ўбілі ў захопленую сібірскую зямлю. Затое ёсьць, дзе трэніравацца экстрэмалам.

“Зверства французской поліціі!” – зашумелі расейскія тэлеканалы раніцай 10 жніўня. Спарва ў тым, што ў французкім горадзе Амьен паліцыя выконвала загад новай прэзыдэнцкай адміністрацыі Сарказі па выдаленьні з краіны нелегальных імігрантаў. Паліцыя пастукалася ў дзьверы адной з кватэраў. Расейскія нелегалы адразу пачалі ўцякаць. Мужчына прымусіў свайго 10-гадовага сына спускацца па вяроўцы з пятага паверха (!), падлетак упаў уніз і моцна разьбіўся. Мясцовыя афра-“французы” разам з арганізацыямі па “правах чалавека” адразу арганізавалі дэманстрацыі пратэсту і пачалі абвінавачваць паліцыю ў брутальнасьці. Расейскае тэлебачаньне паказала маці параненага падлетка: маладая, гладкая кабета маскоўскай выпраўкі. Але расейцы не патлумачылі ў тэлерэпартажах, чаму яны знаходзіліся нелегальна на тэрыторыі чужой дзяржавы. Можа яны палітуцекачы? Дык не. Ужо ў абед таго ж дня сюжэт зьнік з экранаў. Усе зразумелі, што ён быў надзьмуты з нічога. Францыя ўрэшце пачала наводзіць парадак на сваёй тэрыторыі, адлоўліваць расейскіх жулікаў і прыжывалаў, якія вырашылі актыўна пакарыстацца “европейской халявой” (як яны самы называюць цяперашнюю сітуацыю на Захадзе).

З алімпійскага расейскага поўдня паступаюць усё новыя “рэклямныя ролікі” на тэму. Расейскае тэлебачаньне даўно раструбіла, што ў Абхазію (дзе грамадзяне ўжо з расейскімі пашпартамі) наехала поўна расейскіх турыстаў. 10 жніўня група такіх турыстаў з Урала распаліла вогнішча на марскім пляжы і пачала варочаць вуглі знойдзеным у пяску трубападобным прадметам. Але жалязяка нагрэлася і выбухнула. Цяжка паранены дзьве жанчыны і дзіця. Справа ў тым, што расейцы камфортна адпачываюць у раёнах, дзе адбываліся баявыя дзеяньні абхазкай вайны 1992 г. Побач з пляжнікамі бункеры і акопы. Тэрыторыю нядаўняй вайны нават як сьлед не праверылі. Але шумнулі пра мір і заклікалі грамадзянаў прыязджаць на адпачынак. Нагадаем, што Абхазія мяжуе з сочынскім рэгіёнам, дзе Пуцін будуе сваю алімпіяду-2014. Пры чым, Масква заявіла, што акупаваная грузінская правінцыя Абхазія ўключана таксама ў расейскую алімпіяду. Мяркуем, што пачуўшы выбух на сухумскім пляжы, цывілізаваныя людзі ня надта захочуць ехаць у Сочы на алімпійскі спэктакль Крамля.

14 жніўня ў Наўгародскай вобласьці прагрымеў першы салют у гонар трэцяга тэрміну Пуціна. Каля станцыі Малая Вішэра ўначы выбухнула “самаробная бомба” пад чыгункай, па якой ў гэты момант праходзіў хуткасны цягнік “Маска-Пецярбург”. Вагоны заваліліся і скаціліся з насыпу. 60 чалавек паранена, 20 з іх знаходзяцца ў шпіталі. Расейскія тэлеканалы адразу ж паказалі, як Пуцін камандуе выратавальнай апэрацыяй па тэлефоне з Тувы (там ён адпачывае разам з князем Манака) і як галоўны чэкіст Патрушаў робіць справаздачу па інцыдэнце ды кажа пра лубянскія “дополнітельные меропріятія”. Пачынаецца даўно знаёмая крамлёўска-лубянская песьня на тэму неабходнасьці “навесті порядок железной рукой”. Чым бліжэй да выбараў, тым больш Лубянка будзе арганізоўваць такіх акцый дзеля “кансалідацыі расейскага грамадзтва вакол жалезнага Уладзіміра”. Цалкам магчыма, што калі грамадзтва раптам не надта захоча “кансалідавацца”, то Пуцін ўвядзе якое-небудзь надзвычайнае становішча пасьля чарговых выбухаў.

Расейскія СМІ ўзьвіліся пішчом. 14 жніўня абласная рада ва ўкраінскім горадзе Чарнаўцы прыняла рашэньне аб перайменаваньні вуліцы Гайдара (вядомага расейскага тэрарыста-забойцы часоў грамадзянскай вайны, а адначасова папулярнага дзіцячага пісьменьніка – такое магчыма толькі ў Расеі!). Вуліцу назавуць у гонар камандзёра Украінскай Паўстанцкай Арміі Рамана Шухевіча, які кіраваў барацьбой супраць расейскіх акупантаў і быў забіты НКВД ў 1950 годзе. Нядаўна ў Чарнаўцах зьнесьлі савецкі помнік “ястребкам” (расейскія СМІ называюць гэтых гэбоўскіх карнікаў “добровольцамі”). Чарнавіцкія дэпутаты заявілі, што ў іхным горадзе няма месца “сымвалам таталітарызма і помнікам зьнішчальнікам нацыянальна-вызвольных ідэяў”. Працэс ачышчэньня ад маскоўскага сатанізму на Украіне працягваецца.

Янка Базыль

14/8/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2007
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024