Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ці трэба беларусам падтрымліваць “Европейский марш” у тупік?

На працягу некалькіх месяцаў гэтак званая “аб’яднаная апазыцыя” начале з камуністам С. Калякіным вядзе падрыхтоўку “Европейского марша” ў Менску. “Марш” прызначаны на 14 кастрычніка сёлета і мае адбыцца па пратаптаным маршруце псэўдаапазыцыі: ад Акадэміі Навук да пл. Бангалор (хоць напачатку заяўлена, што пойдуць да новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі). Далей...

27/9/2007 › Навіны

 


Дэклярацыя аб сувэрэнітэце: чаму дэпутаты БНФ пакінулі Авальную залю?

У “Начной Свабодзе” былы Старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч, прыгадваючы пра падзеі пачатку 1990-ых гадоў, сказаў: “…Мы вывелі ядзерную зброю, прынялі Дэклярацыю аб незалежнасьці – дарэчы, калі вы гаворыце, што гэта заслуга Пазьняка, дык БНФ-аўцы ж выйшлі з залі, калі галасавалі за Дэклярацыю аб незалежнасьці, а сёньня яны гэтым ганарацца больш чым іншым… “. Пра тое, як прымалася Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, прыгадвае Сяргей Навумчык, які ў той час быў дэпутатам апазыцыі БНФ у ВС 12 скліканьня. Далей...

25/9/2007 › Навіны

 


Факты і падзеі (16-22 верасьня 2007 г.)

16 верасьня СМІ бралі інтэрвію ў тав. Гагіна, кіраўніка менскай гарадзкой арганізацыі БРСМ. У яго спыталіся, хто ёсьць ягоным ідэалам сярод гістарычных асобаў. Гагін адрапартаваў: “Пётр І, генэрал Дэ Голь …” “А чаму не называеце нікога з беларускіх дзеячаў?” – зьдзівіліся журналісты. “Ах, да-да…– спахапіўся лукашэнкаўскі “вожак”, —
Был такой выдающийся организатор, администратор, который навёл порядок и стабильность в Белоруссии. Это князь Муравьёв…” Далей...

23/9/2007 › Актуаліі

 


Верасьнёўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і

9 верасьня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, і ягоны зварот да моладзі ў гонар угодкаў Варшанскай перамогі над маскоўскімі захопнікамі — “Зорка перамогі” (публікуецца).
Далей...

17/9/2007 › Навіны

 


Факты і падзеі (13-15 верасьня 2007 г.)

Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў 13 верасьня, што Расея блякіруе рассьледваньне справы яго атручваньня. Высьветлілася, што гатунак яду дыяксіна, якім труцілі Юшчанку, вырабляецца толькі ў Расеі. Далей...

16/9/2007 › Актуаліі

 


Факты і падзеі(8-10 верасьня 2007 г.)

Вораг панічна баіцца беларускай гісторыі. 8 верасьня ў Беларусі адначасова разгарнуліся сьвяточныя падзеі, але з розных нагодаў. Задоўга да гэтага дня ў Менску мітусіліся цырыманімайстры ўсіх калібраў, рыхтуючы “празднік города”. Далей...

10/9/2007 › Актуаліі

 


Зорка нашай перамогі

(Зварот да моладзі)

Дарагія землякі, паважаныя сябры, фронтаўцы, дарагія беларусы!

Віншую Вас з Днём Беларускай Вайсковай славы, выдатным днём нашай гісторыі, велічы і сілы! Такіх дзён і слаўных перамог у нашай мінуласьці, калі наша Вялікае Княства Літоўскае было найвялікшай і наймацнейшай краінай эўрапейскай культуры на ўсходзе Эўропы, — такіх дзён было шмат. Але з шматлікіх перамог беларусы выбралі і адзначаюць адну – перамогу ў 1514 годзе. Далей...

8/9/2007 › Навіны

 


Факты і падзеі (1-3 верасьня 2007 г.)

1 верасьня пачаўся новы школьны год. У розных месцах яго адзначалі па-рознаму. У Расеі прызналіся, што закрылі шэраг школаў па ўсёй імпэрыі: колькасьць дзяцей катастрафічна зьмяншаецца, насельніцтва вымірае. Далей...

3/9/2007 › Актуаліі

 


Івонка Сурвіла: “Да сумленьня Вашага ніхто апрача Вас самых ня мае доступу”

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася з адкрытым лістом да настаўнікаў Беларусі з нагоды пачатку новага школьнага году. Далей...

3/9/2007 › Навіны

 


Нахабства акупантаў

Расейскі амбасадар у Беларусі Сурыкаў прыцягнуў да сябе ўвагу, публічна заявіўшы, што ў адказ на разьмяшчэньне амэрыканскага ракетнага шчыта ў Эўропе Расея гатова разьмясьціць у Беларусі аб’екты ядзернай зброі. Далей...

2/9/2007 › Навіны

 


Факты і падзеі (24-28 верасьня 2007 г.)

24 жніўня расейскія СМІ пераможна зашумелі. Спэцгрупа атакавала ў Грозным кватэру і забіла аднаго чалавека. Гэты чалавек (якога жыхары назвалі “снайпэр”) на працягу некалькіх месяцаў трапнымі стрэламі адстрэльваў апранутых у форму міліцэйскіх афіцэраў і чыноў расейскай арміі. Далей...

2/9/2007 › Актуаліі

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2007
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024