Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (24-28 верасьня 2007 г.)

24 жніўня расейскія СМІ пераможна зашумелі. Спэцгрупа атакавала ў Грозным кватэру і забіла аднаго чалавека. Гэты чалавек (якога жыхары назвалі “снайпэр”) на працягу некалькіх месяцаў трапнымі стрэламі адстрэльваў апранутых у форму міліцэйскіх афіцэраў і чыноў расейскай арміі.
Зусім нядаўна расейскае тэлебачаньне паказала нам салодкі сюжэт пра вясёлае і яркае начное жыцьцё горада Грознага. На самай справе акупанцкім чынам страшна і сьмяротна небясьпечна было хадзіць там нават у сьветлы дзень. Пакуль расейцы разьбіраліся з “пераможным” сюжэтам на тэму аднаго снайпэра-партызана, паступілі зьвесткі з Інгушэціі. Там партызаны блякіравалі цэлую калёну расейскіх браневікоў і грузавікоў і абстрэльвалі яе з кулямётаў і гранатамётаў. Колькі акупантаў было забіта, расейцы, як заўсёды, не паведамілі.

28 жніўня беларускія гледачы атрымалі яшчэ адну зьвестку наўздагон. Днямі расейскія СМІ паведамілі, што скалечаны летась у Чалябінску жаўнер (яму ампутавалі ногі і палаввыя ворганы пасьля таго, як яго катавалі “дзяды”) зьбіраецца кандыдаваць на выбары ў Думу і заняцца паліткар’ерай. А ўсьлед прышла навіна, што ў шпіталі памёр шараговец Сінканен, якога па-зьверску зьбілі афіцэры ў гарнізоне г. Плесецк. Адным словам, “служу Россіі!”

Расейскі амбасадар у Беларусі Сурыкаў прыцягнуў да сябе ўвагу, публічна заявіўшы, што ў адказ на разьмяшчэньне амэрыканскага ракетнага шчыта ў Эўропе Расея гатова разьмясьціць у Беларусі аб’екты ядзернай зброі. Зразумела, што чыноўніку загадалі з Крамля папалохаць Амэрыку. ЗША не спалохаліся, а зрабілі сур’ёзную заяву наконт расейскіх агрэсіўных замашак. У выніку літаральна на наступны дзень, 28 жніўня, тав. Сурыкаў зноў публічна выступаў. Ён заявіў, што ўчорашнюю ягоную заяву “неверно понялі”. Усё добра зразумелі і амэрыканскі і эўрапейскія народы: гэбоўская Расея робіць з нашай Беларусі атамны пляцдарм для сваёй антычалавечай палітыкі. Добра было б, каб і беларускі народ урэшце зразумеў, што гвалтаўнікі і акупанты робяць яго і ягоную краіну закладнікамі расейскай ваеншчыны.

Янка Базыль

2/9/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2007
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024