Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (1-3 верасьня 2007 г.) 1 верасьня пачаўся новы школьны год. У розных месцах яго адзначалі па-рознаму. У Расеі прызналіся, што закрылі шэраг школаў па ўсёй імпэрыі: колькасьць дзяцей катастрафічна зьмяншаецца, насельніцтва вымірае. У заходняй Украіне першы ўрок у школах быў прысьвечаны вялікаму змагару за незалежнасьць краіны Раману Шухэвічу (сёлета спаўняецца 100 гадоў з яго нараджэньня). Шухэвіч камандваў Украінскай Паўстанцкай Арміяй (УПА), якая ў 1940-50-я гады змагалася за свабоду Украіны супраць маскоўскіх захопнікаў. Яшчэ ў 2006 г. прэзыдэнт Украіны Юшчанка падпісаў указ аб усенародным адзначэньні юбілея героя, які загінуў у 1950 г. У Луцку і Чарнаўцах імем героя названы вуліцы. 2 верасьня БТ, захлынаючыся аптымізмам, прадэманстравада сюжэт са Шклова. “Родіна первого презідента” рыхтуецца стацца “століцей культуры республікі” на наступны год. Але не яму, не “первому” прысьвечана манумэнтальная экспазыцыя ў мясцовым краязнаўчым музэі. Рэжымныя эстэты выкапалі з гарадзкіх аналаў мала каму вядомую раней, але каларытную постаць. На прыканцы 18-га стагоддзя Кацярына ІІ падарыла Шклоў аднаму са сваіх каханкаў – сэрбскаму афіцэру Зорычу, вядомаму сваімі амурнымі прыгодамі і жульніцтвам. Зорыч куражыўся і ў Шклове і дакуражыўся да таго, што тэрмінова вымушаны быў уцякаць за мяжу ў адных кальсонах. Але пра гэта не распавядае нам новая экспазыцыя музэя, дзе ёсьць нават помнік сэрбскаму жуліку. Усё на экспазыцыі “чинно и благородно”. Антыбеларускае акупанцкае мярзоцьце ўжо шэраг гадоў пануе ў музэйнай справе нашай краіны. Мы ўжо пісалі на старонцы pbpf.org аб тым, як у гомельскім абласным музэі ўслаўляюцца расейскія цары і іхныя сатрапы, што душылі беларускі народ: Паскевіч, Румянцаў-Задунайскі. У беларускіх гарадах антынародны рэжым увекавечвае памяць не нацыянальных герояў і геніяў, а акупанцкую расейскую навалач, пра якую нават у Расеі ніхто даўно не згадвае, бо сорамна. Усю сваю брыдоту мабілізавала імпэрыя: эстрадную папсу, камсамолію, выдавецкую макулатуру… Чарга дайшла да старадаўніх прайдзісьветаў, якіх выцягнулі з запыленых закуткоў “велікой русской культуры”. Міністэрства унутраных справаў РФ 3 верасьня затрымала ў Маскве 39-гадовага клерка Ільлю Кулагіна. Гэты Кулагін працуе дырэктарам школы гіпікі (конскай выездкі) пад Масквой і адначасова займаецца забеспячэньнем беларускай арміі дызпалівам. Нядаўна высьветлілася, што Кулагін з сябручкамі скраў у беларускай арміі 100 мільёнаў расейскіх рублёў. Грошы яны перавялі на свае банкаўскія рахункі і пагасілі імі свае крэдыты. Вось і атрымалася: раптам трэба будзе беларускай арміі “встать на оборону Москвы от НАТО”, а яна ня зможа з месца рушыць, бо маскоўскія жулікі дызпаліва прагулялі. Расейскія СМІ паведамляюць, што ў Маскве замітусіўся нават пасол РБ, а ў Менску заведзена крымінальная справа на некаторых супрацоўнікаў мінабароны РБ. Аказваецца, афёра была сумеснай. Структуры беларускага войска загніваюць у абдымках з расейскім монстрам. У той жа дзень суд выпускаў на волю іншых таварышаў. Маскоўскі акружны ваенны суд адмяніў папярэдняе рашэньне іншага ваеннага суда аб арышце падпалкоўніка ФСБ П. Рягузава. Гэтага Рягузава арыштавалі былі разам з іншымі па справе забойства журналісткі Паліткоўскай. Па расейскіх СМІ доўга шумелі пра злоўленых афіцэраў ФСБ і МУС. І вось усё закончылася пшыкам. Нешта падобнае нагнятала Радыё Свабода сёлетнім летам. Усё падавала зьвесткі: “зьнік адстаўны начальнік КГБ РБ Сухарэнка… мяркуецца, што ён стаў ахвярай рэжыма…” Але гэбіст Сухарэнка праз колькі дзён знайшоўся і салодка ўсьміхаўся з газэтных балёнак. Зразумела, у гэбэ – усе дзяржынскія рыцары. Пад іх не падкапаешся. Пра іх казалі яшчэ расейскія клясікі: “Ну что вы, сударь? Жена цезаря вне подозрений…” Янка Базыль 3/9/2007 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |