Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зорка нашай перамогі

(Зварот да моладзі)

Дарагія землякі, паважаныя сябры, фронтаўцы, дарагія беларусы!

Віншую Вас з Днём Беларускай Вайсковай славы, выдатным днём нашай гісторыі, велічы і сілы! Такіх дзён і слаўных перамог у нашай мінуласьці, калі наша Вялікае Княства Літоўскае было найвялікшай і наймацнейшай краінай эўрапейскай культуры на ўсходзе Эўропы, — такіх дзён было шмат. Але з шматлікіх перамог беларусы выбралі і адзначаюць адну – перамогу ў 1514 годзе.
Менавіта гэты ўсходні накірунак агрэсіі на наша Княства меў для нас найвялікшую небясьпеку, бо насіў ня толькі захопніцкі, але найперш, варварскі характар. Манголы ня ставілі цывілізацыйных мэтаў, задача была адна – зьнішчыць усё на сваім шляху “да апошняга мора”.

Маскоўшчына – працяг і спадкаемца мангольскай імпэрыі – рабіла (і робіць на сёньняшні дзён) тое ж самае. Вось чаму разгромная перамога 30-тысячнага беларускага войска над 80-тысячнай маскоўскай ардой мае для нас знакавае значэньне, бо на доўгі час спыніла агрэсію варварства. Здрада Захаду ў XVIII стагоддзі і паяднаньне немцаў з масквой прывялі да ўпадку Вялікае наша Княства.

Але мы ведаем, што адродзім яго нанова, што жыве і будзе жыць Беларусь. І перамога пад Воршай – наш знакавы чын для прышласьці і свабоды.

Мы перажылі кашмарныя 200 гадоў расейскай акупацыі і ў змаганьні здабылі незалежнасьць, аднавілі сваю дзяржаўнасьць. Аднак змаганьне ня скончана, вайна прадаўжаецца. Беларускую дзяржаву захапілі знутры і паставілі над ёй уладу вырадкаў. Пачаліся дні страт і нішчэньня Айчыны. Вісіць асаблівая небясьпека. Бо вырадак – гэта свая косьць, што сабачым мясам абрасла і гаўкае на сваіх. Гэты брэх блытае і бянтэжыць людзей.

Цяпер ён – вырадак – брэша і грызе нашу моладзь, арыштоўвае маладых беларусаў, судзіць па несправядлівых законах за міласьць да Радзімы і Мовы, страшыць, кідае ў турму. Але ня бойцеся шалёных сабак, ганіце іх прэч, не давайце кусаць. Перамога будзе за намі, бо, ведайма, шалёны зьвер, нават калі яго ня зьнішчыць, здыхае сам ад свайго шаленства.

Абараняйма, шануйма сваё, памнажайма ўсё беларускае, добрае, чыстае, сьветлае, не кідайма сьвятое пад ногі сьвіньням, а хавайма ў душы.
Будзьма салідарныя ўсе беларусы, каб ніколі маскаль не пляваў нам у твар.
Ніколі ня боймася, што нас мала, што мала ваярскіх людзей. Наш беларускі лёс – гэта бітва пад Воршай. Наша планіда – малой колькасьцю перамагаць арду.

Ніхто не запалохае нашу моладзь, ніхто шалёны ня зьнішчыць нашу Беларусь!
Працуйма дзеля Айчыны, любем Бацькаўшчыну, змагаймася – і пераможам!

Зянон Пазьняк

8 верасьня 2007 г.

8/9/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2007
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024