Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (13-15 верасьня 2007 г.)

Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў 13 верасьня, што Расея блякіруе рассьледваньне справы яго атручваньня. Высьветлілася, што гатунак яду дыяксіна, якім труцілі Юшчанку, вырабляецца толькі ў Расеі.
Расея адмовілася рабіць аналіз сваёй прадукцыі. Да таго ж украінская генпракуратура зьвярнулася ў расейскую генпракуратуру з патрабаваньнем выдаць трох былых супрацоўнікаў СБУ (спэцслужбы Украіны) нам. кіраўніка СБУ Ул. Сацюка і ягоных калегаў А. Палетуху і Т. Залескага, якія пасьля злачынства схаваліся ў Расеі. Менавіта на дачы Сацюка адбывалася злавесная вячэра, падчас якой атруцілі кандыдата на прэзыдэнта Юшчанку, расчышчаючы дарогу маскоўскаму сатрапу Януковічу. Калегі Сацюка падносілі Юшчанку атручаныя стравы. Сімпатыі гэтая тройка не выклікае. Але безумоўна, што ім можна і паспачуваць. Мабыць сапраўды Маскве няма каго выдаваць Кіеву, бо пасьля правалу спэцапэрацыі тройка выканаўцаў хутчэй за ўсё ўжо не жыве. Дарэмна “своі ребята” хаваліся ў Расеі. Трэба было бегчы здавацца ў прэзыдэнцкі палац у Кіеве і патрабаваць для сябе браніраванай камэры.

Памятаем, як у далёкім 1990 годзе Беларускі Народны Фронт зьвярнуўся да індывідуальных прадпрымальнікаў (тады паўсюль узьнікалі каапэратывы) па дапамогу на выбарчую кампанію ў Вярхоўны Савет яшчэ БССР. Шмат хто дапамагаў паперай і іншымі сродкамі. Запомніліся і кур’ёзныя выпадкі. На сходзе прадпрымальнікаў Ленінскага раёну адзін з прысутных нэпманаў крычаў-надрываўся: “Ребята, а нам-то что? Какая нам разница, чья власть?! Мы – торгаши! Мы торгаши! Пусть сами разбираются…” Настаў час і разабраліся. Ужо шэраг гадоў рэжым вядзе плянамерны і сістэматызаваны пагром беларускага бізнэсу ўсіх узроўняў. Пачалі з разгрому лакальных рынкаў у розных гарадах і мястэчках. Там, дзе кіпела жыцьцё па законе “тавар-грошы-тавар”, засталіся пустыя прасторы. Тысячы эканамічна актыўных (але палітычна наіўных) людзей засталіся без працы. У апошнія месяцы антыбеларускі рэжым разгарнуў зачыстку на самым вялікім і папулярным у Меснку ўнівэрсальным рынку ў Ждановічах. Пакупнікі, што прызвычаяліся езьдзіць у гэтую гандлярскую Мэку, убачылі бязрадасны краявід: зачынены або зьніклі зусім дзесяткі гандлёвых фургонаў. Людзям з досьведам зразумела, што нехта вырашыў пазбавіцца ад гэтай зьявы зусім і канчаткова. Чаму наладжваецца пагром гандлёвага цэнтру, які выгадны ўсім? Аказваецца, лукашысцкая эліта сталіцы прыняла рашэньне пабудаваць у кожным раёне Менску па вялізазнаму гіпермаркету. Зразумела, што валодаюць гэтымі гіперзьявамі выключна “своі ребята” з памянёнай эліты. Дробныя дзеячы НЭПа, якія на працягу гадоў тварылі камэрцыйныя цуды ў сваіх паходных фургонах, уяўляюць сабой канкурэнцыю і пагрозу для гіпермаркетаў. Заўважана, што цэны ў мафійных гіпермаркетах вельмі высокія і ня вытрымліваюць канкурэнцыі з дробным дынамічным гандлем. Вось тут і ўмяшалася памянёная ў даўнім 1990-м годзе “власть”. Яна душыць гандляроў разам з фургонамі. Уключыліся ў працэс і падстаўныя гэбоўскія агенты. Яны ўжо былі вывелі на бангалёрскае балота некалькі сотняў прадпрымальнікаў, зноў галасавалі і пісалі “челобітную” да “презідента Лукашенко”. Усё паўтараецца, ніхто нічаму не навучыўся.

14 верасьня было цікава глядзець расейскія тэлеканалы. Фрадкоў-Фрадкін пайшоў у адстаўку і Дзярждума шумна галасавала за новага прэм’ера Расеі. Пуцін прадставіў свайго кандыдата. Гэта Віктар Зубкоў, які працаваў намесьнікам Пуціна, калі той служыў начальнікам аддзела зьнешніх зносінаў у мэрыі Санкт-Пецярбурга (пры атручаным пазьней Сабчаку). Ніхто раней пра гэтага Зубкова ня чуў, ён ціхенька рабіў гэбоўскую кар’еру ў эканамічнай выведцы. Зубкоў выйшаў на сцэну, пачаў гаварыць. Шэры, невыразны, банальны – гэткі расейскі Ганчарык. Якраз такі і трэба побач з бравым спартоўцам Пуціным, які даўно засвоіўся з царскай роляй. Цікава, што Зубкоў з ходу загаварыў пра свой намер балатавацца на прэзыдэнта. Першае, што ён сказаў на гэты конт, былі шчырыя камплімэнты Пуціну. Потым прагучалі абяцанкі палепшыць сацыяльнае становішча насельніцтва. Усе разумелі, пра што йдзецца, і дружна прагаласавалі за прызначэньне новага прэм’ера. Палітычныя працэсы ў Маскве ўсё больш набываюць прыкметы нуднай тэатральнай пастаноўкі. Тытул пьесы ўсё той жа – “трэці тэрмін Уладзіміра Уладзіміравіча”.

У сталіцы украінскага Крыма Семфіропалі “патріоты Россіі” урачыста адсланілі 14 верасьня помнік “жертвам бандеровцев”. Прапагандысты назвалі скульптурную кампазіцыю ў звычайным стылі – “Выстрел в спіну”. Было мора чырвоных сьцягоў. Выступаў генсек украінскай кампартыі Сіманенка, памінаў “советскіх освободітелей” і “пособніков врага, которые стрелялі в ніх із-за угла”. Пэнсіянэры і маладзейшыя вэтэраны-асаднікі трымалі ў руках партрэты Сталіна. Гукалі пра недапушчальнасьць прыроўніваньня байцоў Украінскай Паўстанцкай Арміі да вэтэранаў Другой сусьветнай вайны. Увесь шабас рабіў прыкрае ўражаньне. Але вельмі важна, што на абсалютнай большасьці тэрыторыі Украіны такое немагчыма.

15 верасьня Дзярждума прыняла рашэньне абвясьціць 22 чэрвеня “днём печалі і скорбі”. Зразумела, маецца на ўвазе 22 чэрвеня 1941 года. Тое, што савецкая прапаганда доўга называла “вероломным нападеніем фашістов на Советскій Союз”. Апошнім часам пра “вероломное нападеніе” ня згадваюць, бо адразу гучыць сьмех у залі. Гісторыкі ўжо апублікавалі безьліч дакумантаў, якія сьведчаць аб падрыхтоўцы Крамлём “вероломного нападенія на фашістов” і “освободітельного похода до самого Ла-Манша”. Гітлер проста апярэдзіў Сталіна на некалькі дзён і ўдарыў па масах савецкіх войскаў, якія стаялі ў чыстым полі каля самай мяжы. Саветы зусім не рыхтавалі абарону, геній Жукаў (тады начальнік генштаба СССР) выставіў мільёны вайскоўцаў і безьліч тэхнікі непасрэдна перад ворагам без маскіроўкі і абарончых збудаваньняў. У першыя ж гадзіны немцы зьнішчылі і разграмілі гэтыя арганізаваныя крамлёўскімі ідыётамі сілы. Ёсьць яшчэ адзін аспэкт праблемы. Чаму “днём смутку” цяперашні Крэмль не назваў 23 жніўня (1939 г.), калі ў Маскве быў падпісаны пакт Молатаў-Рыбэнтроп, які адкрыў Гітлеру дзьверы ў Другую сусьветную вайну? Або 17 верасьня (1939 г.), калі ўсьлед за фашыстоўскімі хаўрусьнікамі СССР ударыў у па войску Польшчы, арганізоўваючы “вызваленьне” Заходняй Беларусі і Украіны? Або 30 лістапада (1939 г.), калі СССР напаў на нэйтральную Фінляндыю? Мабыць ганебных дзён у маскоўскай навейшай гісторыі столькі, што й выбраць цяжка.

Янка Базыль

16/9/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2007
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024