Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ці трэба беларусам падтрымліваць “Европейский марш” у тупік?

На працягу некалькіх месяцаў гэтак званая “аб’яднаная апазыцыя” начале з камуністам С. Калякіным вядзе падрыхтоўку “Европейского марша” ў Менску. “Марш” прызначаны на 14 кастрычніка сёлета і мае адбыцца па пратаптаным маршруце псэўдаапазыцыі: ад Акадэміі Навук да пл. Бангалор (хоць напачатку заяўлена, што пойдуць да новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі).
Як гэта часта бывала раней, арганізатары прызначылі свой “марш” за два тыдні да важнай беларускай даты: гэтым разам Дня Памяці продкаў Дзяды, які беларусы ў Менску традыцыйна адзначаюць мэмарыяльнымі мерапрыемствамі на прыканцы кастрычніка – народным крыжовым шэсьцем у Курапаты. Планіроўшчыкі паказнога “эўрапейскага маршу” зацікаўленыя, каб зьбіць энэргію народнага выступу, разьвеяць яе на пустым і бессэнсоўным маршы па вуліцах сталіцы. Ужо самы парамэтры і зьмест псэўдаапазыцыйнага мерапрыемства (шуканьне паразуменьня з антыбеларускімі уладамі) сьведчаць пра падступныя і няшчырыя намеры арганізатараў.

Апошні “марш”, які называўся “за свабоду”, быў праведзены псэўдаапазыцыяй у 2001 годзе. Як вядома, “марш” выклікаў расчараваньне людзей, якіх павадзілі пад канвоем міліцыі і потым кінулі пад рэпрэсіі рэжыму. Чаму арганізатары аднаўляюць гэтую правакацыйную форму мерапрыемства? Справа ў тым, што за шэсьць гадоў з тае пары вырасла і пасталела новае пакаленьне беларускай моладзі. Маладыя не прымаюць антыбеларускі рэжым, ягоную нуду і дурасьць, бачаць эканамічны правал і паліцэйшчыну. Моладзь хоча пратэставаць і ўключацца ў змаганьне. Менавіта гэтых хлопцаў і дзяўчат псэўдаапазыцыянэры заклікаюць маршыраваць “по-европейскі” на мясцовы Бангалор. Спэцслужбы атрымаюць цудоўную магчымасьць высьветліць асобы сапраўдных маладых патрыётаў і будуць імкнуцца здушыць пратэстны патэнцыял.
Гэта праўда, што ў змаганьні трэба рызыкаваць. Але ў імя чаго? Псэўдаапазыцыя пасылае моладзь на марш не пад сьвятым нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, а пад блакітнымі чужымі небеларускімі сьцягамі. Кіраўнікам псэўдаапазыцыі важна засьведчыць перад заходнімі грантадаўцамі сваю “адданасьць сумесным ідэалам” з Брусэлем і атрымаць за гэта чарговыя гранты ў свае сямейныя бюджэты. Карупцыянэры ад гранта будуць выкарыстоўваць ахвярнасьць і мужнасьць маладых для падтрыманьня свайго камфорту. Гэта ж так! Усе пра іхнюю карумпаванасьць ужо ведаюць.

“Маршы” — безвыніковая форма палітычнага дзеяньня. Неразумна маршыраваць у тупік і бяссэнсава падстаўляцца пад удар дыктатуры пад камандай карупцыянэраў. “Марш” рыхтуецца адыёзнымі асобамі, якія ўжо прадэманстравалі свае абыякавыя адносіны да лёсу Бацькаўшчыны: А. Лебедько, В. Вячорка, А. Мілінкевіч і інш. Нельга ўжо давяраць гэтым імітатарам палітычнага змаганьня. Яны правалілі ўсё, што можна было праваліць. Гэтая псэўдаапазыцыя зьяўляецца неад’емнай часткай антыбеларускага рэжыму. Успомніце, як згаданыя асобы неаднаразова езьдзілі ў Маскву і прапанавалі там “наладзіць інтэграцыю Беларусі і Расеі лепш за Лукашэнку”. Гэтым разам яны зьбіраюцца запрасіць на “марш” сваіх хаўрусьнікаў-дэмакратаў з Масквы, якія будуць зноў казаць пра “вечную дружбу нашых народаў”. Але сэнс гэтых ваяжоў не ў “дружбе”, гэта ёсьць прыклады здрады беларускім інтарэсам.

Дык колькі ж можна давяраць правакатарам і папам-гапонам! І ці варта далучацца да іхняга пустога і шкоднага “маршу”?

Беларусам лепш не “маршыраваць” за падстаўной прамаскоўскай “апазыцыяй”, а гуртаваць свае сілы і абараняць свой народ, сваю нацыю, зямлю, маёмасьць, родную мову, беларускую культуру, беларускія школы. Стварайце групы падтрымкі Беларускай Салідарнасьці – шырокага грамадзкага рушэньня ў абарону незалежнасьці і свабоды нашай Бацькаўшчыны!

Ці не пара нам, усім беларусам, пачаць па сапраўднаму ратаваць Беларусь ад нацыянальнага вынішчэньня, бараніць кожнае беларускае слова, кожнага беларуса, кожную вуліцу, кожны дом, кожную пядзю нашай зямлі, ці не пара пачаць змагацца так, як некалі, калі звалілі КПСС і здабылі незалежнасьць?!
Калі пара – то з Богам наперад і пераможам!

Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыія — БНФ

27/9/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2007
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024