Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: “Нішто ня спыніць Беларусі” (выступ на мэмарыяльным мітынгу ў Курапатах) Дарагія землякі, дарагія беларусы! Сёньня, як заўсёды, мы тут, у трагічным і знакавым месцы, дзе прышлыя чужынцы расстрэльвалі наш народ. Курапаты – гэта народныя магіла, сымвал нашага народнага вынішчэньня. Але ў 1988 годзе, калі былі адкрытыя Курапаты, гэты знак адчыніўся нанова, стаўся сымвалам народнага ўваскрашэньня. Менавіта з адкрыцьця праўды пра Курапаты пачалося новае Беларускае Адраджэньне. 29/10/2007 › Навіны Шэсьце і мітынг у Дзень памяці продкаў Дзяды ў Менску 28 кастрычніка Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правяла ў Менску мэмарыяльныя мерапрыемствы ў гонар Дня памяці продкаў Дзяды. На заклік Партыі больш за дзьве тысячы асобаў сабраліся каля Гадзіньнікавага заводу, а потым рушылі шэсьцем праз цэнтар сталіцы. Абсалютную большасьць удзельнікаў мерапрыемстваў складала моладзь. У гэтым была галоўная станоўчая адметнасьць сёлетніх мерапрыемстваў на Дзяды. 29/10/2007 › Навіны Прэс-рэліз (20-24 кастрычніка 2007 г.) 20 кастрычніка быў зьдзейсьнены акт вандалізму ва Украіне. Трое маладых актывістаў расейскага “Евразійского союза молодёжі” ускараскаліся на гару Гавэрла ў Івана-Фрнкоўскай вобласьці. Яны зьнішчылі там выявы дзяржаўных сьцяга і гэрба Украіны, а таксама памятную шыльду. Спэцслужбы Украіны апэратыўна высьветлілі імёны вандалаў, якія схаваліся ў Расеі. Урад Украіны абвясьціў пэрсонай нон грата маскоўскага генсека гэтага “саюза” А Дугіна. Калі ў краіне існуе сапраўдная нацыянальная ўлада, то вандалы адлоўліваюцца вельмі апэратыўна. 25/10/2007 › Актуаліі У сераду, 24 кастрычніка, у Інтэрнэце на вэб-сайце Свабоды адбылася онлайн-канфэрэнцыя з выканаўцам абавязкаў старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі Беларускага Народнага Фронту Юрасём Беленькім. 25/10/2007 › Навіны Шэсьце і мітынг у Дзень памяці продкаў Дзяды 28 кастрычніка, у нядзелю Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ арганізоўвае ў Менску мэмарыяльныя шэсьце і мітынг. А 10.30 — збор удзельнікаў каля Гадзіньнікавага заводу (непадалёк ад ст. мэтро “Парк Чалюскінцаў”). 11.00 – пачатак шэсьця па пр. Францыска Скарыны (цяпер “проспект Незавісімості”) – вул. Каліноўскага – вул. Сядых – вул. Гамарніка – вул. Мірашнічэнкі да Кальцавой дарогі. 14.30 – пачатак мэмарыяльнага мітынгу ў Курапатах. 23/10/2007 › Навіны Pavazanyja ziemlaki bielarusy, darahija frontaucy, vinsuju Vas z 19 -mi uhodkami stvarennia Praz niekalki hod jon zmianiu los i historyju Bielarusi. Bielarusy zdabyli i viarnuli niezaleznasc Backauscyny. Scaslivy toj, chto byu sucasnikam Bielaruskaj nacyjanalna-vyzvolnaj revalucyi i prynalezny da vialikich i vyznacalnych padziej. U buducyni, kali Bielarus zbavicca ad navaly pramaskouskaha rezymu, data 19 kastrycnika stanie vialikaj dataj bielaruskaha kalendara. Bierazem za, abaraniajma nasu niezaleznasc, dziarzavu i volu, kab na hety raz my, bielarusy, adradzili nasu vialikuju Backauscynu i nasu vialikuju kulturu nazausiody, kab viecna zyla Bielarus. 19/10/2007 › Навіны Усё ціха на Бангалорскім балоце… Завяршыўся чарговы бангалорскі марш прамаскоўскай псэўдаапазыцыі. Людзі паступова пачалі забывацца пра шумную кампанію пад лёзунгам “Прыйшоў наш час! Усе на Кастрычніцкую плошчу – у Эўропу, у інтэграцыю!” 19/10/2007 › Навіны Валеры Буйвал: “Крыж пакуты будзе адноўлены да Дзядоў” (Паводле радыё Свабода. Інтэрв’ю браў Міхась Скобла, Менск) Ва ўрочышычы Курапаты зьдзейсьнены чарговы акт вандалізму. Зламаны Крыж пакутаў, усталяваны ў 1989 годзе на месцы масавых расстрэлаў і асьвечаны сьвятарамі чатырох асноўных канфэсій – праваслаўнай, каталіцкай, пратэстанцкай і ўніяцкай. У Менску створаны адмысловы аргкамітэт, які мяркуе аднавіць сьвятыню да сёлетніх Дзядоў. Сёньня наш госьць – сябра аргкамітэту, мастацтвазнаўца Валеры Буйвал. 17/10/2007 › Навіны Ю. Беленькі: Усе гэтыя бангалоры - мэханізм выпуску пары” Паводле намесьніка старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Юрася Беленькага, “Эўрапейскі марш” — гэта марнае хаджэньне, выпусканьне пары. Як ацэньвае спадар Беленькі той факт, што ўлады не разганялі акцыю? 15/10/2007 › Навіны Факты і падзеі (13-14 кастрычніка 2007 г.) Не покладая рук… 13 кастрычніка нью-ёрцкі суд вынес вэрдыкт: “русскій парень” Кузнецов атрымаў 4,5 гады турмы. Яшчэ ў часы гарбачоўскай “перастройкі”, 22 гады таму Кузняцова ўзялі на працу ў фінаддзел сакратарыяту ААН. Сёлета яго і некалькіх ягоных супольнікаў урэшце арыштавалі і судзілі. 15/10/2007 › Актуаліі Выступ на кастрычніцкім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сёньняшні Сойм адбываецца напярэдадні “Дзядоў” – важнай падзеі і даты беларускага жыцьця і духоўнага існаваньня. Незабывайма, што ад Дзядоў і з Курапатаў пачалося новае Беларускае Адраджэньне. Нацыя паўстала, уваскрэсла з магілаў, дзе ўжо пахаваў быў яе рускі імпэрыялізм. 14/10/2007 › Навіны А ўсё пачыналася “так велічаво”… На працягу некалькіх месяцаў слупы і сьцены ў сталіцы і на правінцыі актыўна залепліваліся заклікамі “Прыйшоў наш час!” і запрашэньнем ісьці на “Кастрычніцкую плошчу” ў Менску на “Европейскій марш”. 10/10/2007 › Навіны Уначы ў нядзелю 7 кастрычніка злачынцы зламалі Беларускі Крыж Пакуты ў Курапатах. У кантэксьце ацэнкі – гэта сьвятакрадзкі акт вандалізму, які падлягае крымінальнаму пакараньню. Сымволіка Крыжа вельмі моцная, яна не зьнішчальная вандальскімі дзеяньнямі. 9/10/2007 › Навіны Створаны Грамадзкі Камітэт па аднаўленьні Крыжа Пакуты ў Курапатах Пра зламаньне Крыжа (якое магла зьдзейсьніць толькі група людзей) стала вядома нараніцы ў панядзелак, 8-га кастрычніка. 9/10/2007 › Навіны Факты і падзеі (3-7 кастрычніка 2007 г.) Акупанты хаваюцца за жывым шчытом з беларускіх дзяцей. На беразе Сьвіслачы па вуліцы Арлоўскай у Менску разгарнулася актыўнае будаўніцтва. 8/10/2007 › Актуаліі Марш правакатараў, што зьневажаюць народ Беларусы ў Беларусі ўжо даўно дастаткова добра ведаюць цану падстаўной апазыцыі, яе дэмагогію, няздольнасьць і словаблудзтва. Ведаюць пра рэгулярныя паездкі ў Маскву гэтых Лебедько-Калякіных і іхныя прапановы маскоўцам наладзіць “інтэграцыю” Беларусі з Расеяй лепш за Лукашэнку. 7/10/2007 › Навіны Факты і падзеі (1 кастрычніка 2007 г.) Старшыня Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы Ван дэр Ліндэн зьезьдзіў у краіны Балтыі і пашкадаваў расейцаў. 1 кастрычніка ён заявіў: “Падчас паездкі я заклікаў улады Эстоніі і Латвіі інтэграваць нацыянальныя меншасьці ў жыцьцё грамадзтва. ПАРЭ будзе ўдзяляць больш увагі на правы чалавека ў гэтых краінах”. Мабыць эўрачыноўнік спадзяецца на ленінскую прэмію і помнік у Маскве. 2/10/2007 › Актуаліі
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |