Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (1 кастрычніка 2007 г.)

Старшыня Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы Ван дэр Ліндэн зьезьдзіў у краіны Балтыі і пашкадаваў расейцаў. 1 кастрычніка ён заявіў: “Падчас паездкі я заклікаў улады Эстоніі і Латвіі інтэграваць нацыянальныя меншасьці ў жыцьцё грамадзтва. ПАРЭ будзе ўдзяляць больш увагі на правы чалавека ў гэтых краінах”. Мабыць эўрачыноўнік спадзяецца на ленінскую прэмію і помнік у Маскве.
Ня будзем гэтым разам згадваць пра сотні тысячаў агрэсіўных чужынцаў з Афрыкі і Азіі, якія атабарыліся ў Нідэрляндах (на радзіме Ван дэр Ліндэна), а таксама пра нянавісьць да іх з боку карэнных нідэрляндцаў. Зірнем крыху далей у гісторыю. Уявім сабе, што пасьля разгрому нямецкага фашызму і ліквідацыі нямецкага акупацыйнага рэжыму ў Нідэрляндах працягвалі б жыць сотні тысячаў нямецкіх акупантаў са сваімі семьямі, што яны называлі б галяндцаў лабусамі, плявалі б на іхную культуру і мову і г.д. Але ж не, нідэрляндцы пагналі са сваёй зямлі ўсіх нямецкіх акупантаў. Народ і спэцслужбы вызваленай краіны лавілі калябарантаў, што служылі акупантам. Многія з іх былі павешаны па прысудах суда, многія сядзелі ў турмах. У добранькага Ліндэна не баліць галава аб чужых постакупацыйных праблемах. Няхай бы ён прапісаў усіх “русскоязычных” у сваіх Нідэрляндах. Мы б паглядзелі, як адрэагавала б на гэта мясцовае насельніцтва.

“Оранжевым грозит полный провал на выборах… Янукович уверенно идёт вперёд…” У такім духу была пабудавана “прапаганда-аналітыка” у расейскіх СМІ на працягу некалькіх месяцаў напярэдадні парляманцкіх выбараў ва Украіне. І вось сакрушальнай перамогі маскоўскага агента Януковіча з ягонай хеўрай не атрымалася. Крамлёўская публіка ня вытрымала і пачала нэрвова гукаць з думскай падваротні. Цытуем старшыню Дзярждумы Б. Грызлова: “Впереди у Украины мутная и невнятная политика…” Далей Грызлоў разважаў пра Грузію, дзе апошнім часам маскоўская агентура разгарнула дзеяньні па дэстабілізацыі краіны знутры: “Ни у кого не вызывает сомнения, что в Грузии действует антидемократический режим. Это всем очевидно”. “Истинный думский демократ” (і выхаванец гб) тэарэтызуе з выглядам прарока. Паглядзім, як будуць разьвівацца падзеі ў самой Расеі. У жніўні-верасьні там рэзка падскочылі цэны на прадукты харчаваньня. Пры чым, не на ікру і балык, а на тавары першай патрэбы: малако, цукар, алей. Цікава, што прысьцёбнуты да масквы антыбеларускі менскі рэжым паўтарае прыёмчыкі сваіх гаспадароў. На працягу апошніх тыдняў у два разы падвысіліся цэны на алей, а ў крамах зьнікла масла. У Менску на паліцы выкінулі масла і сыр, зробленыя ў атручаных Чарнобылем раёнах (раней такога не было ніколі). Можна меркаваць, што улады выкінулі ў крамы нейкія чарнобльскія “запасы”, а самы рыхтуюць галавакружны скачок цэнаў. Цікава, як адрэагуюць на гэты зьдзек людзі?

Падліковая палата РФ 1 кастрычніка адхіліла ад пасады свайго аўдытара С. Абрамава. У жніўні сёлета былі арыштаваны тры намесьнікі гэтага аўдытара пры атрыманьні хабару ў памеры 126 тысячаў даляраў. Усе памятаюць, як пасьля забойства прамаскоўскага “прэзыдэнта” Чачэніі Кадырава-старэйшага ў 2004 г. маладзенькага Абрамава прызначылі прэм’ерам Чачэніі (у яго так трэсьліся ад страху рукі, што Пуцін ляпаў яго па плячы і супакойваў). Праз два гады ў Маскве на гэтага Абрамава наехаў аўтамабіль, параненага “героя” адхілілі ад чачэнскай пасады, якую заняў Кадыраў-малодшы. Цяпер, падобна, Абрамава адхілілі яшчэ больш грунтоўна. Нават без апошняга эпізода было зразумела, што за крамлёўскія злачынцы камандуюць расейскай акупацыяй каўказкай краіны.

Начальнік міністэрства прыроды РФ Ю. Трутнев заявіў, што “распрацоўка храбта Ламаносава на дне Ледавітага акіяна будзе весьціся Расеяй актыўна і прынясе да 5 мільярдаў тонаў умоўнага паліва”. Пасьля ўсталяваньня расейскіх трыкалёраў з батскафа на ледавітым акіянскім дне імпэрыя дэкляруе нахабнае рабаваньне чужых натуральных багацьцяў. ЗША, Канада і Нарвэгія ўжо выказвалі пратэсты супраць расейскай экспансіі на іхную падводную тэрыторыю.

Пасьля выступу Пуціна на перадвыбарчым зьезьдзе “Едіной Россіі” 1 кастрычніка па ўсім сьвеце як з рога пасыпаліся камэнтары. Пуцін заявіў, што становіцца першым у партыйным сьпісе “едінороссов” на парляманцкія выбары і мяркуе стаць прэм’ерам пры будучым прэзыдэнце Зубкове. Найбольш цьвярозы аналіз выдала брытанская газэта “Таймс”. Яе аналітыкі добра разумеюць, што каманда Пуціна любым спосабам будзе імкнуцца застацца пры ўладзе. Таму цяпер Пуцін ставіць на свайго былога падначаленага Зубкова (66-гадовы цяперашні прэм’ер дастаткова пажылы ў параўнаньні з цяперашнім прэзыдэнтам). Мяркуецца, што Пуцін можа рэзка ўзмацніць вагу прэм’ера і паменшыць значэньне прэзыдэнта пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2008 г. Пажылы Зубкоў можа раптам захварэць, і тады Пуцін лёгка вернецца на прэзыдэнцтва праз датэрміновыя выбары. Што ж, цалкам магчымы варыянт “трэцяга тэрміну” лубянскага манарха. Безаблічнасьць Зубкова – вельмі важны аргумант у гэтай ракіроўцы. Але раптам тав. Зубкову спадабаецца на крамлёўскім троне, і шапка Манамаха не падасца яму такой ужо цяжкой? Ды й шэрагу таварышаў будзе імпанаваць ягоная безаблічнасьць. Усяроўна рызыка для Уладзіміра Уладзіміравіча застаецца, ён сам можа раптам захварэць (такое ўжо бывала ў расейскай гісторыі).

Янка Базыль

2/10/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2007
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024