Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (3-7 кастрычніка 2007 г.)

Акупанты хаваюцца за жывым шчытом з беларускіх дзяцей. На беразе Сьвіслачы па вуліцы Арлоўскай у Менску разгарнулася актыўнае будаўніцтва.
Апошнім часам улады шмат шумяць пра прыродаахоўную зону паблізу вадаёмаў, выпісваюць штрафы, выстаўляюць забароны. А тут непасрэдна каля вады разбудоўваецца нешта агромністае, аточанае муром – ну, проста замак з гатычнага раману. Аказваецца будуецца комплекс амбасады Расеі ў РБ. Маецца на ўвазе ня толькі сам будынак амбасады, але і жылыя дамы для супрацоўнікаў і іхных семьяў, сістэма аховы і забаўляльныя будыніны. Дзякуючы расейскаму каляніялізму ў нашай сталіцы амаль не засталося беларускіх школаў. Але для сваіх нашчадкаў акупанты будуюць асобную школу за мурамі замку на Арлоўскай. Вось такое “братство с самым блізкім русской душе белорусскім народом”. Але галоўная адметнасьць расейскай фартэцы па-над Сьвіслаччу ня ў гэтым. Літаральна побач, у некалькіх дзесятках мэтраў ад муроў замка знаходзіцца вялікі будынак дзіцячага шпіталя. Менчукі гадаюць: чаму гэта раптам маскоўская дыпляматыя стала шчыміцца да беларускіх дзяцей? Трэба прызнаць, што кампазыцыйная задумка мае гістарычную традыцыю. Нямецкія акупанты ня раз прыкрывалі свае пазыцыі жывым шчытом з беларускіх дзяцей і жанчын. На Лубянцы творчы разьвілі гітлерскі досьвед. Цяпер у выпадку крызісу любой авіяцыі або ракетным часткам будзе вельмі няёмка (дакладней – проста немагчыма) бамбіць і абстрэльваць маскоўскіх “дыпляматаў”, бо ёсьць вялікая небясьпека патрапіць у будынак дзіцячага шпіталя. Агульнавядома, што нават у слаба цывілізаваных краінах забаронена будаваць стратэгічныя аб’екты побач з мэдычнымі ўстановамі, тым больш такімі, дзе знаходзяцца дзеці. Але маскоўскім гаспадарам і іхным менскім халуям на гэта начхаць. За жывым шчытом яны будуць працягваць сваю антыбеларускую зьнішчальную палітыку. Толькі дарэмна намагаюцца. Пасьля вызваленьня нашай краіны ад хунты бэтонная маскоўская абракадабра будзе апэратыўна разбурана.

Нават у савецкі час у цэнтры Гомлі ўзвышаўся вялікі будынак рэстарана пад характэрнай назвай “Беларусь”. У наладжаным у апошнія гады спаборніцтве па грунтоўнай русіфікацыі горад над Сожам займае адно з лідэрскіх месцаў. Са сьцяны рэстарана садраны вялікі барэльеф з выявай беларусаў, якія танцуюць пад гармонік. Затое на агромністым шкле галоўнага фасада вялізазнымі літарамі выведзена новая, “больш актуальная” назва “заведенія” – “Европа” з каласальнай выявай знака валюты эўра. Што ж, актыўнасьць дастойная сумнавядомых арганізатараў “Европейского марша” у сталіцы. У гомельскіх семьях вам пакажуць відэафільмы пра выпускныя ранішнікі ў дзіцячых садках. Дзеці, якіх накіроўваюць з садка ў школу, дэклямуюць вершы, паказваюць мізансцэны, танцуюць. На працягу ўсяго шоў аніразу не гучыць беларуская мова, няма ані ноткі беларускай мэлёдыі. Танцы – “цыганочка”, “прісядка” і “ярославскіе хороводы”. Трымаючы ў руках таблічкі з літарамі, дзеці становяцца ў шэраг і складаюць словы: “родина”, “счастье” и г.д. Імя нашай роднай Беларусі не згадваецца аніразу. Што праўда, слова “Россія” таксама не сустракаецца ў рэчытатывах. Але зразумела, якой “родіне” прысьвечаны шчыраваньні на акупанцкай расейшчыне. Такога няма нідзе ў сьвеце. Паўсюль разам з імем маці дзеці славяць імя сваёй роднай краіны, свайго народу. А тут адбываецца манкуртызацыя з першых крокаў жыцьця. Дарэчы, апошнім часам у беларускіх садках і школах актывізаваліся так званыя лагапеды. Раней задачай гэтых спэцыялістаў было выпраўленьне дэфэктаў вымаўленьня ў дзяцей. Цяпер дэфэктам лічыцца дзяржаўная беларуская мова, нават беларускі акцэнт. “Говорі правільно!” – шумяць на малых “цывілізатары” у белых халатах. Трэба ўсім народам супрацьпаставіцца духоўнаму зьнішчэньню беларускіх дзяцей.

3 кастрычніка на Манежнай плошчы ў цэнтры Масквы быў мабілізаваны ўвесь пуцін-югенд. “Наші” і “Молодая гвардія” махалі сьцягамі і гукалі ў сувязі з перадвыбарчай сітуацыяй: “Россия – время побед!”, “План Пуцина – наш план!” Падстаўная тусоўка павінна была прадэманстраваць “верность молодёжі ідеалам” (праўда, невядома, якім ідэалам). Вялікая частка расейскай моладзі па-свойму рэагуе на пуцінізм. А менавіта поўным адключэньнем ад крамлёўска-лубянскай сістэмы. Маладыя хаваюцца, каб не ісьці ў крымінальную расейскую армію, яны працуюць “па-чорнаму” і запісваюцца ў банды, каб не працаваць за капейкі ў дзяржсістэме і г.д. Вядома, што калі моладзь не шануе сваю дзяржаву і не асацыіруе сваё жыцьцё з яе разьвіцьцём, то такая дзяржава ня мае ніякой пэрспэктывы. Аплочаны і камандна арганізаваны нэакамсамольскі “югенд” – зусім не паказчык сапраўдных адносінаў маладых да “времені побед”.

4 кастрычніка новы прэм’ер Расеі Зубкоў працягнуў антызаконную традыцыю расейска-беларускіх дачыненьняў. Яго высунулі на пасаду старшыні “союзного правітельства Россіі і Белоруссіі” (неіснуючага дзяржаўнага арганізма). Антыканстытуцыйная трагікамэдыя атрымала новага цэнтральнага пэрсанажа.

Міжнародны суд па правах чалавека ў Стразбурзе 4 кастрычніка вынес чарговы вэрдыкт па чачэнскіх злачынствах Расеі. Расея павінна выплаціць кампэнсацыю памерам у 170 тысячаў эўра чачэнскім жанчынам А. Ганчарук, Х. Махауры і П. Гайгоевай. У студзені 2000 г. расейскія вайскоўцы адкрылі агонь па людзях, былі забіты блізкія гэтых жанчын. Самы яны цяжка параненыя ляжалі ў крыві. Маскоўскія эсэсаўцы “пакінулі іх паміраць”, як кажуць самы пацярпелыя. Мабыць, яны памыляюцца. Эсэсаўцы проста палічылі, што яны забіты, а інакш яны дабілі б жанчын.

Расейскія тэлеканалы рэгулярна дэманстравалі “народное лікованіе” жыхароў Сочы і навакольля ў сувязі з будучай алімпіядай у гэтым заштатным горадзе. Цалкам магчыма, што некаторыя з сочынцаў і сапраўды падумалі пад фанфары: вот зажівём! Ацьверазьвеньне настала вельмі хутка. Дзяржаўная алімпійская мафія накінулася на сочынскую зямлю з прагнасьцю дзікага зьвера. У людзей без лада тлумачэньняў масава адбіраюць іхныя зямельныя ўчасткі пад будаўніцтва алімпійскіх аб’ектаў. Шалёна падскочылі кошты на ўсё. Агаломшанае насельніцтва лямантуе. Нават у Маскве ў вышэйшых колах пачалі абмяркоўваць гэтыя пратэсты. Начальства раптам зразумела: сочынскія людзі могуць прарваць амонаўскія шыхты і ўзяць за горла якую-небудзь міжнародную алімпійскую камісію (даўно падкупленую Крамлём), што прыедзе кантраляваць ход падрыхтоўкі алімпаб’ектаў.

7 кастрычніка пуцінскі нэакамсамол пад мянушкай “Наші” “массово” (як паведамілі расейскія СМІ) адзначыў у Маскве 55-ты дзень народзінаў Пуціна. Як сьцьвярджаюць згаданыя СМІ, “нашісты” вывесілі па ўсёй Маскве тысячу расейскіх трыкалёраў на дахах будынкаў. У іншым месцы яны трымалі вялізазнае “одеяло міра”, сшытае з шматкоў, якія сымвалізавалі розныя народы. Цікава, што яны мелі на ўвазе – спі спокойно, дорогой товарішч? Сапраўды, не хапала толькі “подушкі войны”… А калі сур’ёзна, то арганізаваная маладзёвая тусоўка зьяўляецца чарговым шоў перадвыбарчай прэзыдэнцкай кампаніі Пуціна. Ну сапраўды, не насілі ж яны свае “одеяло” у гонар безаблічнага Зубкова.

Янка Базыль

8/10/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2007
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024