Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (13-14 кастрычніка 2007 г.)
Не покладая рук… 13 кастрычніка нью-ёрцкі суд вынес вэрдыкт: “русскій парень” Кузнецов атрымаў 4,5 гады турмы. Яшчэ ў часы гарбачоўскай “перастройкі”, 22 гады таму Кузняцова ўзялі на працу ў фінаддзел сакратарыяту ААН. Сёлета яго і некалькіх ягоных супольнікаў урэшце арыштавалі і судзілі. На працягу кастрычніка на прадпрыемствах і ва ўстановах Баранавічаў адбываецца “хросны ход” пад дэвізам “Батюшка, а вы-чай не партейный?” Адміністрацыя (спрэс бальшавікі са стажам, у асноўным расейцы-асаднікі) раздрукавала падпісныя лісты на “дабраахвотны” збор сродкаў на дабудову мясцовага даўгабуда – будынка РПЦ. Людзям падсоўваюць пад нос гэтыя фількіны граматы і патрабуюць “прісоедініться к святому делу”. Беларусы, хто сьмялейшы, закрычалі на хрыстапрадаўцаў: “Памятаем мы, як вы з вашай партыяй бурылі храмы ды ламалі крыжы! На прыдурашны “зімовы палац” ад Лукашэнкі у вас грошы ёсьць, а на РПЦ у нас зьдзіраеце!..” “Государственная церковь” працягвае свой цынічны зьдзек з нашага народу. 14 кастрычніка расейская эсэсаўшчына праводзіла карніцкую апэрацыю на дарогах і ў паселішчах Малгабэцкага раёна Інгушэціі. Зьверствы акупантаў выклікалі адпаведную рэакцыю мясцовага насельніцтва. Бяззбройныя людзі атакавалі адзін з блок-пастоў, паадбіралі аўтаматы і кулямёты ў эсэсаўцаў і зьбілі іх на горкі яблык. Нават расейская ваеншчына не магла схаваць гэты ганебны для “русской военной славы” эпізод. У Кіеве 14 кастрычніка афіцыйна адзначаліся 65 ўгодкі ўтварэньня Украінскай Паўстанцкай Арміі, якая змагалася супраць немцаў і расейцаў за незалежнасьць Украіны. Прэзыдэнт Юшчанка падпісаў указ аб наданьні пасьмяротна званьня Героя Украіны камандуючаму УПА Раману Шухэвічу (быў забіты НКВД у 1950 г.). Вялікая дэманстрацыя патрыётаў прайшла праз цэнтар Кіева ад помніка Шаўчэнку да Сафійскай плошчы, сьвяткуючы юбілей нацыянальнай арміі (гэта вам не фальшывы “евромаршык” на ўзбочыне Менску). Міліцыя з цяжкасьцю запабегла адпаведным дзеяньням патрыётаў у адносінах да прамаскоўскай публікі, якая сабралася пад чырвонымі сьцягамі ў іншым месцы ўкраінскай сталіцы. Камуністы і сацыялісты Вітрэнкі пракліналі “бандеровцев” і ўсхвалялі “советскій союз”. Барацьба за вызваленьне Украіны ад чырвонай чумы працягваецца. Днямі адстаўны “агульны лідэр” Мілінкевіч выступіў з чарговай творчай ініцыятывай. Ён агучыў сварэньне “совета мудрецов для европейской інтеграціі” пад сваім кіраўніцтвам. Прозьвішчы і асобы “мудрацоў” у асноўным засьвечаныя ў прамаскоўскай псэўдаапазыцыі ў шэрагу эпізодаў грант-змаганьня. Але зьвярнула на сябе ўвагу адна асоба, што раней неяк не хадзіла ў белай тозе апазыцыянэра – Вячаслаў Хадасоўскі. Прыдворны савецкі “пісатель-публіцыст” яшчэ ў 80-я гады зрабіў пасьпяховую кар’еру на ніве ваяўнічага гэбоўскага антысэмітызму. Усё пісаў кніжкі пра “злачынны Ізраіль”, “братнюю дапамогу савецкага народа і лічно ЦК КПСС прагрэсіўным сілам ва ўсім сьвеце” і аргумэнтавана праклінаў ЗША і антысавецкую Заходнюю Эўропу. На ганарары зарабіў харошыя капіталы, езьдзіць на раскошнай машыне, валодае маёнткамі – так як належыцца “мудрацу”. У вузкіх колах, аднак, вядома, што Хадасоўскі “не любіт Лукашенко”, рэгулярна (у рамках тайнага галасаваньня на рэжымных выбарах) галасуе то за Чыгіра, то за Марыніча. Цяпер ён, падобна, “выйшаў з падпольля”, будзе арганізоўваць з Мілінкевічам і іншымі з гэтай кампаніі прамаскоўскую фронду за “эўрапейскую інтэграцыю”. Як кажуць людзі: “У псэўдаапазыцыі прыліў новых кадраў…” Янка Базыль 15/10/2007 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |