Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Усё ціха на Бангалорскім балоце… Завяршыўся чарговы бангалорскі марш прамаскоўскай псэўдаапазыцыі. Людзі паступова пачалі забывацца пра шумную кампанію пад лёзунгам “Прыйшоў наш час! Усе на Кастрычніцкую плошчу – у Эўропу, у інтэграцыю!” Пасьля “эўрамаршу” арганізатары наладзілі прэс-канфэрэнцыю. Там яны распавядалі пра “генэральную рэпэтыцыю выбарчага змаганьня” ды “як мы паказалі ўладам і Эўропе”… В. Вячорка сказаў на хвалі Радыё Свабода, што ім удалося сабраць на “марш” ад трох да сямі тысячаў чалавек. Нават зацікаўленыя ўдзельнікі прызнаюць, што на Бангалоры было можа каля тысячы. Але ня ў гэтым справа. Хлусіць і ўдаваць герояў на фоне дэманстрацыйнага пшыка маршавікам не прывыкаць, іх не аднойчы лавілі на фальшывасьці. Але нават “Свабода” пры ўсіх намаганьнях стварыць панэгірык на матар’яле чарговай псэўдаапазыцыйнай пустышкі вымушана была паведаміць пра кур’ёзны эпізод, што адбыўся на “пераможнай” прэс-канфэрэнцыі маршавікоў. На прыканцы энтузіястычных рэляцыяў да В. Вячоркі падыйшлі прадстаўнікі студэнцтва і ўрачыста ўручылі яму вядзёрка з саўком. Ды патлумачылі, што гэта яны дораць яму дзеля прыборкі таго, што застаецца на Бангалоры (любімым месцы шпацыраў сталічных кінолагаў з калматымі любімцамі) пасьля выгулу сабакаў. Атрымалася няёмкая для маршавікоў паўза, моладзь сьмяецца з гэтай мізансцэны ўжо другі дзень. Вядома, што моладзь ва ўсім сьвеце любіць кпіць і жартаваць. Клясік сьмехавога жанру Чарлі Чаплін сьцьвярджаў, што трэба ўмець жартаваць і сьмяяцца ў самых цяжкіх і драматычных сітуацыях жыцьця. Трэба прызнаць, што апошні жарт студэнцтва на тэму фальшывых маршавікоў быў у рамках прыстойнасьці і не вызначаўся мовэтонам. Аддалі вядзёрка з саўком, пасьмяяліся ды пайшлі сваёй дарогай. Але ці варта? Ці варта было прыходзіць у сядзібу групоўкі В. Вячоркі, сядзець там і слухаць хлусьлівыя маналёгі, цярпець да канца, каб потым несьці праз залю ў прэзыдыюм свой бангалорскі нацюрморт? На працягу гадоў Вячорка-Мілінкевіч-Лебедько пад камандай камуніста С. Калякіна вядуць знаёмую ўсім псэўдаапазыцыйную палітыку, карыстаюцца тымі ж спосабамі хлусьні і дэзінфармацыі. Яны езьдзяць у Маскву і Брусэль, каб наладзіць “інтэграцыю Беларусі ў Расею лепш за Лукашэнку” (цытуем іхныя заявы з газэтаў). Яны існуюць на гранты з маскоўскіх і заходніх лібэральных фондаў. Нічога не зьмянілася, усё тое ж. З імі даўно ўжо ўсё зразумела – яны ёсьць інтэгральная частка рэжымнай сістэмы. Гэтая частка праводзіць імітатарскую дзейнасьць з мэтай заблытваньня беларускага і міжнароднага грамадзтва. Апошні марш быў чарговым іхным фальшывым манэўрам, арганізаваным разам з рэжымам. Нічога новага. Але зноў некалькі сотняў маладых беларусаў пайшлі за гэтай публікай пад чужымі сінімі сьцягамі. Зразумела, што некаторыя хацелі проста “патусавацца”. Але ж ёсьць і такія, што паверылі ў “эўрапейскасьць” маршавікоў і ад шчырай душы ўліліся ў бангалорскі марш. Потым сумленныя людзі перажылі расчараваньне і вырашылі высьмеяць арганізатараў фальшыўкі. Ім стала брыдка і яны кампэнсавалі сваё расчараваньне сатырычнай акцыяй. На нашу думку, ня трэба больш “зачароўвацца” гэтай публікай (каб не расчароўвацца потым). Ня трэба падносіць ёй сымвалічныя прадметы і тым больш ня трэба кідаць у іх яйкамі або тартамі. Трэба раз і назаўжды зрабіць рацыянальную (бо на грунце жыцьцёвага досьведу) выснову – гэта ня ёсьць змагары і ня ёсьць змаганьне. І адвярнуцца ад іх, пакінуць іх з іхнымі грантамі, іхнай прадажнасьцю і імітатарствам. Не далучацца да іх ніколі, не падстаўляць сябе і не рызыкаваць за гэтую публіку, не ствараць для іх масоўку. Калі вінцучкі-мілінкевічы-лебедько застануцца самы, то і іхныя гаспадары адвярнуцца ад іх. Гэтая зьява зьнікне сама сабой ня гледзячы на сур’ёзныя фінансавыя ўліваньні ў яе. Бо змаганьне за дэмакратыю і за Беларусь базуецца не на “уліваньнях” і не на хлусьлівай дэмагогіі. Не дазваляйце выкарыстоўваць сябе ў чарговы раз. Шукайце шлях да Беларусі, далучайцеся да сумленных людзей, якія паказалі сваім жыцьцём, што служаць Праўдзе і не падманваюць народ, не даюць пустых абяцанак. Ставайце пад сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Адкіньце рускамоўныя газэткі псэўдаапазыцыі, надрукаваныя ў Маскве і Смаленску (імі яны завалілі напярэдадні “маршу” увесь Менск). Далучаймася да Беларускай Салідарнасьці ў абароне беларускай Дзяржавы, культуры і мовы! Янка Базыль 19/10/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |