Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Шэсьце і мітынг у Дзень памяці продкаў Дзяды ў Менску
28 кастрычніка Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правяла ў Менску мэмарыяльныя мерапрыемствы ў гонар Дня памяці продкаў Дзяды. На заклік Партыі больш за дзьве тысячы асобаў сабраліся каля Гадзіньнікавага заводу, а потым рушылі шэсьцем праз цэнтар сталіцы. Абсалютную большасьць удзельнікаў мерапрыемстваў складала моладзь. У гэтым была галоўная станоўчая адметнасьць сёлетніх мерапрыемстваў на Дзяды. У Курапатах, на тэрыторыі Народнага Помніка “Лес Крыжоў” адбыўся мэмарыяльны мітынг. Быў заслуханы выступ Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, — “Нішто ня спыніць Беларусі” (публікуецца). Выступіў намесьнік старшыні Фронту і Партыі сп. Сяргей Папкоў. Ён казаў пра непарыўную сувязь пакаленьняў, угрунтаваную на народнай памяці, на памяці аб нашых драмах і перамогах, нашых пакутніках і героях. Антыбеларускі рэжым самымі жорсткімі мэтадамі спрабуе разарваць гэтую сувязь, каб ператварыць беларусаў у бязмоўны натоўп, які можна пасылаць на катаржную працу ў Сібір. Цяпер ужо рэжым засяляе нашу зямлю прыхаднямі, якія займаюць камандныя пасады ў нашай дзяржаве. А больш за мільён беларускіх мужчынаў, лепшых работнікаў вымушаны працаваць у крымінальнай Расеі, бо ім няма месца на радзіме. Рэжым робіць тое ж, што рабілі саветы і НКВД падчас савецка-маскоўскай акупацыі Беларусі. Русіфікацыя і асіміляцыя беларусаў ідзе поўным ходам і набірае тэмпы ў самых пачварных формах. Нас хочуць пазбавіць душы, роднай мовы, роднай культуры, ператварыць нас у “рускіх” другога, ніжэйшага гатунку. Тут, над сьвятымі магіламі беларускіх ахвяраў мы павінны ўсьведаміць неабходнасьць салідарнага супраціву расейскай акупацыі і асіміляцыі. Беларуская Салідарнасьць – шлях да вызваленьня ад антыбеларускай цемры, шлях да цывілізаванага нармальнага жыцьця ў сваёй роднай краіне. Выступіў Алесь Чахольскі, адказны сакратар Фронту і Партыі. Ён найбольш спрычыніўся да стваральнай працы ў справе пабудовы Народнага Мэмарыялу ў Курапатах. Кіраваў рэстаўрацыяй пашкоджанага вандаламі Крыжа Пакуты. Удзельнікі мітынгу убачылі адноўлены Крыж Пакуты на сваім месцы – у цэнтры кампазыцыі Народнага Мэмарыялу. Выступоўца распавёў пра народнае рушаньне па ўсёй Беларусі. Людзі зьбіраюць ахвяраваньні на Народны Мэмарыял, ствараюць крыжы і прывозяць іх у Курапаты з самых аддаленых куткоў нашай краіны. Яны ўсталёўваюць іх на магілах пакутнікаў. Агульная кампазыцыя Мэмарыялу ўжо вызначылася, але кожны беларус, кожная сямья можа паставіць тут свой крыж. Сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні Фронту і Партыі на Беларусі, павітаў моладзь, якая актыўна далучылася да сёлетніх Дзядоў. Многія з маладых упершыню прышлі ў Курапаты, цяпер яны ніколі не пакінуць безабароннай нашу нацыянальную сьвятыню. Сьвядомыя людзі ўсіх пакаленьняў салідарна адстойваюць Курапаты ад вандалаў, ад разбурэньня рукамі антыбеларускага рэжыму. Курапаты працягваюцца на нашай зямлі. Нават афіцыйныя газэты паведамляюць пра нябачаную раней статыстыку алкагалізацыі насельніцтва, пра рост крымінальнай злачыннасьці. Яны паведамляюць, што жудасная статыстыка назіраецца ў апошнія 10-13 гадоў. Давайце ўдакладнім: працэс маштабнага зьнішчэньня нашага народу пачаўся з 1994 года, калі ўладу ў краіне забрала пастаўленая Масквой групоўка. Усе гэтыя гады групоўка выконвае маштабную праграму па ліквідацыі беларусаў як нацыі. Ім трэба падарваць фізічныя сілы народу, збэсьціць беларусам душу, падавіць нашу волю да супраціву. Усім народам, усімі пакаленьнямі нам трэба супрацьпаставіцца гэтай варожай навале, якая накаціла на Беларусь з усходняй дэспатычнай імпэрыі. Мы не дазволім, каб маскоўскія акупанты зноў расстрэльвалі беларусаў у Курапатах. Гляньце, што яны твораць у Чачэніі. Нядаўна ў Эўрапарляманце ў Брусэлі была арганізавана фотавыстава аб зьверствах расейскага ФСБ і расейскай арміі на Каўказе. Яны пераўзышлі злачынствы нямецкіх фашыстаў. І да гэтай Расеі нас заклікае далучацца і інтэгравацца прамаскоўскі рэжым і прадажная прамаскоўская псэўдаапазыцыя? Няхай яны самы едуць да сваіх гаспадароў і далучаюцца да іх. У вызваленай ад дыктатуры Беларусі абавязкава будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці тыя, хто цяпер разбурае нашу дзяржаву, хто зьнішчае нашу культуру і мову, хто аддае злачынныя загады і выконвае іх. Нашай працай, нашымі агульнымі намаганьнямі будзе нармалізавана жыцьцё на Беларусі. Будучыня нашай краіны прыўкрасная і сьветлая. Мэмарыяльны мітынг грамада распачала і скончыла сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”. Людзі ўсталявалі новыя крыжы на магілах пакутнікаў, запалілі сьвечкі і зьнічы, усклалі кветкі да крыжоў. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 29/10/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |