Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (24-31 кастрычніка 2007 г.)

“Комсомольская правда в Белоруссіі” (ёсьць такая газэта) паведаміла 24 кастрычніка пра “подзьвіг” ФСБ на Беларусі. 41-гадовы адстаўны афіцэр ФСБ (сьледства не раскрывае ягонае імя) вырашаў сваю жыльлёвую праблему ў нашым Слоніме.
Ягоная маці (“герой”-чэкіст пайшоў служыць Расеі з Беларусі) адпісала сваю кватэру яму і ягонай пляменьніцы. Сваю частку кватэры чэкіст прадаў, захацеў завалодаць і другой часткай. Прыехаўшы з Масквы, ён пачаў шукаць кілера, прапануючы за забойства пляменьніцы 600 даляраў (!). Дзякуй слонімскай міліцыі, яна даведалася пра падрыхтоўку злачынства і падаслала свайго супрацоўніка да чэкіста. Атрымаўшы аванс у 100 даляраў, міліцыянт папрасіў дзяўчыну паляжаць у хмызьняку з удаўкай на шыі і зазьняў на відэакамэру “труп”, заліты кетчупам. Пасьля паказу фільма і атрыманьня “выканаўцам” ганарару міліцыя арыштавала чэкіста. Ідзе сьледства. А некаторым ня верыцца, што ФСБ гэта – злачынная арганізацыя.

30 кастрычніка адбыўся чарговы крывавы інцыдэнт у расейскім ГУЛАГу. У спэцкалёніі г. Наватроіцка Арэнбургскай вобласьці на начное дзяжурства заступілі ахоўнікі. Заступіўшы, яны пачалі актыўна “сагравацца” гарэлкай. У выніку пьяныя ахоўнікі наладзілі паміж сабой перастрэлку, двое зь іх былі забіты. Днямі пад Пецярбургам адбылося чарговае паўстаньне непаўналетніх вязьняў у канцлягеры. Гэтым разам СМІ не паведамілі дэталяў пра прычыны і крывавыя вынікі паўстаньня. Будні “дэмакратычнай Расеі”…

Разьвялося “мудрацоў” на нашую галаву… 30 кастрычніка ў Вільні было паведамлена пра стварэньне міжнароднай групы “мудрацоў па Беларусі”. Пра гэта заявіў былы міністар замежных справаў Летувы Антанас Валёніс. Сярод іншага ён сказаў, што “галоўным мудрацом” мяркуецца прызначыць былога прэзыдэнта Польшчы (і былога ж міністра часоў прамаскоўскага рэжыму Ярузэльскага) Аляксандра Квасьнеўскага. У беларусаў, як водзіцца, ніхто ні аб чым не спытаўся. Нядаўна мы паведамлялі на старонцы pbpf.org пра групу “мудрацоў”, якую зьбірае пад сябе вядомы А. Мілінкевіч. Нешта падобнае ўжо колькі разоў спрабаваў зьляпіць А. Лебедько. Кампанія пад дэвізам “Без мяне мяне жанілі” набірае абароты. Ва ўсходне-эўрапейскай прасторы запахла грантамі “на беларускую дэмакратыю”. Выкінутыя з палітычнага жыцьця асобы рэанімуюцца за кошт прафанацыі ідэі вызваленьня Беларусі. Колькі яшчэ ўзьнікне ўсялякага ўсяго ў мутнай вадзе калябеларускай тэматыкі!

Лакальны канфуз. Палатніца Вольга Абрамава адмовілася выступаць на “сацыяльным маршы”, які на пачатку лістапада арганізоўвае на балоце Бангалор “група товарішчей”, вядомых нам па правальнаму “европейскому маршу”. В. Абрамава заявіла на іхную прапанову ёй “выступіць ад імя парляманту РБ”: “Пратэставаць супраць адмены ільготаў трэба было да прыняцьця закону аб адмене, а які цяпер сэнс?” Трэба прызнаць, што Абрамава гэтым ня хочучы таго раскрыла сапраўдную сутнасьць чагровага балотнага маршу і ягоных папоў-гапонаў. Камуніст Ухналёў і іншыя маршавікі ў чарговы раз выпусьцяць пару, паводзяць людзей па сабачніку на ўскраіне сталіцы і прымуць чарговае “обрашченіе к презіденту”. Нават палатнікам ужо няёмка ўдзельнічаць у гэтай прафанацыі.

Янка Базыль

2/11/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2007
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024