Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (1-3 лістапада 2007 г.)

1 лістапада генасамблея ЮНЕСКО ў Парыжы прыняла дэклярацыю аб Галадаморы ва Украіне, арганізаваным маскоўскімі ўладамі ў 1932-33 гг. (да 10 мільёнаў ахвяраў). Былі спрэчкі і дыскусіі. У выніку ў тэксьце дэклярацыі падзеі названы “трагедыяй”, няма вызначэньня “генацыд”.
І зразумела чаму. У фармулёўцы пра генацыд трэба было б назваць таго, хто тварыў генацыд – Расею, расейскіх акупантаў Украіны. Можна сябе ўявіць, колькі шалёных нафтавых мільёнаў кінула Масква на подкуп дэлегатаў генасамблеі. Але Крэмль не адкруціцца ад адказнасьці. Галадамор прызнаны генацыдам украінскага народу парлямантамі Аўстраліі, Угоршчыны, Летувы, Грузіі і Эквадора. Гэта толькі пачатак.

1-3 лістапада ў адным з раёнаў сталіцы Крыма Сімфэропалі крымскія татары абаранялі сваю зямлю. Зразумела, што расейскія інтэрнэтвыданьні называюць іхныя дзеяньні “самозахватом землі”. Улады за вялікі хабар прадалі татарскія землі фірме “Олві-Крым” (зразумела, капітал расейскі). Фірма пачала будаваць на захопленых землях аб’екты. Але туды прышлі 300 татарскіх мужчынаў, вытурылі будаўнікоў і ахову і апэратыўна разбурылі гэтыя аб’екты. Татары занялі абарону на сваёй зямлі. Іх атакавалі 500 спэцназаўцаў з бранемашынамі і сотні пераапранутых у “казакоў” расейскіх асаднікаў. Татары адбілі некалькі штурмаў. З усіх канцоў Крыма на Сімфэропаль рухаюцца татарскія падмацаваньні. Памагай Бог змагарнаму народу ў абароне роднай зямлі!

2 лістапада ва ўкраінскім горадзе Івана-Франкоўску паставілі знак на месцы будучага помніка, прысьвечанага ўкраінскім “гастарбайтэрам”, якія загінулі ў Расеі. Вядома, што для беларусаў, украінцаў і малдаванаў “мірный труд” у Расеі ператварыўся ў статыстыку зьнішчальнай вайны: загінулі, былі паранены і скалечаны, зьніклі бяз вестак ужо тысячы нашых людзей. Расейскія СМІ, камэнтуючы праект помніка, пасыпалі лічбамі пра ўкраінцаў, што працуюць у Італіі, Гішпаніі, Польшчы. Але ў цывілізаваных краінах няма такога жаху, як у Расеі. Ня ўдасца расейцам прыкрыць свой фашызм чужой статыстыкай.

Раніцай 3 лістапада чачэнскія партызаны атакавалі расейскую аўтакалёну на дарозе Грозны-Аргун. Пашкоджаны машыны, расейскія генэралы прызнаюць аднаго параненага. Прычым, падкрэсьліваюць, што паранены – “упаўнаважаны МУС РФ па Башкірыі”. Зразумела чаму. Каб склалася ўражаньне, што па чачэнскай дарозе ехала башкірская калёна. Даўно вядома, што вайскоўцаў з мусульманскіх этнасаў не пасылаюць на чачэнскую вайну. Ня толькі мусульманскія аўтаноміі, але і будыйская Калмыкія прынялі рашэньне не аддаваць сваіх сыноў на расейскую каляніяльную вайну. Так сама як і ў Чачэніі, акупанцкі “упономоченный” Масквы ў Башкортастане – прысланы расеец.

Янка Базыль

4/11/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2007
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024