Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
11 лістапада сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Асьвета і сіла” (публікуецца). З дакладам аб палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні на Беларусі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. З усяе Беларусі паступаюць зьвесткі пра жорсткую палітыку русіфікацыі і асіміляцыі. Нават у школах з беларускай мовай навучаньня рэжымныя русіфікатары ў агрэсіўнай форме зьдзяйсьняюць праграму зьнішчэньня беларускай культуры. Напрыклад, у адной са школ у вялікім сяле паблізу Салігорска маладая настаўніца атрымала загад адміністрацыі ўпарадкаваць фонд школьнай бібліятэкі. Настаўніца выканала заданьне: аформіла стэнды з новымі паступленьнямі кніг, часопісаў і газэт, напісала плякаты з цытатамі пра карысьць чытаньня і г.д. Замест падзякі беларуская настаўніца атрымала строгую вымову ад начальства. Яе прымусілі перарабіць працу. Адзіным “пунктам абвінавачваньня” быў той факт, што настаўніца аформіла бібліатэку на беларускай мове. Русіфікатары спасылаліся на вышэйшае начальства. Сітуацыя з выцясьненьнем беларускай мовы вяртаецца ў самыя змрочныя часы. У пэўным сэнсе такога не было нават пры савецкім рэжыме, які вымушаны быў захоўваць некаторыя фармальныя прыкметы адметнасьці ў саюзнай рэспубліцы. Зразумела, што мэтай цяперашняга прамаскоўскага рэжыму зьяўляецца поўная ліквідацыя беларускай мовы і культуры, і гэта ёсьць часткай іхнай праграмы ліквідацыі беларусаў як нацыі. Гэта ёсьць адзін з напрамкаў агрэсіўнай і разбуральнай зьнешняй палітыкі крамлёўскай імпэрыі. Мы бачым, як у апошнія дні Масква разгарнула адразу некалькі правакацыяў на зьнешнепалітычным поле. У Грузію кінуты вялікія сродкі на арганізацыю прамаскоўскай апазыцыі, якая дзейнічае супраць легітымнай улады. Масква аркестравала на працягу некалькіх дзён акцыі гэтай апазыцыі. Але падобна, што правакацыя правалілася дзякуючы адэкватным дзеяньням кіраўніцтва краіны, якое нечакана для Масквы прыняло экстрэнныя захады дзеля навядзеньня парадку ў сталіцы і раскрыла падступныя пляны суседняй імпэрыі і яе агентуры ў Грузіі. У тыя ж дні начальнік штаба ўзброеных сілаў Расеі Балуеўскі заявіў, што Расея спыняе ўдзел у міжнародным пагадненьні па абмежаваньню звычайных узбраеньняў. Гэта была агрэсіўная заява, накіраваная супраць заходніх дэмакратычных краінаў. Крэмль актыўна стварае істэрычную атмасфэру небясьпекі і крызісу, палохае сваё насельніцтва і міжнародную супольнасьць. Гэты рэжым ня можа існаваць у нармальнай сітуацыі. Надзвычайнасьць, “варожае атачэньне”, “жалезная рука” – даўно вядомыя мадэлі крамлёўскай зьнешняй і ўнутранай палітыкі. Забесьпячэньне “трэцяга тэрміну” Пуціну ёсьць цяперашняй тактычнай задачай гэтых небясьпечных манэўраў. Вельмі важна, каб Беларусь не знаходзілася ў сфэры расейскага палітычнага авантурніцтва. Выступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны паведамілі аб кампаніі грунтоўнай русіфікацыі беларускага школьніцтва. Навучальныя і выхаваўчыя ўстановы брутальна адразаюць беларускіх дзяцей ад роднай культуры і мовы. На новы капыл паўтараецца даўно вядомая савецкая спроба стварэньня “новага чалавека” – гэтым разам беларуса, які пазбаўлены ўсяго роднага, свайго нацыянальнага інтэлектуальнага багажу. Беларуса русіфікатары мяркуюць ператварыць у “рускага” другога гатунка. Ужо цяпер Масква з дапамогай мясцовага рэжыму наносіць па нашай культуры і інтэлекту ўдары, каб ператварыць наш народ у мала адукаваную масу, прыдатную для сібірскай працы на імпэрыю. Па іхных “задумках” месца беларусаў на нашай зямлі мусяць заняцьць “рускія першага гатунку”, якія будуць гаспадарыць на нашай зямлі. Так дзейнічае крамлёўскі рэжым, які актыўна зьнішчае і народы Расейскай Фэдэрацыі. Беларусы павінны супрацьпаставіць дзікаму экспэрымэнту сваю нацыянальную салідарнасьць. Важна, каб людзі разабраліся ў тым, што адбываецца ў нашай краіне і ўбачылі шлях выйсьця з небясьпечнага тупіка, куды заганяюць нас непрыяцелі Беларусі. Нацыянальнае Адраджэньне – сапраўды магутная зброя барацьбы супраць акупантаў-русіфікатараў. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 11/11/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |