Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

87-Я УГОДКІ СЛУЦКАГА ЗБРОЙНАГА ЧЫНУ

25 лістапада сябры і прыхільнікі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі палітычную акцыю на Случчыне ў гонар 87-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. Акцыя адбылася пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі, гэрбам “Пагоня” і транспарантамі “Ніякіх саюзаў з імпэрскай Расеяй!”, “Беларуская Салідарнасьць – наш адказ расейскай агрэсіі”, “Слава героям Слуцкага Збройнага Чыну!”.

Менчукі праехалі на аўтобусе на мясьцінах, дзе ў лістападзе-сьнежні 1920 г. Беларуская Народная Армія змагалася за незалежнасьць Беларусі, абараняючы нашу зямлю ад расейска-бальшавіцкай агрэсіі. Мітынгі і шэсьці адбыліся ў Грозаве, Семежаве, Вызьне (цяпер Чырвоная Слабада) і ў гістарычным цэнтры Слуцка. Да менчукоў далучыліся мясцовыя жыхары і сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ з Слуцка і сябры “Маладога Фронту” з г.Салігорску. Людзі, сьпявалі ваярскія гімны, ускладалі кветкі і вянкі да крыжоў на магілах герояў і месцах баёў, запальвалі зьнічкі і сьвечы, маліліся.

На мітынгах выступалі намеснікі старшыні Фронту і Партыі Юрый Беленькі, Сяргей Папкоў, адказны сакратар Управы Фронту і Партыі Алесь Чахольскі. Была выказана ўдзячнасьць жыхарам вёсак Грозаў і Семежава за захаваньне і дагляд за крыжамі, якія ўсталяваныя ў памяць Слуцкіх Герояў. У прамовах выступоўцаў была адзначана, што для сучасных беларусаў, дарослых і моладзі, Слуцкі Збройны Чын зьяўляецца прыкладам змаганьня супраць расейскага імпэрскага акупанта. Гэта вельмі актуальна ў цяперашні час, калі гэбоўска-пуцінская імпэрская хэўра вядзе эканамічную, сацыяльную і інфармацыйную вайну супраць нашай краіны. У Расеі мільёнамі вымірае няшчасны народ, жыруе толькі лубянская і алігархічная эліта. Там ужо няма каму пампаваць газ і нафту, працаваць на Поўначы і ў Сібіры, служыць ў іх варварскай арміі. Вось туды, за тысячы кілёмэтраў ад роднага дому яны й зьбіраюцца накіраваць беларусаў, нашых работнікаў, інжынэраў, нашу моладзь. Змагарныя Случакі дакладна сьведчаць, што галоўны вораг беларусаў гэта імпэрская Масква. Ня можа забойца нашага народа быць саюзнікам і тым больш сябрам.
Мэрапрыемствы завяршыліся мітынгам і сьпяваньнем гімну “Магутны Божа” перад гістарычным будынкам у Слуцку, у якім адбыўся Зьезд Рады Случчыны ў лістападзе 1920 года.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
26 лістапада 2007 г.

2511-1.jpg

2511-7.jpg

2511-4.jpg

2511-2.jpg

26/11/2007 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2007
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024