Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Тэлевізійнае блюзьнерства ў Курапатах Нагадзіць у сьвятым месцы, такі ёсьць зьмест усялякага вандальнага кашчунства. 22 сьнежня адбыўся чарговы акт блюзьнерства ў Курапатах. Гэтым разам вандалы не хаваліся ад людзей і актыўна задзейнічалі ў блюзьнерскім чыне дзяцей. Каля 16.00 увечары людзі ўбачылі над тэрыторыяй Народнага Мэмарыялу ахвяраў генацыду беларускага народу яркія ўспышкі электрычнага сьвятла і здалёк пачулі расейскую музыку і сьпевы – “весёлые і задорные”. 29/12/2007 › Навіны ВІНШАВАНЬНЕ З НАРАДЖЭНЬНЕМ ХРЫСТОВЫМ Дарагія землякі, фронтаўцы, беларусы! Радасных сьвятаў! Віншую ўсіх беларусаў-католікаў, вуніятаў і пратэстантаў з Нараджэньнем Хрыстовым і з Новым годам! Зычу найлепшага ў жыцьці – здароўя, волі і незалежнасьці Бацькаўшчыны-Беларусі! 24/12/2007 › Навіны Зянон Пазьняк: Канцэпцыя новага беларускага Адраджэньня Сёньня (05.12.2007) выйшла з друку новая кніга Зянона Пазьняка “Развагі. Канцэпцыя новага беларускага Адраджэньня”. Гэтае выданьне зьяўляецца першай часткай трохтомнага цыклю, астатнія тамы павінны пабачыць сьвет у наступным годзе. Кніга выдадзеная ў цьвёрдай вокладцы, мае больш за 300 старонак, сотні ўнікальных здымкаў і копіяў дакумэнтаў і самвыдатаўскага друку. Артыкулы, якія зьмешчаныя ў выданьні, ахопліваюць пэрыяд ад 1990 да 1996 году, да пачатку эміграцыі старшыні БНФ. 17/12/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь Мін’юст пагражае ліквідацыяй КХП-БНФ 6 сьнежня 2007. Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ. Мін’юст папярэдзіў партыйцаў аб недапушчальнасьці распальваньня міжнацыянальнай варожасьці. Падставай для папярэджаньня стаў ліст «Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва», які сябры Партыі распаўсюджвалі (гл. сьпісы папярэджаных чыноўнікаў) ў дзяржаўных органах. Паводле Мін’юсту, ліст «накіраваны на фармаваньне непрыязі, нянавісьці да расейскай нацыянальнасьці. У ягоным тэксьце абражаюцца пачуцьці грамадзянаў у зьвязку зь іх прыналежнасьцю да расейскай нацыянальнасьці, утрымліваюцца паклёпніцкія выказваньні». Мін’юст указаў, што ў лісьце падаецца тэндэнцыйная інфармацыя ў адносінах да палітыкі Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь у (цытата) «збліжэньні беларускага і расейскага народаў, грубыя паклёпніцкія нападкі ў дачыненьні да нацыянальнай палітыкі Расейскай Фэдэрацыі, народа Расеі і яго гісторыі». Міністэрства юстыцыі прапануе спыніць распаўсюджваньне ліста і прызнаць яго распаўсюд памылковым дзеяньнем. У выпадку невыкананьня партыю ліквідуюць. Паводле Радыё свабода і сеціва 13/12/2007 › Навіны Галіна Пазьняк: “Беларусь у сэрцы” Кніжка Галіны Пазьняк „Беларусь у сэрцы”, побач з працамі Сяргея Навумчыка, адно з першых выданьняў, дзе прадстаўлены разгорнутыя (хоць і фрагмэнтарна) ўспаміны пра рух Беларускага Адраджэньня ў канцы 80- і 90-х гадах мінулага стагоддзя, пра беларускіх адраджэнцаў і барацьбу, якая прывяла да аднаўленьня і ўсталяваньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. 11/12/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь ( Выступ на сьнежаньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” Год-два таму пуцінская Масква зразумела, што купіць Беларусь за “так” у свайго сатрапа ім ня ўдасца. Сатрап прадаваўся толькі за ўладу над Крамлём. 11/12/2007 › Навіны 9 сьнежня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (публікуецца). 10/12/2007 › Навіны Асаблівасьці стварэньня беларускай ідэнтыфікацыі* Раздвоенасьць сучаснай беларускай ідэнтыфікацыі 10/12/2007 › Аналітыка Зянон ПАЗЬНЯК: ЧАРГОВЫЯ КРОКІ АНТЫБЕЛАРУСКАГА РЭЖЫМУ ПА ЛІКВІДАЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ Ліквідацыя беларускай фундамэнтальнай навукі ад самага пачатку ёсьць адзін з галоўных накіраваных удараў антыбеларускага рэжыму ў справе нацыянальнага вынішчэньня Беларусі. Матывацыя, якую выкарыстоўваюць непрыяцелі, выглядае цалкам банальнай. Яна добра вядомая яшчэ за часы палітыкі Савецкага Саюза на “ўскраінах імпэрыі”. Гэта матывацыя “неадукаванага прагматызму” – патрабаваньне ад навукі непасрэднай сувязі з вытворчасьцю і непасрэднай вытворчай аддачы навуковых дасьледваньняў. Такая матывацыя лёгка ўспрымаецца малакультурнымі людзьмі. 7/12/2007 › Навіны З. Пазьняк: “У Расеі жорсткая калектыўная дыктатура” Сяргей Навумчык, Прага Пазьняк: “Выбары ў Расеі ўжо даўно ёсьць звыклай руцінай гэбізму - гэта значыць, сыстэмы ўлады, якая там усталяваная. 4/12/2007 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |