Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
З. Пазьняк: “У Расеі жорсткая калектыўная дыктатура” Сяргей Навумчык, Прага Пазьняк: “Выбары ў Расеі ўжо даўно ёсьць звыклай руцінай гэбізму - гэта значыць, сыстэмы ўлады, якая там усталяваная. У Расеі якраз назіраецца вельмі небясьпечны зьбег абставінаў для разьвіцьця клясычнага імпэрскага фашызму. Настальгія па “вялікай імпэрыі”, палітычныя паразы ў Прыбалтыцы, Украіне, Чачэніі, Грузіі, бездань паміж правінцыяй і сталіцай, паўсюдная крыміналізацыя грамадзтва, паўсюдная карупцыя ўлады, і пры гэтым - унікальная і абсалютная ўлада КГБ, які, трымаючы ў руках ніткі міжнароднага тэрарызму, істотна ўплывае на ўсясьветную палітыку, на цэны і разьмеркаваньне ўсясьветных энэргетычных рэсурсаў. У Расеі нават пасаду “нацыянальнага лідэра” падрыхтавалі. І сумуюць па Сталіну. Шчасьце яшчэ, што гушкаюць шэрага Пуціна. Бо калі б зьявіўся кліент “с отвагой во взоре”, дык іншай была б і размова. Другі аспэкт, які не магу не адзначыць - гэта часовае прасьвятленьне ў галовах некаторых заходніх спэцоў ад палітыкі. Сьпевакоў пра “расейскую дэмакратыю”. Гэта, бадай, адзіны новы палітычны вынік расейскіх выбараў — бурбалкі ў заходніх фантанах. Праўда, ненадоўга. Жыцьцё паказала, што “калектыўная” Эўропа можа добра паразумецца з “калектыўнай” дыктатурай. Нават калі янга фашысцкая. …Перад пачаткам Другой усясьветнай вайны Англія і саюзьнікі падпісалі пагадненьне з Польшчай, што калі немцы на яе нападуць, дык яны ўступяць у вайну (а немцы патрабавалі тагачасны Данцыг (Гданьск). Немцы напалі на Польшчу, забралі Гданьск, а Польшчу ніхто не бараніў. І была такая крылатая фраза — “Ніхто не хацеў паміраць за Гданьск”. Для нас, беларусаў, гэта ёсьць галоўнае, пра што мы павінны ведаць і памятаць. Крыніца: Радыё Свабода 4/12/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |