Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
( Выступ на сьнежаньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” Год-два таму пуцінская Масква зразумела, што купіць Беларусь за “так” у свайго сатрапа ім ня ўдасца. Сатрап прадаваўся толькі за ўладу над Крамлём. Тады ўзгарэлася газа-нафтавая вайна, дакладней агрэсія, якая перарастае цяпер ў вайну фінансавую і эканамічную. Масква груба паламала дамоўленасьці і абавязацельствы Будапэшцкага Мэмарандума 1994 года (чатырох краінаў – ЗША, Англіі, Расеі і Беларусі) і пачала эканамічную вайну, якая пры ўсёй, здавалася б, неверагоднасьці гэтай высновы мае магчымасьць перарасьці ў сілавую агрэсію маскоўскага гэбізму (на што яны здольныя, мы ведаем). Каб убачыць сутнасьць новай захопніцкай палітыкі (якая, дарэчы, адкрыта прамаўляецца і робіцца) карысна часам зьвярнуць увагу на выказваньні непрыкметных людзей, якія ў сістэме гэбізму выконваюць функцыю “агучвальнікаў” думак палітычнага начальства (калі начальству выказвацца нязручна ці непажадана). Адным з такіх “гучальнікаў” зьяўляецца спалены расейскі шпіён А. Суздальцаў (Лукашэнка вытурыў яго зь Беларусі за шпіёнства ў карысьць Расеі). Пасьля правалу гэтага рэзідэнта Лубянка яго легалізавала і дае “выказвацца” нават у Стразбургу і Брусэлі. Вось які тэкст яму было даручана агучыць летам гэтага года ў Стразбургу: Вось сутнасьць агрэсіі, якую не агучваюць рускія “генэралы палітыкі”, гаворачы нібыта пра рынак і “датацыі” (якіх на справе не існавала). Гэтая інфармацыя “гучальніка” была зроблена для Рады Эўропы, каб тыя, гаворачы пра “дэмакратызацыю” Лукашэнкі, разумелі і падтрымлівалі Маскву. Прывяду яшчэ адну цытату з выступу гэтага “рэтранслятара”. Расейцы ў размовах між сабой кажуць і лічаць (небезпадстаўна), што Беларусь чакае энэргетычны голад і што “кардынальна зьмяніць ягоны балянс” “можа толькі ўласная АЭС”. (За што Лукашэнка і ўхапіўся). А цяпер, вось як інфармуе чыноўны Стразбург шпіён Суздальцаў: “Строительство в 500 км от Москвы АЭС руками китайцев, иранцев и даже украинцев является неприемлемым для Москвы. В итоге, ситуация с белорусской АЭС способна резко изменить формат отношений между РФ и РБ”. Як кажуць, прасьцей не скажаш. Такі ёсьць зьмест новай вайны і палітычна-эканамічнай агрэсіі Расеі супраць Беларусі. У рэчышчы і пад сьцягам гэтай вайны (але з лагоднай мінай) зьбіраецца ў хуткім часе (сярэдзіна сьнежня) прыехаць у Менск Пуцін на два дні. Сутнасьць гэтай паездкі – выкананьне заданьня “калектыўнага дыктатара” – расчыстка шляхоў для расейскага гэбоўскага капіталу на Беларусь і падрыхтоўка (у выпадку посьпеху) умоваў для Улічым, што ва ўмовах абсалютнай улады КГБ у Расеі ніякія законы і фармальнасьці брацца ў разьлік ня будуць. У Пуціна і ягонай групоўкі застаўся на гэта (на трэці тэрмін Пуціна і “канстытуцыйны акт”) яшчэ адзін шанец – прэзыдэнцкія выбары ў 2008 годзе ў Расеі. Супрацьстаяць расейскай палітычнай інвазіі і спыніць яе можа толькі Беларускі народ (не Лукашэнка). Таму, зразумела, што Масква праз свае магчымасьці пастараецца ліквідаваць на Беларусі патэнцыяльную небясьпеку для сваёй агрэсіі – ізаляваць небясьпечныя для яе асобы, партыі, арганізацыі, структуры, установы нацыянальнага кшталту. Гэта робіцца ўвесь час, а цяпер (што для павярхоўных назіральнікаў здаецца дзіўным) у шматкроць павялічылася. Якраз з пачаткам “новай” расейскай агрэсіі супраць Беларусі ў канцы 2006 г. узмацніўся масавы перасьлед беларускай моладзі, беларускіх інстытуцыяў, арганізацыяў і г.д. Падрыхтоўка да забароны адзінай беларускай адраджэнскай Партыі Народнага Фронту (КХП-БНФ), вынік спакойнай і пасьлядоўнай працы якой стаў рэальна адчувацца ў цяперашнім беларускім грамадзтве, — гэта якраз праява “новай агрэсіі” і ліхаманкавага сьпяшаньня пуціністаў Расеі перад апошнімі для іх выбарамі. Тут варта нагадаць істотнае палажэньне беларускага змаганьня, якое мы вызначылі і абмеркавалі два гады таму. У змаганьні з расейскай імпэрскай палітыкай і агрэсіяй у цяперашніх абставінах беларусы, і найперш беларускія адраджэнцы, павінны ствараць сваю беларускую сілу, на ёй грунтавацца і на яе абапірацца. Ні ў якім разе і ні пад якім прафанскім (ці заведамым) тлумачэньнем нельга аб’ядноўвацца з антыбеларускім рэжымам у ягоным канфлікце з пуцінскай уладай. Нельга траціць нацыянальную сілу, пасаваць, разбройвацца, стацца гноем, таптаньнем у подлай шкурнай чужой барацьбе. Нельга мяняць Сьцяг, прынцыпы і ідэалы з-за страху ці дзеля прымітыўнага выжывецкага прагматызму. Бо гэта – канец, здрада, ганьба і небыцьцё, страта будучыні Беларусі. Трэба змагацца за Беларусь, самым за сябе, супраць абодвух. Бо яны — адно. Паўтараю гэта зноў, гэтую азбуку палітыкі і змаганьня, бо філісьцерскі піск у такіх мамэнтах, імкненьне кінуцца ад страху ў абдымкі любога тырана, гвалтаўніка й прыгнятальніка, шукаць у яго абароны, — такія паводзіны былі заўсёды ў спалоханых бясьсільных людзей. На іхных сагнутых карках ехалі Гітлер і Сталін, “дучэ” і нават Лукашэнка. Але ня можа цэлы народ стацца бесхрыбетным. Новае змаганьне вылучыць новых людзей. Ніякія забароны беларускіх партыяў, ніякія пасадкі ў турму “беларускай моладзі” ні для гэбоўскай Расеі, ні для антыбеларускага рэжыму ня пойдуць на карысьць. Як у песьні пяецца: “мы знаем, што трэба рабіць”. І беларусы гэта зробяць. Зянон Пазьняк 9 сьнежня 2007 г. 11/12/2007 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |