Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Канцэпцыя новага беларускага Адраджэньня Сёньня (05.12.2007) выйшла з друку новая кніга Зянона Пазьняка “Развагі. Канцэпцыя новага беларускага Адраджэньня”. Гэтае выданьне зьяўляецца першай часткай трохтомнага цыклю, астатнія тамы павінны пабачыць сьвет у наступным годзе. Кніга выдадзеная ў цьвёрдай вокладцы, мае больш за 300 старонак, сотні ўнікальных здымкаў і копіяў дакумэнтаў і самвыдатаўскага друку. Артыкулы, якія зьмешчаныя ў выданьні, ахопліваюць пэрыяд ад 1990 да 1996 году, да пачатку эміграцыі старшыні БНФ. З. Пазьняк: У кнізе сабраныя артыкулы, выступы на тэлебачаньні і ў парлямэнце. У іх адлюстраваная палітыка Народнага Фронту, якая прывяла да незалежнасьці Беларусі. Артыкулы выбраныя канцэптуальна. Другая частка – гэта дадатак у дакумэнтах. Там ёсьць дакумэнты фракцыі БНФ у парлямэнце, рашэньні Соймаў, фотаздымкі, якія могуць быць цікавыя для дасьледчыкаў, як першакрыніца. У другім томе мяркуецца адлюстраваць пэрыяд з 1996 па 2007 гады. У трэцім томе знойдуцца працы, якія пагрунтаваныя на ўспамінах. Там паказаныя жыцьцёвыя падрабязнасьці, якія ў палітычныя артыкулы не ўваходзяць, таму яны будуць мець асаблівую цікавасьць для чытача. У кнізе ўпершыню апублікавана мноства ўнікальных здымкаў і копіяў дакумэнтаў. Якія зь іх найбольш каштоўныя? З. Пазьняк: Ёсьць шмат здымкаў зь дзейнасьці Фронту, якая нават тады не адлюстроўвалася. Гэта, на мой погляд, вельмі цікавыя здымкі з 1991 году, калі мы вярталі незалежнасьць. Шмат здымкаў, якія паказваюць стаўленьне людзей да камунізму. Людзі выходзілі стыхійна, без аніякай арганізацыі, пісалі лёзунгі: “Камуністы – вашае месца ў гробе. Вон зь Беларусі”. Ёсьць некаторыя дакумэнты рашэньняў Вярхоўнага Савету, Менскага гарадзкога савету. Ілюстрацыя гаворыць вельмі шмат для разуменьня эпохі. Адзін здымак можа сказаць значна болей, чым дасьледаваньне. Ці слова канцэпцыя, у гэтым выпадку, мае выключна мінулы час, ці Вы мяркуеце, што ідэі Вашай кнігі актуальныя й цяпер? Мінула, як-ніяк, амаль 20 гадоў з таго часу. З. Пазьняк: Так, таму што людзі, якія будуць чытаць гэтыя “90-я гады”, тыя, хто разьбіраецца, будуць зьдзіўляцца, што быццам бы чытаюць пра сёньняшні дзень. Асноўны сэнс барацьбы не зьмяніўся – трывае барацьба паміж расейскімі імпэрскімі сіламі й беларускім нацыянальным адраджэньнем. Ідзе барацьба нацыі за выжываньне, за незалежнасьць, за мову й нашую культуру. Усё гэтае мае пэўныя правілы й гісторыю. Усё гэта павінна адбывацца па афіцыйных законах. Ёсьць тэарэтычныя рэчы ў змаганьні, якіх нельга пераскочыць. Калі чалавек-змагар ня будзе дзейнічаць адпаведным чынам у барацьбе за свабоду, то ён прайграе. Гэта навука. Тут пададзены сыры матэрыял таго часу. Але падбраны ён так, што з гэтага матэрыялу вынікае канцэпцыя барацьбы. Гэтыя матэрыялы актуальныя сёньня, бо сёньня працягваецца тое самае, але ў другім часе й трошкі ў іншых дэкарацыях, а сутнасьць засталася тая самая. Кніга “Развагі. Канцэпцыя новага беларускага Адраджэньня” была выдадзеная дзякуючы падтрымцы беларусаў з Амэрыкі й Польшчы, а таксама за сродкі самога Зянона Пазьняка. Дзьмітры Гурневіч, Польскае радыё для замежжа 17/12/2007 › Навіны, Змаганьне за Беларусь |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |