Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Дзяржынскі ў труне перавярнуўся б… 6 сьнежня ў Маскве хоры гэбэшнікаў сьпявалі “многае лета”, удавалі “благолепіе” і кланяліся ў дыме кадзілаў. Начальнік ФСБ Патрушаў пранёс на выцягнутых руках абраз і паклаў яго перад алтаром. Запраграмаваны правал. Правальшчыкі апошняга выбарчага шоў у Расеі ствараюць “едіный фронт”. 10 сьнежня шахматыст Г. Каспараў і думец Ул. Рыжкоў заявілі, што “у цяперашняй гістарычнай сітуацыі ў Расеі трэба ствараць адзіную шырокую апазыцыйную арганізацыю, у якой сабраліся б усе…” Беларусам даўно знаёмы гэты спосаб дэзарыентацыі грамадзтва. Зьбяруцца ў адно расейскія вінцучкі, лебедько, калякіны. Цікава, хто ў іх будзе мясцовымі мілінкевічам і казуліным? Гэта высьветлілася 22 сьнежня. У гэты дзень ЦВК РФ выкінула са сьпісу кандыдатаў на прэзыдэнта згаданага шахматыста, а таксама былога дысідэнта Ул. Букоўскага ды яшчэ некалькіх непажаданых пуцінскіх-мядзьведзеўскіх канкурэнтаў. У спісе з сямі кандыдатаў засталіся ад “апазыцыі” толькі вядомы нам Б. Нямцоў і былы прэм’ер РФ М. Касьянаў (празваны ў народзе за любоў да карупцыі “Міша два процента”). Падобна, што менавіта ім лубянскія рэжысёры вызначылі парнае амплуа Мілінкевіча-Казуліна. Цяпер яны будуць актыўна зазываць людзей ісьці на выбарчыя ўчасткі і галасаваць “за дэмакратыю”. А калі што, то аднаго зь іх кантора можа пасадзіць. Адным словам, знаёмая пьеса. “Наш паровоз, вперёд леті…” На Захадзе неяк не заўважылі акт вырабленага цынізму, які адбыўся ў сярэдзіне сьнежня ў Расеі. Вядома, што галасаваньне на апошніх парляманцкіх выбарах у РФ прайшлі па партыйных сьпісах. На чале сьпісаў усталі генэралы гэбоўскага рэжыму: губернатары, міністры, капіталісты і інш. Незалежныя кандыдаты практычна не маглі прайсьці праз сіта брутальнай электаральнай сістэмы. Здавалася б, Лубянка здушыла ўсё жывое і самастойнае на абшарах імпэрыі. Па тэлеканалах і ў СМІ ствараецца карцінка “народного ликования” з нагоды “пуцінскага курса”. Але кантора кіруецца шалёным страхам перад магчымым пранікненьнем у Думу нават аднаго-двух выпадковых інтэлігентаў, якія могуць раптам пачаць гаварыць праўду і перакульваць дбайна расстаўленыя дэмакратычныя дэкарацыі. Пуціністы баяцца нават аднаго здушанага крыку, слабага піску пратэсту сярод “ бурных і продолжітельных аплодісментов”. У прынцыпе ў выніку апошняга шоў былі ўтвораны дакладныя адпаведнікі лукашыстоўскіх “палатак”. Але вызначылася мясцовая “паравозная” асаблівасьць. Праз колькі тыдняў пасьля выбараў сто (!) абраных па партыйных сьпісах “Едіной Россіі” губернатараў і міністраў згуртавана склалі свае дэпутацкія паўнамоцтвы, саступіўшы свае мандаты драбнейшым пуцінскім падстаўным чыноўнікам. Яны выканалі свае цяглавыя ролі на выбарах і вярнуліся на свае месцы ў герархіі. У прынцыпе адбыўся сэанс адначасовай гульні “у паддаўкі” ў стылі Астапа Бэндэра. Толькі гэтым разам жулікі абдурылі не групу аматараў з Васюкоў, а дзесяткі мільёнаў дорогіх россіян, якія можа сапраўды прагаласавалі за пуцінскія сьпісы з губернатараў-міністраў. Такога падману ў Эўропе, здаецца, не было з часоў клясічнай “соціалістіческой демократіі”. Перад думскімі выбарамі расейскія СМІ ярка апісвалі маёмасьць кандыдата Пуціна: стары аўтамабіль, старая кватэра ў Піцеры, сярэдніх памераў крамлёўскі заробак і г.д. Адным словам, партрэт “непадкупнага і аскетычнага фюрэра”. Але 19 сьнежня на Захадзе нечакана выбухнула сэнсацыя (якую “в упор” не заўважылі расейскія СМІ і расейская ж “апазыцыя”). Брытанская газэта “Гардзіан” надрукавала матэр’ял саветолага Станіслава Бялкоўскага, які прадставіў грамадзтву шакіруючыя факты. Бялкоўскі ацэньвае прыватны капітал Пуціна ў 40 мільярдаў даляраў. Грошы ў асноўным ляжаць у швайцарскіх і нямецкіх банках. Пуцін таксама корміцца з акцыяў “Газпрома” і шэрагу іншых пасьпяховых кампаніяў. І гэтым не абмяжоўваецца маёмасьць “непадкупнага”. Разгорнута яшчэ адна старонка расейскай фальшыўкі. 26 сьнежня зрабіла чарговую заяву арганізацыя “Солдатскіе матері” ў Пецярбурзе. Паводле яе старшыні Элы Паляковай, у горадзе над Нявой рэгулярна адбываюцца хапуны на маладых хлопцаў прызыўнога ўзросту. Міліцыя хапае іх проста на вуліцах і плошчах, у кінатэатрах і клюбах. Маладых закідваюць у спэцтранспарт і вязуць у ваенкамат. Адтуль іх накіроўваюць непасрэдна ў вайсковыя часткі. Расейскіх праваабаронцаў абурае, што мабілізацыя праводзіцца без належнага мэдычнага кантролю і з грубымі парушэньнямі законных працэдураў. Але, на наш пагляд, трэба паспачуваць і расейскім генэралам. Не ад шчасьлівага жыцьця яны кідаюцца на юнакоў на танцах і шпацырах, закручваюць ім рукі і ў карак заштурхоўваюць у казармы. Расейская моладзь масава ігнаруе “свяшченный долг”, хаваецца ад вайсковай службы, ня хоча паміраць і калечыцца за крамлёўскую хунту. Калі б не хапуны па ўсёй імпэрыі, то генэралы, адміралы і палкоўнікі даўно мусілі б самы мыць падлогі, лупіць бульбу на кухне і бегаць у атакі на каўказкім фронце. Пра напады на беларусаў у Расеі, пра абрабаваных, параненых і забітых беларусаў у Маскве і іншых месцах “дружественной державы” ведаюць усе. Расейскім бандытам гэтага падалося мала, яны пачалі нападаць на нашых людзей ужо на нашай зямлі. 27 сьнежня група расейскай швалі забаўлялася ў адным з менскіх рэстаранаў. Нападпітку яны выйшлі на вуліцу і пачалі “забаўляцца”. У падземным пераходзе маладыя беларусы сьпявалі пад гітару. Сьпявалі беларускую песьню на роднай мове. Расейскай швалі гэта не спадабалася, яна накінулася на хлопцаў з нажамі. Адзін з беларусаў атрымаў сур’ёзныя раненьні. Але падвярнуўся міліцэйскі патруль, які затрымаў пагромшчыкаў. Факт нападу прызналі нават МУС РБ і афіцыёзная старонка ў сеціве. У пераднавагоднія дні расейскія тэлеканалы разгарнулі стракатае шумавіньне, дэманструючы “беззаветное счастіе дорогіх россіян”. У адным месцы адкрылі новы мост, у другім Дзед Мароз прыехаў да дзяцей, начальнік ФСБ Патрушаў “закончіл обустройство кавказкой граніцы”, — усе скачуць і сьмяюцца. Адным словам, вяртаецца фальшывы аптымізм, знаёмы старэйшым пакаленьням па сталінскай і брэжняўскай эпохах. Упершыню за шэраг пасьлягарбачоўскіх гадоў 28 сьнежня на расейскім тэлеканале ў рамках пераднавагодніх карнавалаў быў выкананы сталінскі хіт “Широка страна моя родная”. Хаця было заўважана вельмі грунтоўнае стылістычнае наватарства рэжысёраў і выканаўцаў. У 1937 годзе хіт выконвала калёна мажных камсамолак у гімнастычных трыко, якое выразна абцягвала іхныя маладыя целы (дэманстраваўся нардычны тып у савецкім варыянце). Цяперашнія выканаўцы апрануты ў фальклорныя расейскія строі. Пад гармонікі, балалайкі і бубны жанчыны-матрошкі тупаюць па сцэне і выводзяць з гіканьнем: “Я другой такой страны не знаю, где так вольно дышит человек, хэ-хэ-опа-а-а…” Зьмяніліся часы, крамлёўская гэбельсаўшчына добра разумее, што над камсамолкамі ў трыко цяперашняя моладзь проста рагатала б да сьлез. Пад імпэрскія фанфары “возрожденія русского духа” арганізатары “сацыяльнага аптымізму” скарэктавалі мэлас і пластыку. Але тэкст пакінулі той жа самы – з 1937-га года. Нармальных расейцаў гэта павінна было б напоўніць трывогай і адчаем. 28-29 сьнежня пачуліся водгукі расейскага выбарчага шоў. Б. Нямцоў раптам назваў будучыя прэзыдэнцкія выбары ў Расеі “балаганам” і зьняў сваю кандыдатуру. Трэба прызнаць, што побач з Пуціным-Медведевым у сьпісе кандыдатаў на прэзыдэнта РФ застаецца яшчэ шэраг “апазыцыянэраў”: Жырыноўскі, Зюганаў, Касьянаў. Расейскай публіцы будзе з каго “выбіраць”, абы на выбарчыя ўчасткі публіка пайшла. На фоне даволі прыстойнага прызнаньня і жэсту Нямцова сьмешнай і мізэрнай выглядае мітусьня былога савецкага дысідэнта Ул. Букоўскага. ЦВК РФ у пяты раз афіцыйна заявіў яму, што яго не дапускаюць кандыдаваць на прэзыдэнта РФ. Букоўскі бегае па маскоўскіх судах і ўсё дамагаецца “праўды і справядлівасьці”. І гэтая асоба напісала некалькі кніг пра разьвіцьцё рэжыму КГБ у Расеі! Беларусам не надта была зразумела лёгіка дзіўных паводзінаў гэтага “клясіка”. Але вось з Захаду пачалі паступаць зьвесткі пра тое, што Букоўскі мабілізуе лібэральныя і праваабарончыя структуры і арганізацыі ў розных краінах. Ня маючы ніякай падтрымкі ў расейцаў, ён заклікае да стварэньня “шырокай арганізацыі па барацьбе за рускую дэмакратыю”, зьбірае подпісы ў розных эўрапейскіх гарадах. Пакуль не надта зразумела, якая канцэпцыя і ідэалёгія ў гэтага неіснуючага руху. Але трэба прыгадаць, як дэлегацыя Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” пачула на міжнароднай канфэрэнцыі ў Польшчы (чэрвень 2007 г.) заявы Букоўскага і яшчэ некалькіх савецкіх дысыдэнтаў даўняй пары (Гарбанеўская, Подрабінэк): “Мы, конечно, на выборах не победим. Но зарегистрируемся, будем участвовать. Призовём население России голосовать. Будем активно работать с людьми, используя эту возможность. Нашим знаменем является известный узник совести Михаил Ходорковский, брошенный режимом в застенки…” Гэтыя асобы пад “знаменем Ходорковского” надта ж нагадалі нам тандэм з вінцучкоў-лебедько пад кіраўніцтвам камуніста Калякіна і пад “знаменем Казуліна”. Букоўскі ўсё больш становіцца падобным на мясцовага Мілінкевіча. У выніку іхнай дзейнасьці многія людзі сапраўды пайшлі на гэбоўскія псэўдавыбары “галасаваць за дэмакратыю” (якая “конечно на выборах не победит…”) і забясьпечылі чарговую “перамогу” гэбоўскаму рэжыму. Цяпер яны актыўна мабілізуюць заходнікаў, зьбіраюць подпісы і капіталы пад чарговую імітацыю барацьбы. Адпрацаваная на Беларусі лубянская мадэль з падстаўной псэўдаапазыцыяй ў чарговы раз прышчэпліваецца на прасторах Расеі. На працягу сьнежня разгортваецца чарговы міжнародны скандал на тэму “велікой русской культуры”. Мінкультуры РФ дамовіўся зрабіць у Лёндане вялікую выставу пад назовам “Шэдэўры заходне-эўрапейскага мастацтва з рускіх музэяў”. Музэйшчыкі ўжо запакавалі карціны ў скрыні, пачалі афармляць мытныя дакумэнты. Але з Лёндана паведамілі пра актывізацыю нашчадкаў белагвардзейскай эміграцыі ў некалькіх эўрапейскіх і амэрыканскіх сталіцах. Нашчадкі заявілі пра намер дамагацца праз суд вяртаньня іхнай маёмасьці, незаконна канфіскаванай ў свой час бальшавікамі – менавіта згаданых шэдэўраў з музэяў РФ. У Маскве і Піцеры замітусіліся-залемантавалі бюракраты ад культуркі: “Як гэта так?!” Яшчэ раз на паверхню праступіла праўда пра “самую одухотворённую страну”. Там нават калекцыі знакамітых музэяў пабудаваны на злачыннай экспрапрыяцыі, крадзяжы чужой маёмасьці і хлусьні. Пераднавагодні надзьмуты “аптымізм” 30 сьнежня быў папсаваны на Каўказе (а толькі нядаўна Патрушаў публічна хваліўся, як ён там “обустроіл граніцу”). У сталіцы Дагестана Махачкале адміністрацыя правяла акцыю адключэньня жылых дамоў у кварталах звычайных грамадзянаў ад сьвятла і цяпла (маўляў, “за няўплату”). Калі ў кватэрах дагарэла адна сьвечка, дзесяткі тысячаў людзей выйшлі на вуліцы і пачалі будаваць на дарогах барыкады. Аўтамабілі, якія спрабавалі прарвацца праз людзкую масу, былі перакулены і разьбіты. Народ патрабуе адстаўкі кіраўніцтва Дагестана. Міліцыя разьбягаецца. З расейскіх гарнізонаў ніхто не высоўвае носа. Аб падзеях можна даведацца выключна праз сеціва, таму што па расейскіх тэлеканалах паказваюць камэдыі і навіны пра сьнягурачак. Навагодні тэлевечар запоўніўся беларусам як заўсёды чарговай гнюснасьцю антыбеларускага тэлебачаньня. Гэтым разам БТ накруціла тэлевадэвіль пад назовам “Павлинка-NEW”. Шэдэўр Янкі Купалы прапушчаны праз цёрку русіфікацыі і афарбаваны зьдзекам з усяго беларускага. Трэба нагадаць, што нават пры Сталіне ў БССР “Паўлінку” ставілі па-беларуску і з лепшымі акцёрамі. Выраблены “московскій говорок” цяперашніх выканаўцаў, сьпевы: “Да, бульбаши мы, бульбаши, и все это знают…” і ўсё астатняе сьведчыць, што расейскае акупанцтва канчаткова расперазалася на нашай зямлі. Акупанцтва ўпэўнена, што супраціву ня будзе, што справа вынішчэньня беларускай культуры завяршаецца абсалютнай перамогай маскоўскага хама. Але беларусы абавязкава ачысьцяць сваю зямлю і душу ад акупанцкай гнюснасьці і яе носьбітаў. Янка Базыль 12/1/2008 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |